льгапрысл., (пасля зычнага і на пачатку сказаільга́) у знач.безас.выкперакладаеццапрыдапамозедзеяслова dürfen*;
ці льга гэ́та рабіць? ob man es tun darf?
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АСО́БА ў мовазнаўстве, катэгорыя дзеяслова, якая паказвае адносіны вытворцы дзеяння да таго, хто гаворыць. Вызначаюць 3 асобы і адпаведна ім 3 асабовыя дзеяслоўныя формы адзіночнага і множнага ліку. Формамі 1-й асобы абазначаюць дзеянне (стан) таго, хто гаворыць («чытаю, чытаем»); формамі 2-й асобы — дзеянне (стан) таго, да каго звяртаюцца ў гаворцы («чытаеш, чытаеце»); формамі 3-й асобы — дзеянне (стан) таго, пра каго (пра што) гавораць («чытае, чытаюць»).
Сродкі афармлення катэгорыі асобы ў розных мовах розныя: у германскіх і раманскіх — адначасова асабовыя займеннікі і канчаткі, у семіцкіх — асабовыя канчаткі, займеннікі і прыстаўкі. У слав. мовах, у тым ліку і беларускай, асабовыя формы дзеяслова перадаюцца праз канчаткі (у цяперашнім і будучым часе: «чыта-ю, прачыта-ю; чыта-ем, прачыта-ем; чыта-еш, прачыта-еш, чыта-еце, прачыта-еце; чыта-е, прачыта-е; чыта-юць, прачыта-юць»), асабовымі займеннікамі разам з асабовымі канчаткамі («я чыта-ю, я прачыта-ю; ты чыта-еш, ты прачыта-еш» і гэтак далей) ці асабовымі займеннікамі і назоўнікамі (у прошлым часе: «ён чытаў, вучань чытаў»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
палява́нне, ‑я, н.
1. Пошукі і праследаванне дзікіх звяроў або птушак з мэтай знішчэння ці лоўлі; занятак паляўнічага. Залатой восенню, удваіх, мы паехалі ў палескія лясы на паляванне.Гурскі.Зараз усе краіны.. прынялі закон аб забароне палявання на белых мядзведзяў.Матрунёнак.
2.Дзеяннепаводледзеясл. паляваць (у 2, 3 знач.) істанпаводледзеяслова паляваць (у 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
пачатко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца ў пачатку чаго‑н., з’яўляецца пачаткам чаго‑н. Пачатковыя літары. Пачатковае слова. Лачатковая стадыя развіцця.
2. Дадзены не ў поўным аб’ёме, ніжэйшы. Пачатковая школа. □ Лічаць, што пачатковую адукацыю Скарына атрымаў у Полацку ў адной з мясцовых царкоўных школ.Алексютовіч.
3. У мовазнаўстве — які з’яўляецца зыходным пры ўтварэнні іншых форм і слоў. Пачатковая форма дзеяслова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умо́ўны, -ая, -ае.
1. Загадзя ўмоўлены і зразумелы толькі тым, хто ўмовіўся.
У. стук.
Умоўнае месца.
2. Які мае сілу толькі пры якіх-н. умовах.
Умоўнае асуджэнне.
Прыгавораны ўмоўна (прысл.). Умоўная згода.
У. рэфлекс (выпрацаваны пад уплывам пэўных умоў).
3. Які не існуе на самай справе, яўны або сімвалічны.
Умоўная мяжа.
Умоўныя дэкарацыі.
4. У граматыцы: які ўтрымлівае ў сабе значэнне ўмовы (у 1 знач.).
У. сказ.
У. лад дзеяслова.
У. злучнік.
|| наз.умо́ўнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АО́РЫСТ
(грэч. aoristos),
простая дзеяслоўная форма, уласцівая многім стараж. і некаторым сучасным індаеўрап. мовам. Абазначае адзінкавае мінулае дзеянне (стан) без паказу яго працягласці. У старабел. літ. мове аорыст ужываўся рэдка. Утвараўся ад асновы інфінітыву пры дапамозе суфіксаў -х-, -с-, -ш («быхъ, бы, бы, быхомъ, бысте, быша» — «я, ты, ён быў; мы, вы, яны былі»). У сучаснай бел. мове не захаваўся, але форма 2-й і 3-й асобы адз. л. аорыста дзеяслова «быти» ператварылася ў нязменную часціцу «бы» («б») і служыць сродкам перадачы мадальнасці («меў бы», «калі б»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пасі́ў, ‑сіву, м.
1. Менш ініцыятыўная, менш дзённая частка калектыву. І пра гэта сельсавет Выкладзе ўсе даныя: Што ж, Антон Бялевіч быў, — Дакумент не выліняў — Не насіў, а наш актыў, Нашу вёў ён лінію.Бялевіч.
2.Спец. Сукупнасць даўгоў і абавязацельстваў прадпрыемства; проціл. актыў. //перан. Адмоўныя бакі, недахопы каго‑, чаго‑н. Вось так і сталася. З актыўнага, прыкладнага — у насіў.Шынклер.
3.Спец. Залежны стан дзеяслова.
[Ад лац. passivus — нядзейны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцебану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1.Аднакр.да сцябаць, сцёбаць.
2. Ужываецца замест таго ці іншага дзеяслова для вызначэння дзеяння, якое адбываецца з асаблівай сілай, энергіяй і пад. Тут яго [Сотнікава] згледзелі, ззаду данёсся крык і недалёкі стрэл — куля імпэтна сцебанула па ягоных штанах.Быкаў.На шашы ўспыхнулі агні і сцебанулі аж па вярбе, што ў Выжлятніка па агародзе.Пташнікаў.Палыхаючы, зноў сцебанула неба маланка.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АБХА́ЗСКАЯ МО́ВА,
адна з іберыйска-каўказскіх моў (абхаза-адыгская група). Пашырана пераважна ў Абхазіі і некаторых краінах Бл. Усходу. Мае 2 дыялекты: абжуйскі (аснова літ. мовы) і бзыбскі, блізкія да абазінскай мовы.
Фанетыка багатая сістэмай зычных (58) пры наяўнасці 2 галосных фанем («а», «ы»). Націск інтэнсіўны, нефіксаваны. Граматычны лад аглюцінатыўна-сінтэтычны. У марфалогіі няма сістэмы скланення; структура дзеяслова вызначаецца мноствам грамат. катэгорый. Пісьменства створана ў 1862 на рус., у 1928 на лац. аснове, у 1938 пераведзена на груз., з 1954 — на рус. графіку.
Літ.:
Ломтатидзе К.В. Абхазский язык // Языки народов СССР. М., 1967. Т. 4.