вёска ў Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. Чыгуначная ст. на лініі Невель—Віцебск. За 24 км на Пн ад г.Гарадок, 63 км ад Віцебска. 674 ж., 277 двароў (1995). Перасоўная механізаваная калона, сепаратарны пункт. Сярэдняя школа, філіял Езярышчанскай муз. школы, Дом культуры, 2 б-кі, аптэка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЯ АКРУ́ГА,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—30. Утворана 17.7.1924. Цэнтр — г. Віцебск. Пл. акругі 11,4 тыс.км². Нас. 583,4 тыс.чал. (1926). Уключала 12 раёнаў (Бешанковіцкі, Віцебскі, Высачанскі, Гарадоцкі, Езярышчанскі, Лёзненскі, Лосвідскі, Мяжанскі, Сенненскі, Сіроцінскі, Суражскі, Чашніцкі), 3 гарады (Віцебск, Гарадок, Сянно), 5 мястэчак, 131 сельсавет. Акр.газ. «Заря Запада». 26.7.1930 Віцебская акруга скасавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЫБО́КАЕ ВО́ЗЕРА,
у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Храпаўлянка, за 6 км на ПдЗ ад г.Гарадок. Пл. 0,21 км², даўж. 980 м, найб.шыр. 250 м, даўж. берагавой лініі каля 2,2 км. Пл. вадазбору 10,5 км². Схілы катлавіны выш. 7 м, пад хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі. Злучана ручаём з Пярвішчанскім возерам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВЫ́Д-ГАРАДО́ЦКІ ЭЛЕКТРАМЕХАНІ́ЧНЫ ЗАВО́Д.
Засн. ў 1976 як цэх № 11 Брэсцкага электрамех. з-да. У 1980 перайменаваны ў філіял Брэсцкага электрамех. з-да «Давыд-Гарадок». На яго базе ў 1986 створана прадпрыемства з сучаснай назвай. Асн. прадукцыя (1977): камплектавальныя вырабы для газавых пліт, радыёпрыёмнікі УКХ, паяльнікі электрычныя, электрагрэлкі і інш. Прадукцыя рэалізуецца ў Беларусі, Украіне, Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЬМІ́НКА,
вёска ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., каля р. Кабішчанка. Цэнтр сельсавета. За 15 км на У ад г.Гарадок, 35 км ад Віцебска, 9 км ад чыг. ст. Залучча. 1461 ж., 590 двароў (2000). Саўгас-камбінат «Паўночны». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДНЯ-МАРЫМО́НАВА,
вёска ў Гомельскім р-не, каля р. Дняпро, на аўтадарозе Гомель—в.Гарадок. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 60 км на ПдЗ ад Гомеля. 763 ж., 291 двор (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля вёскі гарадзішча мілаградскай і ранняга этапу зарубінецкай культур ранняга жал. веку.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БЯЛЯ́ЕЎ (Якаў Дзмітрыевіч) (15.3.1918, в. Піхалёва Кінешамскага р-на Іванаўскай вобл., Расія — 6.7.1941),
Герой Сав. Саюза (1941). У Чырв. Арміі з 1938. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну камандзір бронемашыны сяржант Бяляеў вызначыўся ў абарончых баях 25.6.1941 каля в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага р-на, 6 ліп. ў Крупскім р-не Мінскай вобл., дзе загінуў у рукапашным баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРАСНІ́ЦА,
вёска ў Беларусі, у Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., на р. Прыпяць. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 38 км на ПдЗ ад г. Жыткавічы, 271 км ад Гомеля, 7 км ад прыстані Тураў, на шашы Давыд-Гарадок—Тураў. 1300 ж., 487 двароў (1995). Станцыя перапампоўвання нафты на нафтаправодзе «Дружба». Сярэдняя і муз. школы. Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЕ АСТРАЎЛЯ́НСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Усыса (злучана з возерам ручаём), за 10 км на ПдЗ ад г.Гарадок. Пл. 0,24 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 300 м. Пл. вадазбору 20,8 км². Схілы катлавіны выш. 10—15 м, разараныя, месцамі забалочаныя і парослыя хмызняком. У цэнтр. частцы востраў. Злучана ручаём з воз. Малое Астраўлянскае.