КО́ЛЫЧАЎ (Восіп Якаўлевіч) (16.5.1904, г. Адэса, Украіна — 5.1.1973),
расійскі паэт, перакладчык. Друкаваўся з 1920. У зб-ках паэзіі «Ля Чорнага мора» (1935), «Наша зямля» (1955), «Захады і світанні» (1957), «Закон вясны» (1962), «Карані і кроны» (1973) услаўляў стваральную працу людзей, іх мужнасць у барацьбе з ворагамі, апяваў родную прыроду. Аўтар тэкстаў шматлікіх песень (зб. «Кулямётная стужка», 1938). Я.Купалу прысвяціў паэму «Беларуская быль» (1950), напісаў пра яго ўспаміны «Незвычайная задушэўнасць» (у кн. «Такі ён быў», 1975). Пераклаў на рус. мову асобныя творы Я.Купалы, А.Александровіча, П.Броўкі, М.Танка, М.Чарота і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁЛЯ,
багіня вясны, дзявочага хараства ў язычніцкай міфалогіі ўсх. славян. Беларусы ўяўлялі яе маладзенькай, прыгожай дзяўчынай, якая ранняю вясною ходзіць па праталінах і абуджае зямлю ад зімовага сну; дзе Л. ступіць, там зелянее трава, распускаюцца кветкі. Сваіх немаўлят маці апраналі ў «лёлечкі» (расхінныя кашулі) і пускалі ступіць босымі ножкамі на першую траву, каб набрацца ад Л. моцы і прыгажосці. Напярэдадні Юр’я (23 крас.с. ст.) дзяўчаты спраўлялі ляльнік (веснавое свята, урачыстасць у гонар кахання і шлюбу) — з песнямі вадзілі карагод вакол першай зазелянелай бярозкі. Самых прыгожых дзяўчат называлі Ляляю або Лёляю.
расійскі кінарэжысёр. Нар.арт.СССР (1984). Скончыла Усесаюзны ін-т кінематаграфіі (1949), з 1962 выкладала ў ім. У 1975—80 кіраўнік (з Л.Куліджанавым) рэжысёрска-акцёрскай майстэрні. З 1949 на кінастудыі імя Горкага ў Маскве. Творчасць вылучаецца ўменнем перадаваць псіхал. клімат часу, гібкасцю і разнастайнасцю маст. прыёмаў. Паставіла кінафільмы «Памяць сэрца» (1958), «Еўдакія» (1961), «Ім скараецца неба» (1963), «З ранку» (1966), «Тры таполі на Плюшчысе» (1968); тэлефільмы «Семнаццаць імгненняў вясны» (паводле Ю.Сямёнава, 12 серый, 1973), «Мы, што ніжэй падпісаліся» (паводле А.Гельмана, 1980); муз. фільм «Карнавал» (1982). Дзярж. прэмія Расіі 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙН (Main),
рака ў Германіі, правы прыток р. Рэйн. Даўж. 524 км, пл.бас. 27,2 тыс.км². Утвараецца ад сутокаў рэк Ротэр-М. і Вейсер-М., якія пачынаюцца адпаведна на схілах Франконскага Альба і ў гарах Фіхтэль. Цячэ па сярэднягор’ях і ўзгорыстых раўнінах паўд.ч. краіны. Найб. воднасць зімой і на пачатку вясны, летам — асобныя дажджавыя паводкі. Сярэдні расход вады ў вусці 170 м3/с. Суднаходная на 400 км ад вусця. Басейн М. злучаны Людвігс-каналам з сістэмай водных шляхоў Дуная. Даліна М. густа заселена. На М. — гарады Вюрцбург, Франкфуртна-Майне.
літоўскі паэт; прадстаўнік рамантызму. Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію (1892), у 1894—1909 праф. гэтай акадэміі. Друкаваўся з 1885. У зб. вершаў «Галасы вясны» (1895) — гіст. мінулае Літвы, хараство роднага краю, нац.-вызв. матывы, ідэі нац. адраджэння. Аўтар вершаў, паэм філас., інтымнай тэматыкі, вершаванай гіст.драм. трылогіі «Смерць Кейстута» (1921), «Вітаўт у крыжакоў» (паст. 1925), «Вітаўт — кароль» (паст. 1930). Лірыка М. адметная эмацыянальнай напружанасцю, рамантычнай узнёсласцю, маст. завершанасцю вобразаў. На бел. мову асобныя творы М. пераклаў Р.Барадулін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ШКІН (Пётр Іванавіч) (14.8.1888, в. Малая Князеўка Калінінскага р-на Саратаўскай вобл., Расія — 3.4.1960),
удзельнік грамадз. вайны ў Беларусі. Скончыў Бакінскае мараходнае вучылішча (1908). З 1909 на Чарнаморскім і Каспійскім флатах. У 1-ю сусв. вайну на Чарнаморскім і Каспійскім флатах. Удзельнік лядовага паходу Балт. флоту (1918) з Гельсінгфорса ў Кранштат. З вясны 1919 на Зах. фронце. У жн.—вер. 1919 нач.Прыпяцкай ваеннай флатыліі, удзельнік баёў за Тураў, Давыд-Гарадок, Петрыкаў. З кастр. 1919 у Дняпроўскай ваеннай флатыліі (Гомель). Пасля грамадз. вайны на Чарнаморскім флоце. У 1930—47 на адм. рабоце ў гандл. флоце СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тра́ктар, ‑а; мн. трактары, ‑оў; м.
Самаходная машына для перамяшчэння, прывядзення ў дзеянне сельскагаспадарчых і іншых прылад. Гусенічны трактар. Тралёвачны трактар, сз Ад вясны вясёлай, ранняй Да восені позняй Пяе поле трактарамі Весела, пагрозна.Купала.Следам другі трактар плугам-волатам выварочваў балотнае нутро на паўметра.Дуброўскі.
[Лац. tractor.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вальпу́ргіеў
(ад лац. Valpurgia = імя каталіцкай святой);
в-ая ноч — свята пачатку вясны ў германскай міфалогіі, якое з 8 ст. адзначалася ў ноч на 1-е мая, калі, паводле народнага павер’я, збіраліся ў гарах Гарца ведзьмы і наладжвалі свой «шабаш».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БАКШЭ́ЕЎ (Васіль Мікалаевіч) (24.12.1862, Масква — 28.9.1958),
рускі мастак. Нар. мастак СССР (1956), акад.АМСССР (1947). Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1878—88) у У.Макоўскага, А.Саўрасава, В.Паленава; выкладаў там жа (1894—1918). Перасоўнік. У традыцыях рус.рэаліст. жывапісу стварыў шэраг жанравых карцін («Дзяўчына корміць галубоў», 1887; «Проза жыцця», 1892—93, і інш.) і лірычных пейзажаў («Блакітная вясна», 1930; «Вясна прыйшла», 1943). Дзярж. прэмія СССР 1943. У Нац.маст. музеі Беларусі карціны: «На параду», 1892; «Вечар ранняй вясны», 1918; «Сцежка», 1938, і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАНО́ЎСКІ (Анатоль Васілевіч) (н. 9.5.1937, г. Мінск),
бел. жывапісец, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1992). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1965). З 1966 выкладчык, з 1993 праф.Бел. акадэміі мастацтваў. Працуе ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Яго творам уласцівы эмацыянальнасць, лірычнасць, каларыстычная насычанасць. З паэт. пранікнёнасцю перадае прыгажосць бел. краявідаў: «Беларускі матыў» (1968), «Воблакі плывуць над зямлёй роднай» (1977), «Мазырскі край» (1980), «Вясна на Прыпяці» і «Зямля мая залатых бяроз» (1981). Сярод інш. твораў: «Маці. 1941 год» (1972), «Партрэт Капыловіча Пятра Мікалаевіча» (1980), «Купалле» (1982), «Гнёзды» і «Дарога дзяцінства» (абодва 1993), «Мелодыі восені» і «Нараджэнне вясны» (1995).