фізічная велічыня, якая вызначаецца лікам структурных элементаў (атамаў, малекул, іонаў і інш. часціц або спецыфікаваных груп часціц). Адзінка К.р. ў СІ — моль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСВЕ́ТЛЕНАСЦЬ,
1) фізічная велічыня, роўная адносінам светлавога патоку да элемента плошчы паверхні, на якую ён падае. Вызначаецца формулай
, дзе dΦ — светлавы паток, dS — элемент плошчы. Для засяроджанай (кропкавай) крыніцы святла
, дзе I — сіла святла, α — вугал падзення святла, r — адлегласць ад крыніцы святла да паверхні, якая асвятляецца. Адзінка асветленасці ў СІ — люкс.
2) Асветленасць энергетычная — фіз.велічыня, роўная адносінам патоку выпрамянення да элемента плошчы паверхні, на якую ён падае. Адзінка асветленасці энергетычнай у СІ — ват на квадратны метр (Вт/м²).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зэт, ‑а, М зэце, м.
1. Назва апошняй літары (z) лацінскага алфавіта.
2. У матэматыцы — невядомая велічыня, якая абазначаецца гэтай літарай (разам з літарамі x, y).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
mean1[mi:n]n.: the mean сярэ́дняя велічыня́, ко́лькасць, лі́чба і да т.п.
♦
the golden mean залата́я сярэ́дзіна
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
і́мпульс, -у, м.
1. Унутраны штуршок, пабуджэнне, інтэлектуальны або эмацыянальны стымул, што выклікае якое-н. дзеянне.
2. Вектарная фізічная велічыня, колькасць руху, роўная здабытку масы цела на яго хуткасць (спец.).
І. да творчай працы.
|| прым.і́мпульсны, -ая, -ае.
Імпульснае выпрамяненне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ро́зніца¹, -ы, ж.
1. Непадабенства, адрозненне ў чым-н.
Р. ва ўзросце.
2.Велічыня, якая з’яўляецца рознасцю паміж дзвюма іншымі.
Р. паміж старым і новым акладамі.
◊
Якая розніца? (разм.) — ці не ўсё роўна?
Няма розніцы або без розніцы (разм.) — усё роўна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ІНЕ́РТНАЯ МА́СА,
фізічная велічыня, якая характарызуе дынамічныя ўласцівасці цела. Уваходзіць у другі закон Ньютана і з’яўляецца мерай інертнасці цела. Роўная гравітацыйнай масе. Гл. таксама Маса, Ньютана законы механікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІТУ́ДА ЗЕМЛЕТРАСЕ́ННЯ (ад лац. magnitudo велічыня),
умоўная велічыня, якая характарызуе колькасць энергіі, што выдзелілася ў ачагу землетрасення. Прапарцыянальная лагарыфму адносін макс. амплітуды зрушэння глебы да адпаведнага перыяду сейсмічнай хвалі, запісанай сейсмографам на адлегласці 100 км ад эпіцэнтра землетрасення. Максімальная М.з. каля 9, што адпавядае энергіі 1019 Дж. Паміж магнітудай і інтэнсіўнасцю (вымяраецца па 12-бальнай шкале) землетрасенняў існуюць суадносіны па функцыі адлегласці ад эпіцэнтра і глыбіні гіпацэнтра землетрасення. На Беларусі адчуваюцца землетрасенні (амаль у 5 балаў), якія адбываюцца пад гарамі Уранча ў Румыніі (макс. магчымая магнітуда каля 7,5).