1) сукупнасць аперацый над скурамі, тканінамі, паперай для надання ім патрэбных уласцівасцей;
2) рашчына для апрацоўкі скураных вырабаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пра́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; незак.
1.што. Апрацоўваць моцным жарам перад спажываннем.
П. арэхі.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго-што і без дап. Моцна пячы (пра сонца, полымя і пад.).
Цэлы дзень пражыла сонца.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго і без дап., перан. Мучыць, выклікаць смагу.
Яго пражыла смага.
|| зак.спра́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны (да 1 знач.).
|| наз.пра́жанне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Палірава́ць ’апрацоўваць паверхню чаго-н., каб надаць ёй люстрана-гладкі выгляд’ (ТСБМ). Ст.-бел.полеровати ’тс’ (XVI ст.) < польск.polerować < ням.polieren ’тс’ (Булыка, Запазыч., 251). Для сучаснага бел.паліраваць магчыма і рус. пасрэдніцтва. Рус.полирова́ть < ням.polieren з франц.polir, лац.polīre ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 309).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ара́ць, ару, арэш, арэ; аром, араце; незак.што і без дап.
Апрацоўваць зямлю плугам. Араць на зіму. □ Хто тры разы арэ, той тры снапы бярэ.Прыказка.Каб свінні рогі, арала б дарогі.Прыказка.Як ні ары, абы чорным дагары.Прымаўка.Ой, пайду я лугам, лугам, Дзе мой мілы арэ плугам.З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.Апрацоўваць культыватарам. Прыйдзе вясна, трэба баранаваць, культываваць зябліва.Пестрак.
2. Разводзіць, вырошчваць (расліны, злакі).
3. Развіваць, удасканальваць што‑н. якім‑н. спосабам; садзейнічаць развіццю чаго‑н. Казкі прасякнуты ідэяй грамадскага служэння, яны выхоўваюць у дзяцей пачуццё праўды і справядлівасці, культывуюць працавітасць, калектывізм, сціпласць.У. Калеснік.
[Ад фр. cultiver.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Увайсці куды‑н. бягом. З раніцы, як толькі я сеў за стол апрацоўваць допісы, у пакой убегла Валя.Сабаленка.Праз колькі дзён Кірылка сам не свой убег у дом і паказаў свежую газету. «Мама! Мама! Вось тут — я!»Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РОБАТАТЭХНІ́ЧНЫ КО́МПЛЕКС,
сукупнасць апрацоўчых і інш. машын, прамысловых робатаў, транспартнага і дапаможнага абсталявання, прызначаных для аўтам. выканання тэхнал. аперацый. Звычайна мае сістэму праграмнага кіравання на базе ЭВМ ці мікрапрацэсара, што дае магчымасць яго хуткай пераналадкі на апрацоўку інш. вырабу заменай інструменту або праграмы.
У склад найпрасцейшага Р.к. ўваходзяць адзінка вытв. абсталявання (тэхнал., кантрольна-вымяральнага, выпрабавальнага і інш.), прамысл. робат (робіць загрузку-выгрузку вырабаў) і кіроўная сістэма. Адзін робат звычайна абслугоўвае 2—3 і больш адзінак вытв. абсталявання. Складаныя Р.к. ўключаюць некалькі простых, аўтаматыз. склад загатовак і трансп. сістэму сувязі паміж комплексамі і складам. Яны могуць адначасова апрацоўваць некалькі розных вырабаў або выконваць некалькі розных аперацый на адным вырабе. Кампаноўка Р.к. ў залежнасці ад размяшчэння тэхнал. абсталявання бывае лінейная, кругавая, лінейна-кругавая; кіраванне — цэнтралізаванае (ад ЭВМ або спец. прыстасавання), дэцэнтралізаванае (ад мясц. прыстасаванняў кіравання, звязаных паміж сабой для ўзаемнай каардынацыі) і камбінаванае. Р.к. з’яўляецца першаснай ячэйкай гібкай аўтаматызаванай вытворчасці, апрацоўчым або зборачным гібкім вытворчым модулем. Дазваляе значна павысіць каэф. загрузкі і зменнасці абсталявання. Гл. таксама Рабатызаваны тэхналагічны комплекс.
Літ.:
Роботизированные производственные комплексы. М., 1987;
Черпаков Б.И., Великович В.Б. Робототехнические комплексы. М., 1989;
Попов Е.П. Робототехника и гибкие производственные системы. М., 1987.
Г.І.Хуцкі.
Робататэхнічны комплекс для свідравання і фасоннага фрэзеравання вырабаў: 1 — гідрафікаваны механізм; 2 — паваротнае прыстасаванне; 3 — панэль, якая апрацоўваецца; 4 — прамысловы робат; 5 — сістэма кіравання; 6 — гідрастанцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
супако́ены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад супакоіць.
2.узнач.прым. Які супакоіўся, не адчувае больш непакою, хвалявання. Супакоены Віктар сеў за стол і пачаў апрацоўваць селькораўскія пісьмы.Даніленка.
3.узнач.прым. Які прыйшоў у стан спакою, нерухомасці. Над затуманенай навалаю гор у супакоеным вячэрнім небе ціха дагараў шырокі Мядзведжы хрыбет.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
культывава́ць
(фр. cultiver, ад п.-лац. cultivare = апрацоўваць)
1) разводзіць, вырошчваць (напр. к. лён);
2) праводзіць культывацыю;
3) садзейнічаць развіццю чаго-н. (напр. к. новыя тэхнічныя метады).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фіксава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак., што.
1.Спец. Замацоўваць што‑н. у адпаведным становішчы. Фіксаваць рэйку.
2. Адзначаючы, вылучаць, замацоўваць што‑н. у свядомасці, памяці і пад. Хвіліны ўтрапення, разгубленасці мінулі, і.. [Шыковіч] усё востра прыкмячаў, усё фіксаваў у памяці.Шамякін.// Адзначаць, замацоўваць з дапамогай запісу, фатаграфіі і пад. Выдаткаванне электраэнергіі фіксуе лічыльнік. □ Выхад з друку кожнага дыялектнага слоўніка трэба толькі вітаць, асабліва калі ён фіксуе яшчэ мала даследаваныя гаворкі.«Полымя».
3. Сканцэнтроўваць, накіроўваць. Фіксаваць увагу.
4. Канчаткова ўстанаўліваць, замацоўваць. Фіксаваць заработную плату.
5.Спец.Апрацоўваць якім‑н. рэактывам клеткі і тканкі жывых арганізмаў для кансервацыі іх структуры і хімічнага саставу. Фіксаваць тканку фармалінам.
6. У фатаграфіі — апрацоўваць фіксажам. Фіксаваць фотаплёнку.
7. Пакрываць фіксатывам. Фіксаваць малюнак.
8.Спец. Усмоктваць, засвойваць. Карэнні раслін фіксуюць глебавую кіслату.
[Ад фр. fixer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)