Ве́гаць ’пучок саломы, сухой травы, мачалка для мыцця посуду’ (Мал., Шпіл.). Дыялектная форма (азванчэнне х > г) слова ве́хаць ’вехаць’ (гл.), прасл.*věxъtь (ст.-рус.вѣхъtь, рус.ве́хоть, бел.ве́хаць, укр.ві́хоть, чэш.věchet, польск.wiecheć, славен.véhət і г. д.). Магчыма таксама, што тут «аднаўленне» гука «г» па мадэлі но́гаць — но́гця (у вымаўленні но́хця): ве́хаць (→ ве́гаць) — ве́хця.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЖЛО́БА (Людміла Аляксандраўна) (н. 16.5.1947, г. Новасібірск, Расія),
бел. архітэктар. Скончыла Новасібірскі інж.-буд. ін-т (1971). З 1973 працуе ў ін-це «Мінскпраект». Асн. работы ў Мінску: рэканструкцыя парку імя Горкага (1975, у сааўт.) і часткі праспекта Скарыны (1985), арх.-ландшафтныя комплексы ўсх. раёнаў горада на аснове Сляпянскага водна-паркавага паўкальца (Дзярж. прэмія СССР 1989), рэканструкцыя і аднаўленне парку ў Нясвіжы (1990, у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМОНТАПРЫДА́ТНАСЦЬ,
адна з асн. уласцівасцей надзейнасці вырабаў, якая характарызуе іх прыстасаванасць да прадухілення, адшукання і ліквідацыі прычын і наступстваў пашкоджанняў (адказаў) правядзеннем прафілактычных работ і рамонтаў. Вызначаецца затратамі працы, часу і сродкаў на падтрыманне і аднаўленнеработаздольнасці вырабу. Забяспечваецца пры яго праектаванні і вырабе адпаведным выбарам канструкцыі, асн. вузлоў (частак) і выкананнем тэхналогіі вытв-сці. Р. вырабу ў працэсе яго эксплуатацыі падтрымліваецца рацыянальнай сістэмай тэхн. абслугоўвання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сукцэ́сія
(лац. successio = паслядоўнасць, пераемнасць)
рад паслядоўных змен расліннага покрыву з часам (напр.аднаўленне лясоў пасля вырубкі або пажару).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Áufrichtungf -, -en
1) падыма́нне
2) збудава́нне, устано́ўка
3) аднаўле́нне
4) устанаўле́нне, заснава́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ВАЛІЕСА́РСКІ ДАГАВО́Р 1658,
дагавор аб перамір’і паміж Расіяй і Швецыяй, заключаны 20 снеж. ў в. Валіесары (паблізу Нарвы). Завяршыў рус.-шведскую вайну 1656—58. Паводле Валіесарскага дагавор занятыя рус. войскамі эстляндскія і ліфляндскія гарады Какенгаўзен, Юр’еў, Марыенбург, Сыранск заставаліся пад уладай Расіі. Але з-за пагаршэння міжнар. абставін рус. ўрад быў вымушаны паводле Кардыскага мірнага дагавора 1661 уступіць Швецыі прыбалтыйскія гарады і пагадзіцца на аднаўленне граніц, устаноўленых Сталбоўскім мірам 1617.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІЛІ́Н, амінабензол, феніламін,
найпрасцейшы араматычны амін, C6H5NH2. Бясколерная вадкасць, tкіп 184,4 °C, шчыльн. 1,02 ∙ 103кг/м³; растваральны ў вадзе, спіртах, эфірах. Мае ўласцівасці асноў, з мінер. кіслотамі ўтварае солі. Асн. метад атрымання аніліну — аднаўленне нітрабензолу (упершыню атрыманы з індыга). Выкарыстоўваюць у вытв-сці фарбавальнікаў, фотаматэрыялаў, выбуховых рэчываў, лекаў, паскаральнікаў вулканізацыі каўчуку і інш. Ядавіты (дзейнічае на ц. н. с., выклікае дэгенерацыю эрытрацытаў крыві, гемоліз), ГДК 0,1 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЦО́ЎНАЯ ТЭРАПІ́Я,
працоўная дзейнасць хворага чалавека з лек. мэтай або з мэтай рэабілітацыі.
Пашырана пры лячэнні псіхічна хворых, накіравана на развіццё або захаванне ў іх прафес. навыкаў; стымулюе жыццёвыя працэсы, умацоўвае інтэлектуальна-валявыя якасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі рэальнасці, вызваляе хворага ад адчування асабістай непаўнацэннасці. П.т. выкарыстоўваюць таксама ў траўматалогіі, артапедыі, неўралогіі, дзе яна накіравана на аднаўленне парушанай рухальнай функцыі і працоўных навыкаў (напр., пры паралічах, паркінсанізме, плексітах).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Тэўшч ‘таўшчыня’ (Мат. Гом.; навагр., З нар. сл., Жд. 2, Янк. 2), тэ́ўшча ‘тс’ (слонім., Нар. лекс.), тэ́ўшчар ‘тоўсты’ (Сцяц.), сюды ж тэ́ўсць ‘паўната, таўшчыня; таўстун, таўстуха’ (дзярж., Нар. сл.; Кал.). Да тоўшч (гл.), хутчэй за ўсё, у выніку экспрэснай змены пад націскам о на э («аднаўленне» квазі-карэннага галоснага), пра ўмовы фанетычнай дыялектнай з’явы гл. Карскі 1, 154–158.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рэстаўра́цыя
(лац. restauratio)
1) узнаўленне разбураных ці пашкоджаных ад старасці помнікаў мастацтва, гісторыі, культуры;
2) аднаўленне ранейшага, звергнутага палітычнага ладу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)