лінгв. слова ці марфема, якія заключаюць у сабе значэнне процілегласці таму, што сцвярджаецца (напр. «не», «ні»); адмаўленне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
адмо́ва, ‑ы, ж.
Тое, што і адмаўленне (у 1 знач.). Таццяна не знаходзіла сабе месца. Адмова Лясніцкага ўзяць яе на гэту аперацыю, у якой прымала ўдзел уся брыгада, пакрыўдзіла і ўсхвалявала яе.Шамякін.К твайму аконцу каля ганка Падходзіць варажыць цыганка. І, чуючы твае адмовы, Шыпіць пракляцця злыя словы.Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АБСАЛЮ́ТНАЯ ІДЭ́Я,
катэгорыя ідэаліст. філасофіі аб звышнатуральным, хоць нічым не абгрунтаваным духоўным пачатку. Найб. поўна распрацавана Гегелем. Абсалютная ідэя не мае першапрычыны свайго ўзнікнення і існавання, сама выступае ў якасці стваральніка ўсяго існага. Вызначаецца рухомасцю і зменлівасцю самаўвасаблення. Развіваецца дыялектычна па схеме трыяды: тэза, антытэза, сінтэз. Тэза (сцвярджэнне) — абсалютная ідэя існуе сама ў сабе, характарызуецца самаразвіццём і магчымасцю ў патэнцыі ўзнікнення матэрыяльнага. Антытэза (адмаўленне тэзы) — абсалютная ідэя, абвяргаючы свой першапачатковы стан (тэзу), матэрыялізуецца і існуе ў форме прыроды і чалавека. На гэтым этапе ўзнікае сістэма прыродных прадметаў і чалавека. Сінтэз (зняцце супярэчнасцяў) — у выніку развіцця прыроды і чалавека ўзнікае свядомасць, якая выяўляецца ў 3 формах: мастацтве (у выглядзе вобраза), рэлігіі (уяўлення), філасофіі (паняццяў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАМА́ДСКІ ДАГАВО́Р,
тэорыя паходжання дзяржавы, прапанаваная галандскім вучоным Г.Гроцыем. Упершыню трактоўка дзяржавы як дагавору паміж людзьмі прапанавана Эпікурам. Асаблівае пашырэнне мела ў эпоху бурж. рэвалюцый 18—19 ст. (Д.Дзідро, Т.Гобс, Ж.Ж.Русо). Прыхільнікі грамадскага дагавору лічылі, што дзяржава ўзнікла ў выніку дагавору паміж людзьмі, у якім прадугледжвалася добраахвотнае адмаўленне асобных з іх ад сваіх натуральных правоў на карысць дзярж. улады, закліканай абараняць уласнасць і бяспеку грамадзян. У розных варыянтах гэту ідэю развівалі Дж.Лілберн і Дж.Мільтан у Вялікабрытаніі, І.Кант і І.Фіхтэ ў Германіі, Т.Пейн у Амерыцы. Ідэя грамадскага дагавору ляжыць у аснове паліт. поглядаў А.М.Радзішчава. Яна значна паўплывала на фарміраванне паліт. светапогляду дзекабрыстаў («Руская праўда» П.Пестэля).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Zurücknahmef -, -n
1) узя́цце наза́д, адмаўле́нне (ад сваіх слоў)
2) вайск. адвядзе́нне наза́д, адво́д
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ВЫ́КЛЮЧАНАГА ТРЭ́ЦЯГА ПРЫ́НЦЫП,
закон класічнай фармальнай логікі, паводле якога з двух выказванняў, адно з якіх ісціннае, другое няісціннае, выключаюць трэцяе. Напр., з двух выказванняў «Сонца—зорка» (A ёсць B) і «Сонца — не зорка» (A не ёсць B) адно ісціннае. Маючы на ўвазе такія выказванні, традыц. фармальная логіка гэты закон фармулявала так: «A ёсць B ці не B» (трэцяга не дадзена). Упершыню выключанага трэцяга прынцып сфармуляваны Арыстоцелем. Сфера дзеяння яго вызначаецца не спосабамі выяўлення ісціннасці ці няісціннасці выказванняў, а адносінамі паміж выказваннямі, калі яны выкарыстоўваюцца ў доказах і інш. лагічных аперацыях. Закон не дапускае, каб сцверджанне і адмаўленне падмяняліся адно адным ці эклектычна аб’ядноўваліся ў нейкім трэцім выказванні. Выключанага трэцяга прынцып дапаўняе і развівае ў логіцы супярэчнасці прынцып і разам з ім і з тоеснасці законам выключае лагічную супярэчлівасць выказванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
суджэ́нне, ‑я, н.
1. Выказванне, меркаванне аб чым‑н., погляд на што‑н. Своеасаблівае суджэнне аб імпульсах мастацкай творчасці ёсць і ў развагах лірычнага героя эцюда «Мадонна».Лойка.
2. У логіцы — думка, у якой змяшчаецца сцвярджэнне або адмаўленне чаго‑н. адносна прадмета або з’явы.
•••
Катэгарычнае суджэнне — безумоўнае суджэнне, у адрозненне ад умоўнага або раздзяляльнага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
odstąpienie
н.
1. адступленне, адыход;
odstąpienie od linii frontu — адыход ад лініі фронту;
2. уступка, саступка, аддача;
odstąpienie części gruntu — уступка часткі зямлі;
3. адмова, адмаўленне;
odstąpienie od pierwotnego zamiaru — адмаўленне ад першапачатковага намеру
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
дурны́, -а́я, -о́е.
1. З абмежаванымі разумовымі здольнасцямі; бесталковы.
За дурной галавой нагам неспакой (з нар.).
2. Які не выяўляе розуму, пазбаўлены разумнай разважлівасці.
Задаць дурное пытанне.
Дурныя паводзіны.
3.у знач.наз.дурны́, -о́га, м., дурна́я, -о́й, ж., мн. -ы́я, -ы́х. Тое, што і дурань (у 1 знач.).
Дурному закон не пісан (прыказка).
◊
Дурны як бот; дурны як пень (разм., груб.) — пра разумова адсталага чалавека.
Няма дурных! — выказванне нязгоды з кім-н., адмаўленне выконваць што-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дэпатрыятыза́цыя
(ад дэ- + гр. patria = радзіма)
1) адмаўленне ад любові да радзімы, страта прывязанасці да яе;
2) ідэйны рух, накіраваны супраць патрыятычнага выхавання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)