джэ́нтры

(англ. gentry)

1) дробнапамеснае дваранства ў Англіі ў 16—17 ст., якое перабудавала сваю гаспадарку на капіталістычны лад;

2) пашыранае ў еўрапейскай навуковай літаратуры абазначэнне кітайскага феадальнага саслоўя шэньшы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пента́рхія

(гр. pentarchiai = пяць старэйшын)

1) калегія пяці, адзін з органаў дзяржаўнай улады ў Стараж. Карфагене;

2) умоўнае абазначэнне тэрытарыяльнага падзелу даўняй Ірландыі на пяць «каралеўстваў» пасля заваявання яе кельтамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

арты́кул, ‑а, м.

1. Навуковы або публіцыстычны твор невялікага памеру ў зборніку, часопісе або газеце. Газетны, публіцыстычны артыкул.

2. Асобны раздзел, параграф у розных юрыдычных дакументах. Артыкул крымінальнага кодэкса. Артыкулы дысцыплінарнага статута.

3. Раздзел фінансавага плана, каштарыс, які вызначае крыніцу даходаў або мэту расходаў. Расходны артыкул.

4. Разрад, від чаго‑н. Важны артыкул экспарту.

5. Тып вырабу, умоўнае абазначэнне тавараў. Артыкул тканіны.

[Ад лац. articulus — частка, раздзел.]

•••

Перадавы артыкул — рэдакцыйны артыкул, змешчаны на першым месцы ў газеце, часопісе, у якім асвятляюцца найважнейшыя надзённыя пытанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КУ́ПАЛ,

1) у геалогіі — акруглае ў плане падняцце слаёў зямной кары. Адрозніваюць вулканічныя, гранітагнейсавыя, тэктанічныя і саляныя. Вулканічны К. выш. да 800 м, са стромкімі схіламі, узнікае за кошт выціскання вязкай лавы з вулканічнага канала ў суправаджэнні моцнага выбуху. Граніта-гнейсавы К. — ізаметрычная структура ў дакембрыйскіх пародах крышт. фундамента (Балтыйскі і Алданскі шчыты, Бел. антэкліза і інш.), радзей трапляецца ў больш маладых складкавасцях. Тэктанічны К. — антыклінальная складка горных парод, даўж. і шыр. якой аднолькавыя або блізкія. Саляны К. фарміруецца ў вял. упадзінах платформ і краявых прагінаў у выніку праяўлення саляной тэктонікі. З К. звязаны радовішчы каменнай солі, нафты, прыродных газаў і інш. 2) У геамарфалогііабазначэнне любой купалападобнай формы рэльефу або масіву горных парод.

3) У акіяналогіі — раён пад’ёму тэрмакліна да паверхні; на картах тэмператур на розных гарызонтах вылучаецца ў выглядзе некалькіх замкнёных ізатэрмаў з мінім. т-рай у цэнтры.

Схемы канструкцый купалаў: а — рабрыстая; б — сеткавая, в — шматгранная; г — у выглядзе танкасценнай абалонкі; д — з некалькіх скляпенняў-абалонак.
Купал царквы Сан-Ларэнца ў Турыне. Арх. Г.​Гварыні. 1668—87.
Купал з ліхтаром.
Купал маўзалея Гур-Эмір у Самаркандзе. 1404.

т. 9, с. 25

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Туп — пра тупанне, няўдалыя скокі (мсцісл., Нар. лекс.), туп‑туп — гукаперайманне для перадачы тупату (ТСБМ, ЭШ) — заклік да дзіцяці, каб пачало хадзіць (Скарбы₂), ‘падзыўныя для авечак’ (горыц., ДАБМ, камент., 896). Укр. туп‑туп, ту́пу‑ту́пу — выгукі, якімі падбадзёрваюць дзяцей станавіцца на ногі, рус. смал. туп‑тупабазначэнне гукаў пры хадзьбе (СРНГ); польск. tup, tupu — адгалосак удару нагой; в.-луж. tupu, tupu tapu — імітацыя крокаў, удараў нагой; чэш. ťup — пра хаду дробнымі крокамі, балг. туп ‘бах’. Гукаперайманне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́рка ’значок аплаты паштовых і інш. збораў’, ’кляймо прадпрыемства на тавары’, ’гатунак, тып тавару, вырабу’ (ТСБМ, Яруш.). З рус. мовы, у якой з новав.-ням. Marke ’адзнака, знак’ < с.-в.-ням. marc ’тс’, спачатку ў сярэдневякоўі ’пагранічны знак, абазначэнне граніц’ < merken ’адзначаць’ (Фасмер, 2, 574). Ст.-бел. марковати ’тс’, аднак са ст.-польск. markować, якое таксама з с.-н.-ням. merken ’заўважаць, звяртаць увагу’ (Чартко, Пыт. мовазнаўства і метад., 122). Сюды ж маркаваць ’намячаць радкі для пасеву’ (зэльв., Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыкаркну́ць, прыкорну́ты, прыкархну́ць, прыкурхну́ць ’прыладзіцца да сну, заснуць на кароткі час, прыхіліўшыся да чаго-небудзь; задрамаць’ (Нас., Ласт., Сержп., Сцяшк., Клім., ТС, Сл. Брэс., Скарбы), прыкахну́ць ’задрамаць’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Прэфіксальнае ўтварэнне ад незафіксаванага *каркну́ць з далейшай рэканструкцыяй семантыкі ’храпянуць’ → ’задрамаць’, якое ў сваю чаргу працягвае прасл. *kъrknǫti ад гукапераймальнага *kъrkati, што, як слушна заўважае Трубачоў (ЭССЯ, 13, 236), “цалкам падыходзіла як экспрэсіўнае абазначэнне дзеянняў ’ударыць’, а таксама ’раптоўна задрамаць, храпянуць”. Варбат (Балто-слав. этнояз. отнош., 7) у формах з ‑у‑ ў аснове бачыць балтыйскі ўплыў ва ўмовах моўных кантактаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

sign1 [saɪn] n.

1. прыкме́та, сі́мвал;

a sign of rain прыкме́та дажджу́;

asa sign of respect у знак пава́гі;

a sign of the times адзна́ка ча́су;

There is no sign of him anywhere. Яго нідзе не бачна.

2. знак, абазначэ́нне; шы́льда;

traffic signs даро́жныя зна́кі

3. знак, сігна́л, жэст;

make a sign of the cross перахрысці́цца

4. знак задыяка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

і́ндэкс

(лац. index)

1) лічбавы паказчык, які выражае змены якой-н. эканамічнай з’явы (напр. і. цэн);

2) лічбавы або літарны паказчык, які змяшчаецца звычайна ўнізе літары, што ўваходзіць у матэматычны выраз;

3) умоўнае абазначэнне ў сістэме якой-н. класіфікацыі (напр. паштовы і.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Трахабазначэнне моцнага адрывістага гуку, трэску (ТСБМ), ‘раптоўны, дрыжачы, кароткі стук’ (Варл.), ‘удар’: конь трах капытом (Нас.), пра ўдар, трэск, стрэл (мсцісл., Нар. лекс.), сюды ж trach‑tararách ‘безупынныя грымоты ці страляніна з гармат’ (Варл.), трах‑чъбура́х! — выражае начаканасць, рэзкае змяненне рашэння ці хуткае вырашэнне праблемы (мёрск., Нар. сл.). Параўн. укр. трах, рус. трах, польск. trach — перадае трэск (Варш. сл.), раптоўнае падзенне і моцны ўдар (Арвінска, 65–66). Суадносяць з “поўнагалоснымі” варыянтамі гукаперайманняў тара́х (гл.), укр. тара́х, тара́х, рус. тарара́х, мажліва, сюды ж польск. дыял. tarach ‘выварацень’ (Фасмер, 4, 23, 95; ЕСУМ, 5, 624; Брукнер, 565), а таксама з адпаведнымі дзеясловамі. Гл. тра́хаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)