ПРЫЗЫ́Ў на ваенную ці альтэрнатыўную службу, прыцягненне грамадзян да выканання воінскага абавязку (павіннасці) або інш. службовых абавязкаў у адпаведнасці з законам. У Рэспубліцы Беларусь паводле закону «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе» (1992) існуюць наступныя віды П.: на тэрміновую ваен. службу (праводзіцца 2 разы ў год) паводле Указа Прэзідэнта; на ваен. службу па мабілізацыі і ў ваен. час (праводзяцца пры абвяшчэнні ў краіне поўнай або частковай мабілізацыі); на ваен. службу ў мірны час афіцэраў запасу, якія не прайшлі тэрміновую ваен. службу і не дасягнулі 27 гадоў (праводзіцца паводле рашэння Савета Міністраў). У шэрагу краін, у т. л. СНД (Украіна і інш.), існуюць законы (у Рэспубліцы Беларусь праект закона) аб альтэрнатыўнай службе. Гл. таксама Абавязак воінскі, Воінская павіннасць.

В.​М.​Качура.

т. 13, с. 67

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

duty [ˈdju:ti] n.

1. доўг, абавя́зак;

a sense of duty пачуццё абавя́зку

2. pl. duties службо́выя абавя́зкі; дзяжу́рства

3. по́шліна;

customs duty мы́тная по́шліна

♦

be on duty дзяжу́рыць;

off duty свабо́дны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ІНТЭРНІ́РАВАННЕ (ад лац. internus унутраны),

прымусовае выдаленне замежных грамадзян у асобыя месцы пасялення бакамі, што ваююць паміж сабой, або нейтральным бокам у сувязі з узбр. канфліктам. Паводле Гаагскай канвенцыі 1907 у выпадку вайны прадугледжваецца права і абавязак нейтральнай дзяржавы, якая прыняла на сваю тэрыторыю войскі, збеглых ваеннапалонных, хворых або параненых вайскоўцаў, якія належаць да ваюючых армій, размеркаваць іх у месцах, далёкіх ад тэатра ваен. дзеянняў. І. належаць таксама ваен. караблі ваюючых краін і экіпажы, што апынуліся ў партах нейтральных дзяржаў і адмовіліся іх пакінуць. Інтэрніраваным павінны прадастаўляцца сродкі існавання і неабходная мед. дапамога. Выдаткі на ўтрыманне інтэрніраваных кампенсуюцца ў сувязі з мірным урэгуляваннем узбр. канфлікту. Рэжым І. рэгулюецца Жэнеўскімі канвенцыямі 1949 пра абарону цывільнага насельніцтва ў час вайны і абыходжанне з ваеннапалоннымі.

Г.​А.​Маслыка.

т. 7, с. 288

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

moral​2 [ˈmɒrəl] adj.

1. мара́льны; эты́чны;

moral values мара́льныя кашто́ўнасці;

a moral obligation/right мара́льны абавя́зак/мара́льнае пра́ва;

a moral person высокамара́льны чалаве́к

2. павуча́льны;

a moral story/play павуча́льная гісто́рыя/п’е́са

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Вілю́га 1 ’чалавек, які выкручваецца з любога становішча’ (Янк. III). Укр. вилюга ’крывізна, згіб, згінанне’, рус. уладз., валаг., кур., арл. вилюга ’крывізна, звіліна’, валаг. ’хітрыкі, выкрутасы, выкручванне’. Магчыма, усх.-слав. інавацыя ад *віль (< віць < viti); параўн. рус. маск., ярасл. вил ’качан капусты’, кур., варон., кастр., валаг. вило́й ’развілісты, закручаны’. Не выключана запазычанне з балт. моў (параўн. літ. vìlti ’ашукваць’, viliū̃gas ’спакуснік’) з аддаленай семантыкай.

Вілю́га 2 ’абавязак, прычына’ (КЭС, лаг.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БУРМІ́СТР (польск. bürmistrz ад ням. Bürgermeister),

выбарная асоба ў магістрат — адм. і судовы орган гар. самакіравання ў гарадах Беларусі, якія мелі магдэбургскае права ў 14—18 ст. Войт і прызначаныя ім выбаршчыкі (12—20 чал.) выбіралі на пасаду бурмістра гараджан з заможных гар. вярхоў (мяшчан). У 16 — 1-й пал. 17 ст. пабольшала роля сходу гараджан у працэдуры выбараў гар. рады і яе галавы. Сход прапаноўваў некалькі кандыдатур, з якіх войт зацвярджаў аднаго, часцей 2 бурмістры тэрмінам на 1 год. Пасля сканчэння паўнамоцтваў бурмістр рабіў справаздачу перад радай. З цягам часу ўстанавіўся прынцып справаздачы бурмістра на агульным сходзе гараджан. У абавязак бурмістра ўваходзіла загадванне гар. скарбам, старшынства на пасяджэннях бурмістраўска-радзецкага суда. У канцы 18 ст. царскі ўрад скасаваў на Беларусі магдэбургскае права, а бурмістр замяніў прызначаемы ўладай гарадскі галава.

З.​Ю.​Капыскі.

т. 3, с. 351

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНСТЫТУ́ЦЫЯ САЦЫЯЛІСТЫ́ЧНАЙ САВЕ́ЦКАЙ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ 1919,

першая Канстытуцыя БССР. Прынята 3.2.1919 на I Усебел. з’ездзе Саветаў. Створана на ўзор Канстытуцыі РСФСР 1918. Складалася з Дэкларацыі правоў прац. і эксплуатуемага народа і 3 раздзелаў. Замацавала афіц. назву дзяржавы — Сацыяліст. Сав. Рэспубліка Беларусі (ССРБ), абвясціла яе рэспублікай Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Вызначыла асн. задачы дзяржавы — устанаўленне дыктатуры пралетарыяту, падаўленне супраціўлення звергнутых класаў, знішчэнне эксплуатацыі чалавека чалавекам, пабудова сацыялізму. Адмяніла прыватную ўласнасць на зямлю і інш. сродкі вытв-сці, якія абвяшчаліся нац. здабыткам. Замацоўвала роўныя правы і абавязкі грамадзян рэспублікі, абвяшчала дэмакр. свабоды — сумлення, выказвання поглядаў, сходаў, мітынгаў, шэсцяў, саюзаў. Праца прызнавалася абавязкам усіх грамадзян. Уводзіўся ўсеагульны воінскі абавязак. Вышэйшым органам дзярж. улады абвяшчаўся з’езд Саветаў Беларусі, у перыяд паміж з’ездамі паўната ўлады належала Цэнтр. Выканаўчаму Камітэту (ЦВК). Трэці раздзел прысвячаўся дзярж. сімвалам рэспублікі.

Т.​І.​Доўнар.

т. 7, с. 600

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НУРПЕІ́САЎ (Абдыжаміл Карымавіч) (н. 22.10.1924, с. Какарал Аральскага р-на Кзыл-Ардзінскай вобл., Казахстан),

казахскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Казахстана (1985). Скончыў Літ. ін-т імя М.​Горкага ў Маскве (1956). Піша на каз. і рус. мовах. Друкуецца з 1949. Першы раман «Курляндыя» (1950, 2-я рэд. пад назвай «Доўгачаканы дзень», 1958) пра падзеі Вял. Айч. вайны. Шырынёй сац. абагульненняў, глыбінёй псіхал. аналізу, самабытнымі нац. характарамі вызначаецца трылогія «Кроў і пот» (кн. 1—3, 1961—70, Дзярж. прэмія СССР 1974; аднайм. фільм 1979) пра падзеі 1-й сусв. і грамадз. войнаў. Актуальнасцю і вастрынёй праблематыкі вылучаецца раман «Абавязак» (на рус. мове, 1984). Працуе ў жанры нарыса і літ.-крытычнай эстэтыкі (кнігі «Роздумы», 1972; «Край блакітных гор», 1979). На бел. мову асобныя яго творы пераклаў А.​Кудравец.

Тв.:

Бел. пер. — Змрок. Мн., 1978;

Нягоды. Мн., 1981.

Ж.​Сахіеў.

т. 11, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РА́ТНІКАЎ (Генадзь Васілевіч) (н. 15.1.1935, г. Ветка Гомельскай вобл.),

бел. мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1968). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1958), у 1969—72 выкладаў у ім. У 1961—69 і з 1975 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац. АН Беларусі, з 1977 адначасова выкладае ў Бел. АМ. Даследуе гісторыю бел. сучаснага кіно, эстэтыку маст. вобраза і псіхалогію кінатворчасці. Аўтар сцэнарыяў дакумент. фільмаў «Жыццё на сцэне» (1964, з У.​Няфёдам), «Абавязак памяці» (1983).

Тв.:

История белорусского кино. (Ч. 1—2). Мн., 1969—70 (у сааўт.);

На экране — Великая Отечественная // Современное белорусское кино. Мн., 1985;

Основы киноискусства. 2 изд. Мн., 1985 (разам з В.​Ф.​Нячай);

Современная белорусская литература и кино // Экран и культура: Бел. кино и телевидение в системе худож. культуры. Мн., 1988;

Жанровая природа фильма. Мн., 1990.

Т.​М.​Цюрына.

т. 13, с. 371

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

блі́жні

1. náh; gelégen, benáchbart;

2. у знач. наз. м. Nächste (sub) m -n, -n; Mítbruder m -s, -brüder;

абавя́зак у адно́сінах да блі́жняга Nächstenpflicht f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)