форма мінер. агрэгата, прадстаўленага групай крышталёў, якія нараслі адным канцом (гранню або рабром) на агульную аснову — сценку поласці (жэоды, міяролы) або адкрытай трэшчыны ў горных пародах. Крышталі аграненыя з канца, які звернуты ў бок свабоднай прасторы. Найб. часцей трапляюцца Д. кварцу, кальцыту, розных сульфідаў (пірыту, галеніту і інш.), флюарыту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСПЕ́РСІЯдыфракцыйнай рашоткі,
здольнасць дыфракцыйнай рашоткі (або інш. спектральнай прылады) раздзяляць у прасторы прамяні розных даўжынь хваль. Лінейная (вуглавая) Д. вызначаецца па формуле De(φ) = Δx/Δλ, дзе Δx — лінейная (вуглавая) адлегласць паміж спектральнымі лініямі, якія адрозніваюцца па даўжыні хваль на Δλ. Пры невял. вуглах Dφ = m/d, дзе m — парадак спектра, d — перыяд дыфракцыйнай рашоткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСТО́РСІЯ (ад лац. distorsio скрыўленне),
скажэнні відарысу ў аптычных сістэмах з-за рознага лінейнага павелічэння розных яго частак; адна з аберацый аптычных сістэм. У выніку Д. відарыс прамавугольнага прадмета набывае падушка- ці бочкападобную форму. У асобных выпадках (напр., сіметрычныя аб’ектывы або падзорныя трубы) Д. можна ліквідаваць.
Дысторсія: а — арыгінал; б, в — падушкападобная і бочкападобная дысторсіі адпаведна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЛУЧЭ́ННЕ ХІМІ́ЧНАЕ,
хімічна індывід. рэчыва, у якім атамы аднаго ці розных элементаў злучаны хімічнай сувяззю. Адрозніваюць арганічныя злучэнні і неарганічныя злучэнні. Большасць З.х. падпарадкоўваецца пастаянства саставу закону і кратных адносін закону (гл.Стэхіяметрыя). З.х. характарызуецца пэўнымі фіз. канстантамі (шчыльнасць, т-ры плаўлення, кіпення і інш.). Атрымліваюць у выніку рэакцый хімічных. Састаў запісваюць у выглядзе формул хімічных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗАБА́РЫ (ад іза... + грэч. baros цяжар, вага),
1) ізалініі атмасфернага ціску.
2) Лініі, якія адлюстроўваюць раўнаважны ізабарны працэс на тэрмадынамічнай дыяграме стану. Ураўненне І. ідэальнага газу: V/T=const, дзе V — аб’ём, T — т-ра.
3) Атамныя ядры розныххім. элементаў з аднолькавым масавым лікам. Маюць розныя колькасці пратонаў і нейтронаў, аднак іх агульная колькасць аднолькавая. Гл.Ядро атамнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗАТРАПІ́Я (ад іза... + грэч. tropos паварот, напрамак),
незалежнасць фіз. уласцівасцей цела, асяроддзя ці прасторы ад розных напрамкаў. Характэрна для газаў, вадкасцей, а таксама рэчываў у аморфным стане ў адрозненне ад анізатрапіі, уласцівай крышталям. І. адносна адных уласцівасцей можа спалучацца з анізатрапіяй адносна інш. уласцівасцей. Напр., крышталі кубічнай сістэмы ізатропныя адносна аптычных і анізатропныя адносна мех. уласцівасцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́Т МІЖНАРО́ДНАГА ПРА́ВА (Institut de Droit International; ІМП). Засн. ў 1873 у г. Гент (Бельгія). Гал. мэты: садзейнічанне прагрэсу міжнар. права і яго кадыфікацыі. Аб’ядноўвае 120 чл. юрыстаў-міжнароднікаў, якія працуюць у камісіях і на пленарных сесіях, што склікаюцца ў розных краінах. Выдае «Annuaire de Institut de Droit International» («Штогоднік Інстытута міжнароднага права»). Нобелеўская прэмія міру 1904.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМБІНАВА́НАЯ СІСТЭ́МАў будаўнічай механіцы,
сістэма, якая спалучае нясучыя канструкцыірозных тыпаў (напр., вісячая канструкцыя з бэлькай, арка з бэлькай і падвескамі). У К.с. звычайна адна ч. элементаў прызначана для работы пераважна на выгін, другая — на расцяжэнне або сцісканне. Пры гэтым недахопы адной сістэмы кампенсуюцца перавагамі другой.
Камбінаваныя сістэмы: 1 — арка з фермай; 2 — вісячая сістэма (кабель) з бэлькай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМІЗЭ́ЛЬКА,
від безрукаўкі; частка бел.нар. мужчынскага гарнітура 19 — пач. 20 ст.
На Беларусі перад К. шылі з тонкага даматканага сукна, паўсуконніка або з фабр. тканін, на палатнянай падшэўцы, прамога ці паўпрыталенага крою, спінку — з розных больш танных тканін. Апраналі К. паверх кашулі навыпуск, спераду зашпільвалі на гузікі. К. таксама састаўная частка класічнага касцюма-тройкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКА́ЛЬНАЯ ВАЙНА́,
вайна, якая ў адрозненне ад сусв. вайны ахоплівае адносна невялікую колькасць дзяржаў і абмежаваны геагр. раён. Шырокае распаўсюджанне Л.в. атрымалі пасля 2-й сусв. вайны. За гэты час больш як 200 разоў па розных прычынах у свеце ўзнікалі Л.в. і ваен. канфлікты. У Л.в. часта выпрабоўваюцца і дапрацоўваюцца новыя сродкі і спосабы вядзення ўзбр. барацьбы.