Разм.Пачаць доўга і моцна брахаць. Як разбрахаліся сабакі, з хаты да аконнай шыбы прыліп нейчы твар.Галавач.// Дапускаць лаянку, ужываць грубыя словы. Разбрахаўся хлопец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разжа́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
1. Паддацца пачуццю жалю, жаласці. А тут разжаліўся. Шкада мне стала жывога стварэння. Забраў я .. [шчаня], у шапку паклаў, дадому занёс.Сачанка.
2.Пачаць занадта жаліцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узгавары́цца, ‑варуся, ‑ворышся, ‑ворыцца; зак.
Разм. Разгаварыцца, пачаць гаворку. Калі раз сабраліся на вячоркі да Варанковых ды ўзгаварыліся нешта пра Піперманіху, дык Галаскокавых Агата стала спакваля пад’язджаць пад Зосю.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пача́цца, ‑чнецца; зак.
1.Пачаць прасцірацца. Павявае ветрык свежы. Але кончыўся прастор, Пачалася Белавежа, Векавечны цёмны бор.Вітка.Вось ужо скончыліся палеткі, пачалася сенажаць. Машына далей ехаць не магла.Марціновіч.
2.Пачаць адбывацца, здзяйсняцца. Самы рух пачаўся тады, як пачынала ўжо ўсходзіць сонца.Колас.Адна за адной пачаліся шалёныя атакі.Мележ.Пачаўся допыт. Хто? Адкуль? Чаму ўзарваў мост? Дзе штаб?Лынькоў.// Адкрыцца, пачаць працу (пра сход, пасяджэнне і пад.). Так пачалося пасяджэнне прэзідыума Савета дэпутатаў.Чорны.Праўленне адразу ж пачалося бурна.Пянкрат.// Наступіць, настаць. Пачалося лета, а з ім і работа навалілася: касьба, а там і жніво.Колас.Пачаўся сапраўдны дождж. Кроплі былі буйныя і частыя.Навуменка.Памерла яна [маці] яшчэ тою часінай, Калі толькі трэці пачаўся мне год.Прыходзька.
3.Разм.Пачаць з’яўляцца; абазначыцца. У козліка — рожкі і пад мызачкай ледзь-ледзь пачалася бародка.Брыль.[Гушка:] — Калі пачнецца свая гаспадарка, дык і ты тады парабкоўства кінеш.Чорны.[Бацька:] — А ягад у нашым Варку — хоць вазамі вазі, хутка і грыбы пачнуцца.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
think better of
а) быць ле́пшае ду́мкі пра каго́-што
Now I think better of him — Цяпе́р я аб ім лепш ду́маю
б) пача́ць ду́маць разважне́й, разумне́й
в) пераду́маць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ДРУГА́Я КАНФЕРЭ́НЦЫЯ КПЗБ.
Адбылася нелегальна 30.11.1924 у Вільні. У рабоце канферэнцыі ўдзельнічала 17 дэлегатаў, з іх 14 з рашаючым голасам ад Баранавіцка-Слонімскай, Беластоцкай, Брэсцкай, Віленскай, Гродзенскай і Пінскай акруг, ЦККПЗБ, ЦК КСМЗБ. Парадак дня: справаздача ЦККПЗБ; даклад аб V кангрэсе Камінтэрна; пытанні тактыкі; арганізац. і бягучыя пытанні; выбары ЦККПЗБ, дэлегатаў на III з’езд Кампартыі Польшчы. Канферэнцыя адзначала, што за перыяд ад Першай канферэнцыі КПЗБ (1923) партыя вырасла колькасна, умацавалася арганізацыйна, стала сур’ёзнай паліт. сілай у Зах. Беларусі і Польшчы. Паставіла перад партыяй нерэальную задачу «пачаць арганізацыйную і палітычную падрыхтоўку ўзброенага паўстання». Адхіліла лозунг аўтаноміі для Зах. Беларусі ў межах Польшчы, выстаўлены ППС і інш. партыямі, і проціпаставіла яму лозунг уз’яднання Зах. Беларусі з БССР. Асудзіла сэцэсію як антыпарт. групоўку. У склад ЦККПЗБ абраны Л.Н.Аранштам, А.П.Данялюк, А.Р.Капуцкі, І.К.Лагіновіч (П.Корчык), С.А.Мертэнс, С.Т.Мілер, Л.І.Родзевіч, В.З.Харужая і інш., дэлегатамі на III з’езд КПРП — Аранштам, Данялюк, Лагіновіч, Мертэнс, Харужая.
Літ.:
Революционный путь Компартии Западной Белоруссии (1921—1939 гг.). Мн., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́СТГО́ТЫ, астраготы, грэйтунгі,
германскае племя, усх. галіна готаў. У 3 ст. насялялі Паўн. Прычарнамор’е і часткова Крым. У 375 племянны саюз О. разгромлены і падпарадкаваны гунамі. Асн. маса О. перасялілася ў Панонію. У сярэдзіне 5 ст. яны вызваліліся з-пад улады гунаў і ў 493 заснавалі ўласнае каралеўства ў Італіі са сталіцай у Равене. Сутыкнуўшыся з рым. цывілізацыяй, О. ўспрынялі значную частку яе дзярж.-прававых і сац. ін-таў. У выніку пачаўся працэс збліжэння рым. і остгоцкай знаці, якому спрыяла палітыка караля О.Тэадорыха [493—526], Пасля смерці Тэадорыха трон заняла яго дачка Амаласунта [526—534], забойства якой антырым. апазіцыяй стала падставай для Візантыйскай імперыі ў 535 пачаць з О. вайну. У 540 візант. палкаводзец Велісарый заняў Равену і захапіў у палон караля Віцігіса [536—540]. Кароль Тоціла [541—552] працягваў вайну з пераменным поспехам да 552, але быў разбіты візант. палкаводцам Нарсесам. Да 555 супраціўленне спынілі апошнія гарнізоны О. Каралеўства О. было падпарадкавана Візантыйскай імперыі і спыніла існаванне.
Літ.:
Буданова В.П. К вопросу о формировании вестготов и остготов (по данным письменных источников) // Взаимосвязь социальных отношений и идеологии в средневековой Европе. М., 1983;
Яе ж. Готы в эпоху Великого переселения народов. М., 1990.
1. Страціць розум; звар’яцець. — Звіхнуцца можна ад такога візгату.Пянкрат.
2. Збіцца з правільнага жыццёвага шляху, пачаць весці ганебны спосаб жыцця. Перад абліччам смерці чалавек звіхнуўся адзін раз, учыніў злачынства, ратуючы сваю шкуру, тады пайшло і пайшло.Карпюк.Час ішоў, а Юрась не вяртаўся. «Няўжо зноў звіхнуўся хлопец? — думаў Рыгор. — Няўжо злодзеем на ўсё жыццё застаўся? Не...»Лукша.// Сысці з правільных, прагрэсіўных пазіцый, пачаць раздзяляць няправільныя погляды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здалёкіздалёку, прысл.
З далёкай адлегласці. Дзяўчына здалёк колькі разоў.. акідвала поглядам незнаёмага маладога хлопца, а падышоўшы бліжэй, апусціла вочы.Колас.Удзень, калі ціха, у лесе здалёку чуваць.Чорны.// З далёкай мясцовасці. — Адкуль самі будзеце, дзядуля? — запытаўся я, калі нагнаў зноў. — Здалёк. Старыцу ведаеце?Скрыган.— Мы з Чэрыкава. А вы здалёку? — тарахцела [Юля].Васілевіч.//перан. Без непасрэднага дачынення; праз нейкі прамежак часу. Гляджу на былое здалёк.Астрэйка.
•••
Пачаць здалёк (здалёку)гл.пачаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загаве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Пачаць гавець.
•••
Загавець душой — сканаць, памерці, загінуць. Тайга — гэта бязмежны зялёны акіян, у якім свае няпісаныя законы, прыкметы, не ведаючы якіх можна і душой загавець.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)