фурфуро́л, ‑у, м.

Спец. Вадкасць, якая здабываецца пераважна з вотруб’я і сланечнікавай лузгі, выкарыстоўваецца ў хімічнай прамысловасць як растваральнік пры вырабе смол і пад.

[Ад лац. furfur — вотруб’е.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падця́ць, падатну, падатнеш, падатне; падатнём, падатняце; зак., што.

Разм.

1. Падагнуць пад сябе або прыціснуць да сябе (ногі, калені і пад.). Паспрабаваў [Васіль] падцяць пад сябе параненую нагу і не змог. Востры боль укалоў у самае сэрца. Сачанка. Спалохаліся ваўкі смелай дзяўчыны, падцялі хвасты ды падаліся ў гушчар. Якімовіч. // Шчыльна стуліць, сціснуць губы. — Эт, гаворыш абы-што, — Сцёпа пакрыўджана падцяў губы. — Я да цябе з адкрытым сэрцам, а ты — смяешся... Курто.

2. Адсячы, падрэзаць. Для яблыні загад сухі і строгі: Сысці з дарогі. Тупы тапор падцяў яе пад корань. Бічэль-Загнетава.

•••

Падцяць хвост — тое, што і падціснуць хвост (гл. падціснуць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

барэлье́ф, ‑а, м.

Від скульптуры, выкананай на паверхні каменя, дрэва, металу і пад., якая выступае над паверхняй, утвараючы з ёю адно цэлае. На цокалі манумента — барэльеф з адлюстраваннем асобных эпізодаў гераічнай абароны крэпасці. «Звязда».

[Фр. bas-relief.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напераве́с, прысл.

Трымаючы (стрэльбу, вінтоўку, піку і пад.) перад сабой, з нахілам уверх. — Стой! Страляць буду! — і Станіслаў узяў вінтоўку наперавес. Мікуліч. Поўны гневу, .. [Міхал] бег з аўтаматам наперавес і ва ўпор расстрэльваў гітлераўцаў. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слаі́сты, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з слаёў, ляжыць слаямі. Слаістая маса. Слаісты грунт. □ Мінуў [Пятро] мост цераз незамерзлую рэчку з імклівай рудой вадой, што бубнела, булькала ля берага пад карункавай стрэшкай слаістага лёду. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шэла́к, ‑у, м.

Смалістае рэчыва, якое здабываецца з маладых парасткаў некаторых раслін, ужываецца ў вытворчасці лаку, пластмасы, сургучу і пад. Здабываюць з некаторых дрэў смалу шэлак, якая з’яўляецца каштоўнай сыравінай для лакафарбавай прамысловасці. «ЛіМ».

[Гал. schellak.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выбіва́ць

1. áusschlagen* vt (вока, зуб); éinstoßen* vt, éinschlagen* vt (дзверы);

выбіва́ць з рук aus den Händen schlágen*;

выбіва́ць шы́бу éine Fénsterscheibe éinschlagen*;

выбіва́ць з сядла́ aus dem Sáttel hében*;

выбіва́ць даро́гу éine Stráße zerfáhren*;

2. (выпыліць) áusklopfen vt;

выбіва́ць кана́пу das Sófa áusklopfen;

3. (штампаваць) prägen vt, schlágen* vt;

выбіва́ць меда́ль éine Medaille [me´daljə] prägen;

4.

выбіва́ць чэк (den Preis) auf der Regísterkasse típpen;

◊

выбіва́ць гле́бу з пад ног den Bóden unter den Füßen wégziehen*;

выбіва́ць ду́расць з галавы́ die Dúmmheiten aus dem Kopf schlágen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

па́лка ж. Stock m -(e)s, Stöcke, Stab m -(e)s, Stäbe; Stiel m -(e)s, -e (у рыдлёўкі і г. д.);

◊

па́лка з двума́ канца́мі das ist ein zwéischneidiges Schwert;

устаўля́ць [ста́віць] па́лкі ў калёсы ≅ j-m Knüppel zwíschen die Béine wérfen*, j-m Híndernisse [Stéine] in den Weg légen;

з-пад па́лкі erzwúngen; únter der Fúchtel (разм.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

на́вісь, ‑і, Т на́віссю, ж.

1. Тое, што навісае над чым‑н. Чорная навісь хмар. □ Стаіць.. [домік] у ціхім завулку, пад навіссю таполяў. Навуменка. Узяўшы ўправа — пад гарой З-пад цёмнай навісі абрыва Палонка білася вадой. Гаўрусёў.

2. перан. Нешта страшнае, што навісла над кім‑н., што пагражае чалавеку. Навісь вайны. □ У тыя дні.. [Тадаровіч] выехаў.., чуючы перад сабою адно — чорную навісь смяртэльнай навалы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́згіны, ‑гін; адз. няма.

Прыстасаванне насіць сена, салому, зробленае з вяровачнай сеткі, нацягнутай на сагнутыя пруткі, дужкі. Алесь зачыніў адрыну, ускінуў на плечы рэзгіны з сенам і паволі пайшоў да кепскага хлява. Чарнышэвіч. Шурка пачаў хадзіць па сена не з рэзгінамі, а з дзяругай. Брыль. Пад павеццю конь скуб з рэзгін сена. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)