Го́лас ’голас’ (БРС). Рус. го́лос, укр. го́лос, польск. głos, чэш. hlas, серб.-харв. гла̑с, балг. гласът. Прасл. *golsъ; утварэнне на ‑s‑ ад кораня *gol‑ (параўн. слав. *gol‑gol‑ati ’гаварыць’, *gol‑gotъ ’слова, мова’), магчыма, гукапераймальнага характару. Гл. Фасмер, 1, 431; Слаўскі, 1, 292; Трубачоў, Эт. сл., 6, 219–220.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гімна́стыка (БРС). Рус. гимна́стика, укр. гімна́стика. Запазычанне з ням. Gymnastik (< лац. gymnastica < грэч.) або з лац. gymnastica (< грэч.) ці франц. gymnastique (< лац. < грэч.). Першакрыніцай з’яўляецца грэч. γυμναστική τέχνη. Гл. Фасмер, 1, 407; Шанскі, 1, Г, 75. Рус. гимна́ст (> бел. гімна́ст, укр. гімна́ст) з франц. gymnaste (< лац. < грэч.); Шанскі, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дачка́ ’дачка’. Параўн. рус. дочь, укр. дочка́, польск. córa, чэш. dcera, серб.-харв. кћи̑, балг. дъщеря́, ст.-слав. дъщи. Прасл. *dъktʼi. Параўн. ст.-інд. duhitár‑, грэч. θυγάτηρ, літ. duktė́ ’тс’ (далейшы аналіз вельмі няпэўны). Гл. Бернекер, 1, 243–244; Фасмер, 1, 533; асабліва Трубачоў, Эт. сл., 5, 178–179 (з бібліяграфіяй).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзя́цел ’дзяцел’. Параўн. рус. дя́тел, укр. дя́тел, польск. dzięcioł, ст.-чэш. dětel, серб.-харв. дје̏тао, балг. де́тел. Прасл. *dętetъ. Утварэнне суфіксам ‑tel‑. Дзеяслоўная аснова, ад якой утворана назва, праблематычная (*delb‑ або *dьlb‑: літаральна ’той, які доўбае’). Параўн. Фасмер, 1, 562; Бернекер, 1, 190–191; Трубачоў, Эт. сл., 5, 27–28.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзёран ’дзёран’ (БРС), дзярно́ ’тс’ (Касп.). Рус. дерн, укр. де́рен, польск. darń, чэш. drn, балг. до́ран, дъ́рен, дъ́рн. Прасл. *dьrnъ ’тс’ — утварэнне ад *dr‑: *der(ə)‑ ’драць’ (параўн. ст.-інд. dīrṇá‑ ’той, што лопнуў, трэснуў’). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 224–225; гл. далей Фасмер, 1, 504; Бернекер, 1, 256.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

До́за ’доза’ (БРС). Рус. до́за, укр. до́за. Запазычанне з франц. мовы (dose, а гэта з вучонай латыні: dosis < грэч. δόσις). Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 153–154. Фасмер (1, 522) дапускае і ням. пасрэдніцтва, што менш верагодна (упершыню слова сустракаецца ў Фанвізіна ў «Пісьмах з Францыі»; гл. Шанскі, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Намосклый ’прамоклы, размоклы (толькі пра драўлянае)’ (драгіч., Клімч.). Звязана з рус. мозглый ’гнілы’ (< *mъzglъjь), аглушэнне зычных, магчыма, у выніку збліжэння з намоклы; аднак не выключаны і зыходны варыянт кораня з аглушэннем, гл. укр. карп. москоли ’непагода’, а таксама гідронім Масква, які параўноўваюць з чэш., славац. moskva ’сырое збожжа’ (Фасмер, 2, 660).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камлёт ’саматканая шарсцяная спадніца больш высокай якасці, чым андарак’ (Юрч., Бяльк.), ’андарак’ (чачэр., Жыв. сл.), ’суконная або шарсцяная тканіна’ (Гарэц.), камлот ’тоўстая баваўняная або шарсцяная тканіна з чорных і карычневых нітак’. Відавочна, праз рус. мову з ням. Kamelol або з франц. camelot ’тканіна з воўны ангорскай казы’ (Фасмер, 2, 175).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ара́тар ’прамоўца’ (БРС), араце́я ’прамова’ (Шпіл.). Фіксуецца ўжо ў XVII ст. (Гіст. мовы, 1, 298; Гіст. лекс., 107, 110: ораторъ, орація). Польск. orator фіксуецца з гэтага ж часу; рус. оратор — з XVIII ст. Беларускае слова з лац. orator, oratio ’тс’ (Юргелевіч, Курс, 118). Фасмер, 3, 148. Параўн. Курс суч., 170.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Банк, дыял. ба́нак (Гарэц., Др.-Падб., Шат.). Рус. банк (з XVIII ст.), укр. банк і г. д. Запазычанне праз ням. Bank (або франц. banque) з італ. banco (якое спачатку мела значэнне ’стол мянялы’; < ням.; аб гісторыі слова гл. Клюге, 49; MESz, 1, 239). Фасмер, 1, 120; Шанскі, 1, Б, 33.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)