экано́мнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць эканомнага. Старасці ўласціва гэта дбанне аб парадку, аб драбязлівай эканомнасці, ад гэтага старыя людзі бываюць часта бурклівымі. Колас. Па эканомнасці стральбы ён [Андрэй] адчуваў, што тут недзе свае, аднак заўважыць нікога не мог. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Буслік ’сто грамаў гарэлкі’ (Інстр. III). Няясна. Можа, ёсць сувязь з бусава́ць, буса́ць ’п’янстваваць’ (гл.). Параўн. яшчэ рус. бусла́й ’чалавек, які любіць пагуляць, павесяліцца, гуляка’ (гэта, аднак, можа быць і іншага паходжання, гл. Фасмер, 1, 251). Не выключаецца і сувязь з бу́сел, але якая тут матывацыя?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Біягра́фія. Рус. биогра́фия, укр. біогра́фія. Паводле Фасмера, 1, 166, запазычанне з лац. biographia праз польск. biografia. Супраць гэтага Шанскі, 1, Б, 121, які хоча бачыць тут (разам з Гальдзі, гл. у Шанскага, там жа) запазычанне з франц. biographie. Першакрыніцай з’яўляецца грэч. βίος ’жыццё’ і γράφω ’пішу’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вяшчэ́ль ’вяшчун’ (Крывіч). Ад вяшчаць з суф. ‑ель. Прымаючы пад увагу архаічны характар суфікса (параўн. Слаўскі, SP, 2, 108) і запазычанасць утваральнай асновы, магчыма бачыць тут штучнае ўтварэнне «пад старажытнасць». Не выключаны таксама ўплыў суфіксацыі ‑цель; параўн. рус. дыял. богатель, гл. аб апошнім Слаўскі, SP, 107.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гамэ́рня ’сварка’ (Жд. 2). Запазычанне з польск. hamernia ’гамарня; плавільны завод і да т. п.’ Значэнне тут другаснае (параўн. гама́рня 2, гл.). Форма гамэ́рня пацвярджае, што і гама́рня 1 была запазычана непасрэдна з польск. мовы (насуперак Рудніцкаму, 553–554, які выводзіў гамарня прама з ням. крыніцы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ба́бець ’маршчыніцца, карабаціцца (пра грушы, бульбу)’ (Сцяц.), ба́біцца ’старыцца, маршчыніцца (пра твар)’ (Гарэц.). Вытворнае ад ба́ба 1 (гл.). Параўн. таксама бабчыцца (< бабка). Параўн. укр. бабі́ти ’зморшчвацца’, чэш. babčeti ’зморшчвацца (пра яблыкі)’. Попавіч (ЈФ, 19, 168) бачыць тут утварэнне ад прасл. bab‑ (bob‑|bob‑; гл. пад баб-).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балбе́с ’дурны’ (Нас., Касп.). Рус. балбе́с. Запазычанне з цюрк. моў (параўн. казах. bilbes, тур., тат. bilmäs ’ён не ведае’). Бернекер, 40; Праабражэнскі, 1, 14; Фасмер, 1, 114. Параўн. яшчэ Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 18; Шанскі, 1, Б, 22 (тут удакладненні). Бел. слова, відавочна, запазычана праз пасрэдніцтва рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Папежы́нец ’прыхільнік папы’ (Нас.). Крыніцай слова з’яўляецца польск. papież ’папа’ (гл. Кюнэ, Poln., 85) (Параўн. рус. па́пеж < польск. papież — Фасмер, 3, 200). Цяжэй вытлумачыць словаўтварэнне; магчыма, тут, як і ў ст.-чэш. papeženec, быў першапачаткова суф. ‑enec, як у імён маладых істот і патомкаў (гл. Махэк₂, 433).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́караткі ’караткаваты’ (ТСБМ; брасл., Сл. ПЗБ), сюды ж пры́каратка ’невялікая колькасць’ (Інстр. 3), пры́каратка ’недастакова, мала; караткавата’ (Нас., Шат.), прыкараць ’караткавата’ (Жд.). Вытворныя ад кораня каро́т‑/ко́рат‑ з семантыкай непаўнаты, якая захоўваецца ў прэфіксе. Цвяткоў (Запіскі, 1, 51) бачыць тут паралель да польск. przykrótki ’караткаваты’. Гл. каро́ткі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́быць ‘назва зёлкі’: вуньдзіка — тубыць, а гэта прастрэл (ад апуду) (мёрск., Наша слова, 2008, 7 траўня). Несумненна, суадносіцца з іншымі назвамі лекавых ці чароўных раслін нітубіч, нятубіц і, мажліва, нятупнік (гл.), табуізаваныя назвы якіх шыфруюць іх месцазнаходжанне і прызначэнне; *‑ту(т) быць — літаральна ‘якая тут павінна знаходзіцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)