спалі́ць свае́ караблі́álle Brücken hínter sich ábbrechen*;
вялі́кі карабе́ль пла́вае ў глыбо́кіх во́дах ein gróßes Schiff braucht gróßes Fáhrwasser
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Interéssen -s, -n
1) ціка́васць;
~ für etw. (A), für j-n háben* [zéigen] ціка́віцца чым-н., кім-н.;
von ~ sein быць ціка́вым;
das ~ áuslösen [erwécken] вы́клікаць ціка́васць, заціка́віць
2) інтарэ́с, вы́гада;
sein ~ wáhren абараня́ць [барані́ць] свае́ інтарэ́сы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
bekénnen*
1.vt
1) прызнава́ць, усведамля́ць; прызнава́цца (у чым-н.);
Fárbe ~перан. раскры́ць свае́ ка́рты
2.~, sich (zu D) прызна́цца (у чым-н.); абвяшча́ць аб сваёй прынале́жнасці (да чаго-н.); абвяшча́ць сябе́ прыхі́льнікам (чаго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Séinesub
der ~ [die ~, das ~, die ~n] яго́; пры ўказанні на прыналежнасць да дзейніка: свой (свая́, сваё, свае́);
die ~n яго́ блі́зкія [ро́дныя];
sie wúrde die ~ яна́ ста́ла яго́ жо́нкай;
er hat ímmer das ~ getán ён заўсёды выко́нваў свой абавя́зак
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
source[sɔ:s]n.
1. выто́к; крыні́ца;
Where is the source of the Thames? Адкуль выцякае Тэмза?
2. пача́так, выто́к; прычы́на;
a sour ce of inspiration прычы́на натхне́ння;
a sour ce of funds крыні́ца фінансава́ння;
cut off the evil at its source задушы́ць зло ў яго́ заро́дку
3. дакуме́нт, пісьмо́вая крыні́ца;
historical sources гістары́чныя крыні́цы;
original sour ces першакрыні́цы;
trace one’s sources вывуча́ць сваё пахо́джанне, знахо́дзіць свае́ карані́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
са́ні (род. сане́й) ед.нет са́ни; (простые сани) дро́вни, ро́спуски;
◊ не ў свае́ с. не садзі́ся — посл. не в свои́ са́ни не сади́сь; всяк сверчо́к знай свой шесто́к;
які́я са́мі, такі́я і с. — погов. каковы́ са́ми, таковы́ и са́ни; по Се́ньке и ша́пка;
глядзе́ць на папо́вы с. — дыша́ть на ла́дан
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гандля́р, ‑а, м.
1. Той, хто займаецца прыватным гандлем; крамнік. Навокал рыначнай плошчы стаяць драўляныя і нават цагляныя дамы, у якіх жывуць прыезджыя паны .. і гандляры-яўрэі.Брыль.Сымон прыехаў у Старочын рана. Гандляры толькі паадчынялі свае крамы.Чарнышэвіч.
2. Купец, перакупшчык. Самуіл Плаўнік працаваў на біржы досыць багатага гандляра лесам.Мікуліч.
3.перан.Пагард. Беспрынцыповы чалавек, які гандлюе сваім сумленнем, талентам, перакананнямі і пад. [Ярохін:] — Я не гандляр, містэр лорд! І на маёй радзіме сумленне не прадаюць.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адсе́яць, ‑сею, ‑сееш, ‑сее; зак., каго-што.
1. Прасейваючы, аддзяліць. Насыпала [маці] свежае жытняй мукі, Пазаддзе адсеяла І асцюкі І доўга пасля, не шкадуючы сілы, Крамянае цеста Мясіла, мясіла.Грахоўскі.//перан. Пазбавіць сваю памяць, свае ўяўленні ад другараднага, неістотнага.
2.перан. У выніку адбору вывесці каго‑н. з ліку, складу чаго‑н., адлічыць.
3. Пасеяць нанава на месцы вымаклага, неўзышоўшага.
4. Закончыць сяўбу. Язэпка ведаў, што як пачынаецца вясна, войт не дасць перадышкі, пакуль не адсеюць усе панскія палеткі.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абу́ць, абую, абуеш, абуе; зак., каго-што.
1. Надзець сабе ці каму‑н. на ногі абутак. Абуць дзіця. □ Стаіць [яблыня] падобна да тае Дзяўчынкі невялічкай, Што ножкі босыя свае Абула ў чаравічкі.Лужанін.
2. Забяспечыць абуткам. Беглі дні. Кончылася вайна. Хлопцаў адзелі і абулі.Асіпенка.
•••
Абуць у лапці — а) абхітраваць, абмануць. Каза, а не дзеўка — адно вока таўчэ, а другое меле. І пароды хітрай. Ураз у лапці абуе.М. Ткачоў; б) давесці да беднасці. Гулі ў лапці абулі.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кве́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
1. Орган размнажэння ў пакрытанасенных раслін, які развіваецца з пупышкі (бутона) і складаецца з кветаножкі, кветаложа, чашачкі, вяночка, звычайна каляровага, тычынак і песціка (песцікаў). Апылкаванне кветак. □ Кветкі, якія згортвалі нанач свае пялёсткі, распусціліся, і вакол іх звінелі пчолы, бомкалі чмялі.Дайліда.// Гэта частка расліны разам са сцяблом. Букет палявых кветак.
2. Травяністая расліна, якая прыгожа і пахуча цвіце. Пакаёвыя кветкі. Садзіць кветкі.
•••
Жывыя кветкі — натуральныя, не штучныя кветкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)