бел. сацыёлаг і філосаф. Д-рфілас.н. (1994). Скончыла Ленінградскі ун-т (1971). З 1990 у Ін-це сацыялогіі Нац.АН Беларусі (з 1999 заг. аддзела). Навук. працы па праблемах логікі і метадалогіі навук. ведаў, навукі як сац. ін-та і сферы чалавечай дзейнасці, чалавека як аб’екта і суб’екта сац. палітыкі. Распрацавала канцэпцыі сац.-псіхал. рэабілітацыі насельніцтва, якое пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, светапогляду як формы самасвядомасці і спосабу духоўна-практычнай дзейнасці чалавека і навук. пазнання, новыя метадалагічныя падыходы да вывучэння сац. рэальнасці, сац. стратыфікацыі і ідэнтыфікацыі асобы ў грамадстве.
Тв.:
Социально-мировоззренческие основания научного познания. Мн., 1984;
Природа социальной реальности: Бытие и познание. Мн., 1991;
Изменение социальной реальности и поведение людей. Мн., 1992;
Социальная политика суверенной Беларуси. Мн., 1996 (разамз С.А.Шавелем);
Социальная реабилитация населения, пострадавшего в результате чернобыльской аварии. Мн., 1997 (з ім жа);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІРНО́Ў Канстанцін Мікалаевіч (31.5.1854 — пасля 1908),
расійскі военачальнік. Ген.-лейт. (1904). З дваран Мінскай губ. Скончыў 2-е Канстанцінаўскае ваен. (1872) і Міхайлаўскае артыл. (1873) вучылішчы, Міхайлаўскую артыл. (1879?) і Мікалаеўскую Генштаба (1883) акадэміі. У пач.рус.-яп. вайны 1904—05 прызначаны камендантам крэпасці Порт-Артур (з падпарадкаваннем усіх сухап. войск у Порт-Артуры). Але рэальная ўлада над войскамі належала нач. Квантунскага ўмацаванага р-на ген.-лейт. А.М.Стэселю. Разамзген.-лейт. Р.І.Кандраценкам С. ствараў і ўмацоўваў сістэму абароны, кіраваў адбіццём шэрагу штурмаў крэпасці. На ваен. савеце 29.12.1904 выказаўся за працяг барацьбы, але 2.1.1905 Порт-Артур быў здадзены Стэселем (гл. таксама «Порт-Артура абарона»). Пасля вайны разамзген. Стэселем, В.Рэйсам і А.В.Фокам аддадзены пад суд за капітуляцыю крэпасці, апраўданы. 18.3.1908 выкліканы на дуэль Фокам (прыхільнікам капітуляцыі), якога С. абвінаваціў у здрадзе. На дуэлі С. цяжка паранены, зкрас. 1908 у адстаўцы. Далейшы лёс невядомы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯРЭ́НЦЬЕЎ Валянцін Міхайлавіч (7.4.1907, г. Веліж Смаленскай вобл., Расія — 14.12.1983),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Д-рбіял.н. (1959), праф. (1962). Скончыў БСГА (1937). З 1945 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі (з 1954 заг. аддзела, з 1970 заг. лабараторыі). Навук. працы па абмене рэчываў, росце, развіцці і фарміраванні мех. тканак раслін. Даследаваў уздзеянне воднага і светлавога рэжымаў, мінер. жыўлення на жыццёвыя праяўленні раслін. арганізма на тарфяной глебе і іонаабменных субстратах ва ўмовах штучнага асяроддзя. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
Тв.:
Аб паветраным і мінеральным жыўленні раслін. Мн., 1953 (разамз Ц.М.Годневым);
Особенности физиологии роста хлебных злаков на торфяной почве. Мн., 1970;
Вырошчванне капусты Хібінскай у працяглай монакультуры на іанітнай глебе (разамз Т.П.Суровай, Л.Л.Кошалевай) // Весці АНБССР. Сер. біял.навук. 1970. № 6;
Физиология устойчивости растений к полеганию и методы ее оценки // Физиология растений в помощь селекции. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНКО́Ў Дзмітрый Аляксеевіч (н. 26.5.1960, Мінск),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1998), праф. (2001). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1981; з 1992 Бел.эканам.ун-т), дзе і працуе (з 1999 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях уліку і аналізу ў сістэме фін. менеджменту, бухгалтарскага ўліку і дакладнасці ва ўмовах глабалізацыі і інфляцыі ў адпаведнасці зміжнар. стандартамі бухгалтарскага ўліку.
Тв.:
Теория и методика управленческого бухгалтерского учета. Мн., 1995;
Современные методы анализа финансового положения предприятия. Мн., 1995;
Учет и анализ в микроэкономической системе финансового менеджмента: теория, методология, методики. Гродно, 2001;
Анализ хозяйственной деятельности бюджетных учреждений. М., 2002 (разамз А.А.Галаўковай);
Бухгалтерский учет и анализ за рубежом. Мн., 2002;
Бухгалтерский учет в зарубежных странах. Житомир, 2002 (у сааўт.);
Современные методы распределения затрат обслуживающих производств // Сб. науч. тр. БГЭУ: Юбил. вып.Мн., 2003. Т. 1;
Основы учета и анализа в системе финансового менеджмента. Мн., 2003 (разамз Д.Дуто).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛРЫДЖ (Coleridge) Сэмюэл Тэйлар (21.10.1772, Отэры-Сент-Мэры, каля г. Эксетэр, Вялікабрытанія — 25.7.1834),
англійскі паэт-рамантык, крытык, філосаф. Прадстаўнік т.зв. азёрнай школы. Першы зб. — «Вершы на розныя тэмы» (1796). Ад дэмакр. настрояў (ода «Узяцце Бастыліі», 1789, апубл. 1834) перайшоў на антыякабінскія (драма «Падзенне Рабесп’ера», разамз Р.Саўці, 1794; трагедыя «Асорыо», 1798). Разамз У.Вордсвартам выдаў першы зб.англ. паэзіі рамантызму «Лірычныя балады» (1798), у які ўвайшла лепшая паэма К. «Сказанне пра старога марака». Паэме «Крыстабель», паэт. фрагменту «Кубла Хан» (абодва 1816) уласцівы фантастычнасць, алегарычнасць і сімвалічнасць вобразаў. Прыхільнік ням.ідэаліст. філасофіі; імкнуўся даць філас.-эстэт. абгрунтаванне паэт. прынцыпаў рамантызму (кн. «Літаратурная біяграфія», 1817; лекцыі пра У.Шэкспіра, 1849).
Тв.:
Рус.пер. — Стихи. М., 1974;
Избр. труды. М., 1987.
Літ.:
Елистратова А.А. Кольридж // Елистратова А.А. Наследие английского романтизма и современность. М., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УМРЭ́ЙКА Сцяпан Андрэевіч (19.12.1908 в. Пясочнае Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 19.6.1978),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Чл.-кар.АПНСССР (1968), праф. (1972). Засл. настаўнік Беларусі (1971). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1941). У 1939—41 нач. упраўлення сярэдніх школ Наркамата асветы Беларусі. У 1943—48 і ў 1952—64 нам. міністра асветы Беларусі, у 1948—52 дырэктар НДІ педагогікі. У 1964—78 у БДУ (заг. кафедры, у 1967—74 прарэктар). Навук. працы па гісторыі нар. асветы і пед. думкі на Беларусі, праблемах станаўлення і развіцця агульнаадук. школы.
Тв.:
Народное образование в Белорусской ССР. 2 изд. Мн., 1961 (разамз І.М.Ільюшыным);
Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. Мн., 1968 (у сааўт.);
Патриотизм учителей и школьников Белоруссии в борьбе против немецко-фашистских захватчиков. Мн., 1980 (разамз А.І.Залескім, П.М.Кобрынцам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРО́БІНЕЦ Рыгор Лазаравіч (14.5.1910, г. Беразіно Мінскай вобл. — 10.11.2001),
бел. хімік. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1969), д-рхім.н. (1955), праф. (1956). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Скончыў БДУ (1936), дзе і працаваў з 1940 (у 1956—89 заг. кафедры), у 1989—2000 у НДІфіз.-хім. праблем пры БДУ. Навук. працы па фіз., аналіт. і калоіднай хіміі. Даследаваў заканамернасці сорбцыі і абмену іонаў у водна-арган. асяроддзях, заканамернасці экстракцыі арган. рэчываў у водна-арган. сістэмах. Распрацаваў варыянты метаду інкрэментаў для выяўлення найлепшых умоў экстракцыйнага выцягнення арган. іонаў рознай будовы, тэарэт. асновы стварэння селектыўных мембранных электродаў для колькаснага аналізу розных рэчываў.
Изучение необменной сорбции а-аминокислот сильноосновным анионитом на основе метода инкрементов групп (разамз Т.І.Баршчанскай, С.Р.Максімавай) // Докл.АНБССР. 1983. Т. 27, №2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНШУШЫНА́К,
у эламскай міфалогіі апякун сталіцы Эламаг. Сузы, уладар царства нябожчыкаў, бог клятвы і муж багіні клятвы Ішнікараб. У Сузах лічыўся абаронцам правасуддзя. У 2—1-м тыс. да н.э. І. разамз Хумпанам шанаваўся як адзін з двух гал. багоў. Правіцелі Элама называлі сябе яго «любімымі слугамі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́НДРУ (Kendrew) Джон Коўдэры (н. 24.3.1917, г. Оксфард, Вялікабрытанія),
англійскі біяхімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1960). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1939), з 1946 працуе ў ім. Навук. працы па рэнтгенаструктурным аналізе бялковых малекул. Устанавіў прасторавую будову малекулы міяглабіну. Нобелеўская прэмія 1962 (разамз М.Ф.Перуцам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НГЕ (Lange) Крысціян (17.9.1869, г. Ставангер, Нарвегія — 11.12.1938),
дзеяч нарв. і міжнар. руху прыхільнікаў міру. Скончыў ун-т у Осла (1893). Настаўнічаў. У 1909—33 ген. сакратар Міжпарламенцкага саюза. Выступаў з пазіцый пацыфізму. У 1920—37 дэлегат ад Нарвегіі ў Лізе нацый. Нобелеўская прэмія міру 1921 (разамз Х.Я.Брантынгам).