Дыя́кан ’дыякан’ (Нас.). Рус.дья́кон, укр.дия́кон. Запазычанне праз ц.-слав.диꙗконъ з грэч.διάκονος ’тс’. Гл. Фасмер, 1, 560; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 226.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АРХА́ІКА (ад грэч. archaïkos старадаўні, старажытны),
ранні этап у гіст. развіцці якой-небудзь з’явы. У мастацтвазнаўстве тэрмін выкарыстоўваецца гал. чынам для вызначэння ранняга перыяду развіцця архітэктуры і выяўл. мастацтва Старажытнай Грэцыі (7—6 ст. да н.э.), калі выпрацоўваліся найважнейшыя арх.-маст. прыёмы, традыцыйныя для грэч.класікі.
Архітэктура развівалася на аснове стоечна-бэлечнай канструкцыйнай сістэмы, выяўл. мастацтва — вобразаў ант. міфалогіі. Найважнейшымі дасягненнямі мастацтва перыяду архаікі была выпрацоўка прапарцыянальных канонаў і дэкар. формаў арх.ордэра (у т. л. дарычнага і іанічнага), асн. тыпажу манум. скульптуры, чорна- і чырвонафігурнага стыляў вазапісу; з’явіліся і новыя тыпы манум. скульптуры — статуі юнакоў-атлетаў (курас) і дзяўчат (кора). У больш шырокім значэнні архаіка — мастацтва стараж.гіст. эпох, якое вызначаецца прымітывізмам формаў. У мастацтвазнаўстве тэрмін «архаіка» выкарыстоўваецца ў дачыненні да твораў, у якіх ёсць рэтраспектыўныя формы старажытнасці (пераважна антычнасці).
На Беларусі зварот да формаў архаікі найб. выявіўся ў познім класіцызме ў інтэр’еры палацаў (Жыліцкі палацава-паркавы ансамбль) і пры трактоўцы малых арх. формаў у палацава-паркавым мастацтве (сфінксы на варотах Новага замка ў Гродне, фантан Нараўлянскага сядзібна-паркавага ансамбля і мемарыяльнай архітэктуры (капліца-пахавальня сядзібы ў в. Маліноўшчына Маладзечанскага р-на).
А.М.Кулагін.
Да арт.Архаіка. Фрагмент вазапісу. Майстар Эксекій. 6 ст. да н.э.Да арт.Архаіка. Капліца-пахавальня ў в. Маліноўшчына Маладзечанскага раёна Мінскай вобл. 2-я пал. 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАГМАТЫ́ЗМ [ад грэч. dogma (dogmatos) думка, вучэнне],
некрытычны, аднабаковы тып мыслення, пры якім у ацэнцы і разуменні рэалій не ўлічваюцца спецыфічныя ўмовы месца, часу, дзеяння або ён абапіраецца на адвольныя, бяздоказныя, прадузятыя пабудовы і канструкцыі. Усе ісціны трактуе як абсалюты. Тэрмін «дагматызм» уведзены стараж.-грэч. філосафамі-скептыкамі Піронам і Зянонам. І.Кант лічыў дагматызмам усякае пазнанне, якое не заснавана на папярэднім даследаванні яго магчымасцей і перадумоў. У філасофіі Г.Гегеля дагматызм — метафізічнае абстрактнае мысленне, якое не выкарыстоўвае дыялектычны розум як творчы патэнцыял інтэлекту чалавека. Дагматычнае мысленне ўласціва моцна псіхалагізаваным сістэмам уздзеяння на чалавека (рэлігія, паліт. ідэалогія, мараль, і інш.). У навук. і філас. мысленні дагматызм выяўляецца ў прыхільнасці да выкарыстання адназначна інтэрпрэтаваных фактаў і эмпірычных законаў: у захапленні абстракцыямі, схематызмам і фармалізмам, у ігнараванні ўзаемасувязей паміж формамі ведаў і культуры. Дагматычнае выкарыстанне сістэм ведаў праяўляецца ў іх абсалютызацыі, абрастанні культамі ў духу дактрынёрства і аўтарытарызму, у адмаўленні іншадумства, непрымірымасці да інш. поглядаў. Дагматызм у пачуццях, пазнанні і дзеяннях абумоўлены таксама псіхічнай патрэбай у адэкватнай апоры, у ачалавечванні свету, што суправаджаецца стварэннем культаў, куміраў і ідалаў, падпарадкаваннем моцнай уладзе, надзейнаму, прывычнаму і блізкаму для чалавека парадку. У процілегласць дагматызму творчы падыход патрабуе свядомых, мэтанакіраваных адносін чалавека да аб’ектыўнай рэальнасці, свабоднага крытычнага аналізу зыходных мэт і праграм дзейнасці людзей, дзяржавы і інш. суб’ектаў грамадскіх адносін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРФЕНО́Н (грэч. Parthenōn ад parthenos дзева),
помнік стараж.-грэч. мастацтва эпохі класікі на Афінскім Акропалі; храм багіні Афіны Парфенас; гал. храм афінскага поліса. Узведзены ў 447—438 да н.э. (дойліды Іктын і Калікрат) у гонар перамогі над персамі. Уяўляе сабой мармуровы храм, абкружаны каланадай (перыптэр, памер 30,89 м × 69,54 м, выш. калон 10,43 м). Яго архітэктуры ўласцівы спакойная веліч, дасканаласць форм, гармонія частак, суразмерная маштабу чалавека, выдатнае спалучэнне дарычнага і іанічнага ордэраў. Багатае і строгае скульпт. ўбранне храма, арганічна звязанае з формамі архітэктуры, выканана пад кіраўніцтвам Фідыя (завершана ў 432 да н.э.). Фрыз фасада быў упрыгожаны плітамі-метопамі з выявамі сцэн бітвы амазонак, кентаўраў і гігантаў, франтоны — скульпт. групамі, што ўвасаблялі сцэны нараджэння Афіны (на ўсх. франтоне) і спрэчкі Афіны з Пасейдонам за панаванне ў Атыцы (на зах. франтоне). Вакол гал. памяшкання ішоў фрыз з рэльефнай выявай панафінейскага шэсця афінскіх грамадзян. Скульптура П. сцвярджае ідэю перамогі чалавека над стыхійным, цёмным, «звярыным» пачаткам, дае ўяўленне пра фіз. і духоўную дасканаласць чалавечай сутнасці. Ёй уласцівы велічнасць рытмаў, мяккасць пластычнай мадэліроўкі, свабодны і натуральны рух фігур у прасторы, штучна падначаленых плоскасці сцяны, лёгкая, віртуозная апрацоўка паверхні мармуру. П. разбураны ў 1687 пры аблозе Акропаля венецыянцамі, часткова адноўлены. У 1801—03 уцалелыя скульптуры вывезены ў Вялікабрытанію (з 1812 у зборы Брыт. музея ў Лондане). П. уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ліма́н ’заліў у нізоўях ракі ці салёнае возера паблізу мора’ (ТСБМ) — кніжнае запазычанне з рус. мовы. Тураў.ліма́н ’участак вялікіх памераў’ (ТС), утварылася ў выніку пераносу значэння ’заліў’ > ’заліўны луг’ > ’поле’ > ’участак’. Абодва да рус., укр.лиман ’шырокае вусце ракі’, ’марскі заліў’, якія праз тур., крым.-тат., кыпч.liman ’порт’ узыходзяць да с.-грэч.λιμένι(ον), λιμένας < ст.-грэч.λίμνην ’заліў’ (Фасмер, 2, 497; Кюнэ, 72). Жураўскі (Тюркизмы, 86) лічыць лексему лиманъ экзатызмам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дом ’дом’. Прасл. слова; параўн. рус.дом, укр.дім, польск.dom, чэш.dům, серб.-харв.до̑м, балг.домъ́т, ст.-слав.домъ. Прасл.*domъ. Роднасныя формы: ст.-інд.dámas ’дом’, авест.dam‑, грэч.δόμος, лац.domus. Звычайна звязваецца з грэч.δέμω ’будую’, гоц.timrjan ’будаваць’ і г. д. Супраць такой сувязі выступаюць некаторыя лінгвісты. Гл. Фасмер, 1, 526–527; Траўтман, 44; Бернекер, 1, 210; падрабязна, з матэрыялам і літ-рай Трубачоў, Эт. сл., 5, 72–73.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Арыфме́тыка. Сучасная форма з 1933 г. (Шакун, Гісторыя, 292) пад рускім уплывам. Ст.-бел.аритметика з 1517 (Гіст. лекс., 125, 213; Гіст. мовы, 1, 146; Хрэст. гіст., 1, 107) (у польскай з 1564). Старабеларускае слова хутчэй з лац.arithmetika ’тс’. Але ўжо ў Бярынды ариѳметика. Гэта форма, адлюстраваная і ў сучаснай рус.арифметика, — запазычанне з грэч.ἀριθμητική ’тс’ праз стараславянскую. На грэч. першакрыніцу беларускага слова ўказвалі Курс суч., 163; Юргелевіч, Курс, 128.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Драко́н ’дракон’ (БРС). Рус.драко́н, укр.драко́н. У ст.-рус. мове (Максім Грэк) лічыцца запазычаннем прама з грэч.δράκων ’тс’. Паводле Фасмера (1, 534), у іншых выпадках у рус. мове гэта запазычанне з лац.dracō, ‑ōnis (< грэч.). Гл. яшчэ Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 183. Прыметнік драко́наўскі (драконаўскія законы) — запазычанне з франц. (магчыма, праз рус. мову) draconique або ням.drakonisch. У аснове ляжыць імя элінскага заканадаўца Дракона (Δράκων). Гл. Фасмер, 1, 535.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трафе́й ‘ваенная здабыча як вынік перамогі’ (ТСБМ), трафэ́й ‘тс’ (Некр. і Байк.). Праз рускую мову з франц.trophée < нар.-лац.trophaeum < ст.-грэч.τρόπαιον ‘помнік перамогі з даспехаў ворага, складзеных разам на полі бітвы’, што да ст.-грэч.τρέπω ‘паварочваю, мяняю’, у тым ліку ўдачу ў баі (Фасмер, 4, 107; Голуб-Ліер, 490; Сной₃, 807). Сюды ж, відаць, і трафіе́й ‘аказія’ (беласт., Сл. ПЗБ) пад уплывам польск.trafić się ‘трапіцца, сустрэцца’, гл. трафіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́стрыца (БРС, Байк. і Некр.). Запазычана з рус.у́стрица, якое з галандскага oester, што ўзыходзіць да лац.ostreum з грэч.ὄστρεον ’ракавіна’ (Міклашыч, 228; Фасмер, 4, 173).