Гайце́ц ’бацька’ (Сцяшк.). Форма слова айце́ц з пратэтычным г‑. Запазычанне (ужо ў ст.-бел. мове) з польск.ojciec. Гл. ЭСБМ, 1, 98.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ганя́ць. Рус.гоня́ть, укр.ганя́ти і г. д. Аблаўтная форма да *gъnati, *goniti, якая (ітэратыўнае значэнне) адлюстроўвае вакалізм «a» (< o): *ganjati (< *gonjati).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малод ’малады’ (у песні) …не жаніцца малод дзеціначцы… (навагр., КЭС). Да малады́ (гл.). Захавалася архаічная форма кароткага прыметніка з прасл.moldъ ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малібоны ’непатрэбныя натацыі’ (карэліц., Жыв. сл.). Скажоная формамале́бен (гл.) пры ад’ідэацыі мальбоніць. Суфікс аформіўся пад уплывам забабоны, праклёны. Гл. таксама мальбоны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кіно́ ’від мастацтва і памяшканне для яго дэманстрацыі’ (ТСБМ). Праз рус.кино з ням.Kino (скарочаная формаKinematograph) (Трубачоў, Дополн., 2, 234).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́кі, ла́кы (мн.) ’рогі драўляных віл, прызначаных для сена або саломы’ (пін., Нар. лекс.) — усечаная форма з відлакі, якое з польск.widłaki.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Еванге́лле з ц.-слав. мовы, дзе ѥвангелиѥ < грэч.εὐαγγέλιον ’добрая вестка’ (Фасмер, 2, 5). Формаевангелія (Яруш.) запазычана з польск. (польск.ewangelia).
АРАМАРФО́З (ад грэч. airō падымаю + morphōsis узор, форма),
анагенез, арагенез, морфафізіялагічны прагрэс, эвалюцыйнае пераўтварэнне марфалагічнай структуры і функцый арганізма, у выніку якога ён падымаецца на прынцыпова новую, больш прагрэсіўную ступень развіцця; адзін з асн. кірункаў біял. прагрэсу. Тэрмін увёў рус. вучоны А.М.Северцаў (1920). Арамарфоз садзейнічае высокай жыццяздольнасці арганізма, павышэнню ўзроўню абмену рэчываў, развівае больш актыўныя спосабы барацьбы за існаванне і інш. Магчымасці арамарфозу рэалізуюцца ў працэсе развіцця ідыяадаптацый і інш. больш вузкіх прыстасаванняў, на базе якіх могуць фарміравацца новыя арамармозы. Напр., лёгкія для кісцяпёрых рыб (продкаў наземных пазваночных) былі ідыяадаптацыяй, што давала ім магчымасць існаваць у вадаёмах з паніжанай колькасцю растворанага кіслароду. Для іх патомкаў (наземных пазваночных) арамарфозам стала ўдасканаленне лёгачнага дыхання. Якасны скачок арамарфозу адбыўся пры пераходзе ад рэптыліяпадобных да млекакормячых: чатырохкамернае сэрца, унутрывантробны тып развіцця, узнікненне пёравага, валасянога покрыва і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДА́РНЫЯ ВЫ́РАБЫ,
драўляныя ёмістасці з клёпак для вадкіх, паўвадкіх і сыпучых прадуктаў і бытавых патрэб. Ва ўжытку беларусаў вядомы з глыбокай старажытнасці. Шматлікія іх рэшткі (ад невял. конавак да бочак на некалькі сотняў літраў) выяўлены пры археал. раскопках у пластах 11—14 ст.Форма клёпак (падоўжаныя трапецападобныя ці акруглыя выпуклыя) абумовіла форму бандарных вырабаў — кадзепадобную (канічную) ці бачарную (пукатую). Паводле прызначэння вылучаюць пасудзіны для вады і вадкіх рэчываў (трансп. бочка, кадушка, вядро, біклага, барылка, конаўка), для с.-г. прадуктаў (бочка, кадзь, бачурка, кубелец), для бытавых патрэб (кубел, жлукта, балея, цэбар, ражка, дзяжа, даёнка, бойка, бельчык), меры ёмістасці (асьміна, шаснастка, гарнец, карэц). Большасць бандарных вырабаў вызначалася функцыянальнай мэтазгоднасцю, вонкавай прастатой, практычнасцю. Некаторыя вырабы невял. памераў аздаблялі разьбой і выпальваннем. У наш час многія бандарныя вырабы саступілі месца разнастайным металічным, фарфора-фаянсавым, пластмасавым і інш. ёмістасцям.