РАСТО́ЧНЫ СТАНО́К,

тып металарэзнага станка, на якім расточваюць адтуліны разцом ці інш. інструментам.

На гарызантальна-Р.с. з гарыз. шпіндэлем апрацоўваюць адтуліны з дакладнымі адлегласцямі паміж восямі ў дэталях складанай формы, а таксама робяць свідраванне, зенкераванне, рассвідроўванне, фрэзераванне адтулін, абточванне тарцоў дэталей і наразанне разьбы. Каардынатна-Р.с. з верт. шпіндэлем мае павышаную жорсткасць і забяспечаны дакладнымі вымяральнымі прыладамі, што дазваляе апрацоўваць адтуліны з асабліва дакладнымі адлегласцямі паміж восямі. Алмазна-Р.с. прызначаны для тонкага аддзелачнага расточвання адтулін алмазнымі ці цвердасплаўнымі разцамі пры высокіх скарасцях рэзання, малых падачах і глыбінях рэзання. Спецыялізаваныя Р.с. выкарыстоўваюць для апрацоўкі падобных па канфігурацыі, але розных па памерах загатовак.

т. 13, с. 366

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

безадва́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з апрацоўкай глебы, пры якой пласт не пераварочваецца. Безадвальнае ворыва.

2. Прызначаны для такой апрацоўкі глебы. Безадвальны плуг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адразны́, ‑ая, ‑ое.

1. Прыстасаваны для адразання, які адразаецца. Адразны талон.

2. Не суцэльны, прышыты. Адразная сукенка.

3. Прызначаны для адразання. Адразны станок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вартаўні́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які прызначаны для вартаўніка, належыць яму. Вартаўнічая будка.

2. у знач. наз. вартаўні́чы, ‑ага, м. Тое, што і вартаўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

водапаліўны́, ‑ая, ‑ое.

Які паліваецца вадой. Водапаліўныя землі. // Прызначаны, прыстасаваны для паліву вадой. Уздоўж бульвара, спыняючыся ля кожнага дрэва, пасоўвалася водапаліўная машына. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ад’юта́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Афіцэр, прызначаны для выканання даручэнняў военачальніка або абавязкаў штабной службы. У хату ўвайшоў Міша Глінскі, ад’ютант камандзіра. Кулакоўскі.

[Ад лац. adjutans, adjutantis — памочнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

высыльны́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Засуджаны на высылку; ссыльны. // Прызначаны для высылкі. Якой багатай была царская Расія на такія вось месцы, месцы высыльныя. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кансе́рвавы, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з кансервамі, з іх прыгатаваннем. Кансервавая прамысловасць. Кансервавы завод. // Прызначаны для кансерваў, з-пад кансерваў. Кансервавая бляшанка. Кансервавы нож.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

легкавы́, ‑ая, ‑ое.

Прызначаны для перавозкі невялікай колькасці пасажыраў, ручнога багажу. Легкавы аўтамабіль. □ Па шашы праляцела адна за адной некалькі легкавых машын. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́кавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лекаў, уласцівы ім; прызначаны для лекаў. Лекавы пах. Лекавая сыравіна. // Які валодае лекавымі ўласцівасцямі. Лекавыя расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)