Ву́ньдзека ’вунь там’ (Касп., Жд., 1) ву́ньдзіка (докш., Янк. Мат.), ву́ньдзяка (Сцяшк.) з вунь (гл.) + дзе + ка (т. зв. «пусты» суфікс, характэрны для прыслоўяў; параўн. размоўныя формы ту́така, та́мака, сённека і інш., Шуба, Прыслоўе, 62), аналагічна да серб.-харв. о̀нђека ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вуркатаць (БРС). Да вурча́ць, суфіксацыя ‑ат‑ (‑от) характэрна для ўтварэння гукапераймальных слоў. Параўн. рус. воркот, чэш. vrkot, славац. vrkotať, укр. воркотати, польск. warkotać, wurkot і інш. (Голуб-Копечны, 336; Фасмер, 2, 351; Махэк₂, 700; Брукнер, 602; Шанскі, 1, В, 164).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пу́тачка ’курачка’: патачка, патачка, села прр прр (гавораць, калі хочуць злавіць курыцу (барыс., LKK, 16, 187)). Грынавяцкене і інш. (там жа) звязваюць з літ. pututė ’тс’; Лаўчутэ (Балтизмы, 147) адносіць да слоў, балтыйскае паходжанне якіх недастаткова аргументаванае. Гл. пу́ця ’курыца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Руба́ка ’адважны чалавек, які выдатна валодае халоднай зброяй’ (ТСБМ), ’хто робіць сходу, не задумваючыся’ (Нас.). Аддзеяслоўны нульсуфіксальны назоўнік ад рубаць, рубацца (гл.) як заступа ’абаронца’, балака, пралаза і інш. У першым значэнні, магчыма, русізм, параўн. руба́ч ’тс’ (Некр. і Байк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты́рзаць ‘тузаць, торгаць, шморгаць’ (лях., свісл., пін., Араш. і інш.), ‘тузаць, торгаць’, ‘кляваць (пра рыбу)’ (ТС), ‘выцягваць, выпростваць мокрую аснову пасля апрацоўкі яе зольнай вадой, лугам’ (ТС; лях., Сл. ПЗБ). Суадноснае з ту́рзаць (гл.), варыянтнасць асновы тлумачыцца экспрэсіўным характарам слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Калаба́ны ’абутак на драўлянай падэшве’ (Сержп. Грам., Сцяшк.). Рус. валаг. колобан ’прадаўгаваты ячменны хлябок з завостранымі канцамі (у форме лодкі)’. Звяртае на сябе ўвагу падабенства формы, параўн. яшчэ рус. іркуц. (з запісаў Равінскага) колобан ’горка або сопка выцягнутай, мысападобнай формы’. Не выключана, што некалькі праясняе справу рус. дыял. колобашка, якое, як і колобан, суадносіцца з колоб, аднак, адзначае яшчэ і валаг. ’драўляная міска, чашка’, ’груба зробленая міска і інш.’, ’маленькая драўляная пасудзіна’, пск. ’невялікая драўляная дошчачка авальнай формы ў рыбалоўнай снасці’ і інш. Семантыка, аднак, далёкая; апрача таго, ці можна тут меркаваць аб нейкай суаднесенасці назвы абутку і назвы булачкі (параўн. празрысты перанос з назвы абутку на блін: рус. дыял. лапоть ’лапаць’ і ’тоўсты блін’), або больш перспектыўна суадносіць бел. семему з рус. ’невялікая драўляная дошчачка…’, для колобашка параўн. рус. варонеж., уладз., калуж. і інш. колодка ’драўляная дошчачка/падэшва, якая прымацоўваецца да лапцей у час дажджу’, ніжнегар. колодки ’абцасы’ і інш. Калі сканцэнтраваць увагу на такіх значэннях рус. слоў (дэрыватаў ад колоб або ад асновы колб‑, збліжаных з папярэднімі), як у пск. колобашка ’корань, які застаецца пасля абпальвання дрэва і ідзе на дровы’, ’абрубак дрэва, цурбан’ і пад., можна думаць і аб пераносе падобнай назвы на грубы драўляны абутак. Надзейнасць як апошняга, так і папярэдніх меркаванняў невялікая па прычыне таго, што першаснай лексемы ў бел. мове не зафіксавана. Параўн. яшчэ калабок (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аксафенамі́д
(ад гр. oksys = кіслы + phamo = свячу + амід)
лекавы прэпарат, жоўцегонны сродак, які выкарыстоўваецца пры хранічных халецыстытах, халангітах і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
амуні́цыя
(польск. amunicja, ад с.-лац. admunitio = узбраенне)
прыналежнасці ваеннаслужачага (рамяні, сумкі і інш), якія аблягчаюць нашэнне зброі і боепрыпасаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
артатрапі́зм
(ад арта- + трапізм)
здольнасць бакавых органаў раслін расці паралельна на-прамку раздражнення (святла, хімічнага рэчыва і інш.); параўн. плагіятрапізм.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
бакшто́ў
(гал. bakstouw)
канат або трос, які выпускаецца з кармы для буксіравання суднаў, прывязвання спушчаных на ваду шлюпак і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)