РАЗУВА́ЕЎ Рыгор Аляксеевіч (23.8.1895, Масква — 12.2.1989),
расійскі хімік-арганік. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1958). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Ленінградскі ун-т (1925). З 1927 у Ін-це высокага ціску АНСССР, адначасова ў Ленінградскім тэхнал. ін-це. З 1946 у Горкаўскім ун-це, адначасова ў 1956—62 дырэктар НДІ хіміі пры гэтым ун-це. З 1963 дырэктар-арганізатар Лабараторыі стабілізацыі палімераў, у 1969—88 дырэктар Ін-та хіміі АНСССР (г. Горкі). Навук. працы па хіміі металаарган. злучэнняў, арган. пераксідаў, радыкальных рэакцый. Адкрыў спосаб генерыравання свабодных аліфатычных радыкалаў раскладаннем металаалкілаў (1931—35, разамз М.М.Катонам), рэакцыю ініцыіраванага дэкарбаксіліравання дыацылатаў ртуці (1954, разамз Ю.А.Альдэкопам, М.А.Майерам), прамую рэакцыю свабодных радыкалаў з ртуццю. Распрацаваў метады сінтэзу новых тыпаў металаарган. злучэнняў.
Ленінская прэмія 1958. Дзярж. прэміі СССР 1971, 1985.
Тв.:
Металлоорганические соединения в электронике. М., 1972 (у сааўт.).
Літ.:
Воспоминания об академике Г.А.Разуваеве. М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЙНЕС (Reines) Фрэдэрык (16.3.1918, г. Патэрсан, штат Нью-Джэрсі, ЗША — 26.8.1998),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1980), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1966). Замежны чл.Рас.АН (1994). Продкі Р. паходзілі з Беларусі. Скончыў Тэхнал.ін-т імя Стывенса (г. Хобакен, штат Нью-Джэрсі). З 1944 у Лос-Аламоскай нац. лабараторыі ў Нью-Мехіка, удзельнічаў у распрацоўцы і выпрабаваннях атамнай і ядз. зброі. З 1959 праф.Тэхнал. ін-та імя Кейса (г. Кліўленд), з 1966 Каліфарнійскага ун-та (г. Ірвін; у 1964—74 дэкан фіз. ф-та). Навук. працы па фізіцы элементарных часціц, фізіцы касм. прамянёў і нейтрына, радыебіялогіі. Зарэгістраваў электроннае антынейтрына ў выпрамяненні ад ядз. рэактара (1956, разамз К.Коўэнам), атм. нейтрына (1965) і ўсплескі нейтрына ад звышновай зоркі ў Вял. Магеланавым воблаку (1987). Эксперыментальна даказаў закон захавання барыённага зараду (1957). Нобелеўская прэмія 1995 (разамз М.Л.Перлам).
Тв.:
Рус.пер. — Нейтрино: от полтергейста к частице // Успехи физ. наук. 1996. Т. 166, вып. 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНАНА́ЕЎ Іван Уладзіміравіч (4.6.1904, с. Сярповае Маршанскага р-на Тамбоўскай вобл., Расія — 28.2.1993),
расійскі хімік. Акад.Рас.АН (1958, чл.-кар. 1946). Герой Сац. Працы (1984). Скончыў Кіеўскі політэхн.ін-т (1925), дзе і працаваў. З 1935 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі АНСССР, адначасова ў 1939—68 выкладаў у маскоўскіх ВНУ (з 1940 праф.). У 1965—88 гал. рэдактар час. «Неорганические материалы». Навук. працы па неарган. і аналіт. хіміі, фіз.-хім. аналізе. Прапанаваў метад вывучэння гетэрагенных сістэм з маларастваральнымі кампанентамі (1967—69, метад астаткавых канцэнтрацый Т.). Распрацаваў метады атрымання звышчыстых крэмнію, германію, ферацыянідны метад атрымання рубідыю і цэзію з раствораў калійных солей. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951, 1971.
Тв.:
Химия германия. М., 1967 (разамз М.Я.Шпіртам);
Химия ферроцианидов. М., 1971 (у сааўт.);
Особенности кристаллохимии соединений редкоземельных элементов. М., 1984 (разамз Г.А.Бандуркіным, Б.П.Джурын-1 скім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЯ́ЎСКІ Аляксандр Фёдаравіч (н. 14.9.1938, г. Разань, Расія),
бел. вучоны ў галіне інфарматыкі. Акад.Нац.АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1986). Д-ртэхн.н. (1973), праф. (1978). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1979). Скончыў Разанскі радыётэхн. ін-т (1960). З 1962 у БДУ, з 1971 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ (з 1979 дырэктар), адначасова з 1973 заг. кафедры БДУ. У 1997—2002 чл. Прэзідыума Нац.АН Беларусі. Навук. працы па распрацоўцы фізіка-тэхн. метадаў і вымяральна-выліч. сродкаў аўтаматызаванай апрацоўкі інфармацыі. Распрацаваў метады паралельна-канвеернай апрацоўкі інфармацыі, прынцыпы структурнай пабудовы вымяральных пераўтваральнікаў і лічбавых прылад мадулярнай экспрэс-апрацоўкі даных, адпаведную мікраэлектронную элементную базу. Дзярж. прэмія Беларусі 1986. Дзярж. прэмія СССР 1991.
Тв.:
Статистические методы измерений в экспериментальной ядерной физике. М., 1980 (разамз А.В.Патапавым);
Статистический анализ случайных потоков в физическом эксперименте. Мн., 1988 (разамз У.У.Апанасовічам, А.А.Калядой);
Высокоскоростные методы и системы цифровой обработки информации. Мн., 1996 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАЁНАК Іван Сцяпанавіч (н. 25.1.1937, в. Семяньковічы Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне мед. і біял.навук.Д-рмед.н. (1992), праф. (1995). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1963). З 1966 у Бел.НДІ гематалогіі і пералівання крыві. З 1973 у Бел. філіяле Цэнтр.НДІ працы (заг. лабараторыі). З 1988 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (заг. кафедры медыцыны катастроф). З 1994 у Бел. ун-це інфарматыкі і электронікі (заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні ўплыву на здароўе чалавека навакольнага асяроддзя, распрацоўцы метадалогіі прагназіравання ацэнкі здароўя насельніцтва Беларусі ва ўмовах пастаяннай змены фактараў асяроддзя і інш.
Тв.:
Построение модели медико-экологического мониторинга в РБ (разамз Я.У.Новікавым) // Предпатология: проблемы и решения. Мн., 2000;
Территориально-дифференцированный подход к оценке здоровья населения с учетом оценки загрязнения окружающей среды (разамз С.М.Сакаловым) // Здоровье и окружающая среда. Мн., 2001;
Пути решения проблемы экологической безопасности как управляемой системы // Там жа. Мн., 2002. Т. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНЬКО́Ў Уладзімір Васілевіч (н. 13.1.1950, в. Калагрывава Арлоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне фіз. хіміі. Д-рхім.н. (1999). Скончыў Варонежскі ун-т (1972). З 1972 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі (з 1989 заг. лабараторыі). З 1996 у Бел.тэхнал. ун-це (заг. кафедры). З 2001 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі Нац.АН Беларусі (заг. лабараторыі). Навук. працы па накіраваным сінтэзе складаных аксідных ферамагнетыкаў і звышправаднікоў. Устанавіў залежнасць каэфіцыентаў узаемнай дыфузіі і самадыфузіі ад саставу, т-ры і парцыяльнага ціску кіслароду ў падвойных сістэмах ферашпінеляў і ферагранатаў. Вызначыў фазавыя раўнавагі і механізм рэакцый у асн. бінарных і квазібінарных сячэннях дыяграм стану ферытных і звышправодных сістэм.
Тв.:
Механизм и кинетика образования твердых растворов ферритов. Мн., 1988 (разамз Л.А.Башкіравым);
Введение в физическую химию. Мн., 2003 (разамз Г.С.Пятровым, В.У.Карповічам);
Growth of BaFe12O19 films formed by reactive diffusion // Joum. of Crystal Growth. 2003. Vol. 252.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЦВЯРНО́Е ПАГАДНЕ́ННЕ,
найменне блока Вялікабрытаніі, Францыі, Расіі і Італіі, які ў 1-ю сусв. вайну 1914—18, разамзінш. дзяржавамі процістаяў Чацвярному саюзу. Склаўся ў выніку далучэння да Антанты ў 1915 Італіі, якая раней уваходзіла ў Траісты саюз 1882.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
збо́ку, прысл.
1.З краю, не ў сярэдзіне, не ў цэнтры. Збоку ад дарогі. □ Недзе далёка збоку, на левым краі, за ракою засакатаў кулямёт.Краўчанка.У цэнтры сядзіць суддзя — высокі мужчына з дабрадушным тварам. Паабапал яго — два народныя засядацелі. А збоку за сталом — сакратарка.Дадзіёмаў.// Побач, поплеч. Разамз маці, Галейша Ганнай, выйшлі і сталі моўчкі збоку Жэня, Міця і Соня.Пальчэўскі.
2.З месца, аддаленага ад каго‑, чаго‑н. Хлопцы не раз бачылі трактары на полі. Але там яны глядзелі на іх збоку.Якімовіч.Збоку ўсё было падобна на вялікі цыганскі табар.Лынькоў.//перан.З пазіцыі старонняга, незацікаўленага чалавека. Так, збоку, новымі вачамі глядзела [Галя] сёння і на свой цэх, на людзей, з якімі працуе ўжо некалькі год.Арабей.— Канечне, — кажа [Мурашова], — збоку ўсё вельмі лёгка здаецца.Скрыган.
3.узначпрыназ.зР. Побач з кім‑, чым‑н., паблізу каго‑, чаго‑н. Дзед моўчкі смокча сваю самаробную арэхавую люльку на ўслоне збоку стала.Якімовіч.
•••
Збоку прыпёку — пра каго‑, што‑н. зусім непатрэбнае, лішняе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ныра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Поўнасцю апускацца ў ваду. Вада была ласкавая і мяккая, як шоўк, і хлопчыкі з асалодай ныралі і плавалі.Бяганская.Качкі збіліся ў шэры гурт, ныраюць, пераклікаюцца адна з адной.Лупсякоў.
2. Лётаючы ў паветры, крута і хутка апускацца ўніз. Дзед Антон стаяў ля сваёй хаты і бачыў, як.. [самалёты] з вышыні ныралі ўніз і сыпалі бомбы на варожыя войскі.М. Ткачоў.У небе бясконца ныраў уніз і зноў узмываў угору, заліваючы наваколле спевам, палявы жаўрук.Мыслівец.
3.перан.Разм. Хутка знікаць з вачэй, хаваючыся куды‑н. Шэсць чалавек ныраюць у лес і зараз жа знікаюць з вачэй.Колас.Ліхтар гасяць. Двое «шахцёраў» ныраюць у зеў падполля.Мікуліч.Коні сыходзяць з дарогі і разамз вазком ныраюць пад навіслыя галіны сосен і ялін.Лупсякоў.// Знікаць з вачэй і зноў з’яўляцца. Па небе павольна плыў няпоўны месяц, зрэдку ныраў за белаватыя воблакі.Шамякін.
4. У боксе — ухіляцца ад бакавых удараў праціўніка ў галаву.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кро́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
1. Маленькі кусочак, дробная часцінка чаго‑н. Хлебныя крошкі. □ Па абрусе растрэсены крошкі французскага торта.Баранавых.Разамз дымам Ходас суха сплюнуў з языка крошку горкага тытуню.Адамчык.//зб. Здробненая маса якога‑н. рэчыва. Тарфяная крошка. □ [За клумбай] — кветкавы дыван, перарэзаны чырвонай дарожкай з цаглянай крошкі.Шамякін.
2.Разм. Пра дзіця, маладую істоту. І нават крошка Соня І тая пахвалілася: — І я сама сягоння Вунь чыста як памылася!Шуцько.
3.узнач.прысл.кро́шку. Разм. Трошкі, нямнога. Яўсей гэтага коціка неяк палюбіў: то малака яму налье ў сподак, то мяса з баршчу падкіне крошку.Сабаленка.
•••
Да крошкі — поўнасцю, зусім (расходаваць, аддаць што‑н. і пад.).
І крошкі падабрацьгл. падабраць.
Ні крошкі — ніколькі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)