*Рубяжы́, рубыжі́ ’тое, што і граблі́ — трава, што застаецца паміж пракосамі’, ’знакі на скуры няроўна абстрыжанай авечкі’ (драг., Нар. словатв.). Магчыма, архаізм, параўн. ст.-рус. рубежь ’засечка; знак мяжы’ (гл. рубеж).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэбрэ́й ’балотная расліна з вузкімі лістамі і чатырохкутнай разеткай іх унізе’ (ТС). Параўн. чэш. řebřiček ’крываўнік’, славац. rebrica ’парэзнік’, серб. і харв. рѐбрац ’крываўнік’. Магчыма, паводле знешняга падабенства ад рабро (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свон ‘пах’ (шальч., Сл. ПЗБ), ‘смурод’ (Варл.). Няясна. Магчыма, да польск. won ‘тс ’, wonny, параўн. ст.-бел. свендуючий ‘смярдзючы’ (Ст.-бел. лексікон), якое выводзяць з польск. swędzić ‘прыпаліць’ (Булыка, Запазыч., 294).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́кта ‘рэлігійная суполка па-за традыцыйнай царквой’ (ТСБМ). З лац. secta ‘вучэнне, кірунак, школа’, што звязана з sequor ‘іду следам’ (Сной₂, 646; ЕСУМ, 5, 207), магчыма, праз заходнееўрапейскае і рускае пасрэдніцтва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скле́йны (скле́йный) ‘умелы, панятлівы’ (Юрч. Фраз. 1), скле́йна ‘ўмела, па-майстэрску’ (Юрч. Вытв.). Няясна; магчыма, ад размоўнага мець клей (клёк) у галаве ‘быць разумным’, параўн. клій ‘жыццёвыя сілы’ (кам., Жыв. НС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцярдзю́шка ’павіліца, Galium boreale L.’ (Кіс.). Няясна; магчыма, дэфармаванае пад уплывам табу *сярдзюшка (ад серца, гл.), параўн. назву аднаго з відаў Galium укр. сердешна трава (Макавецкі, Sł. botan.), параўн. сцвералом, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сы́тнік ’расходнік, Sedum L.’ (Кіс.). Семантычна непразрыстае слова (Кісялеўскі, Аб нек. асабл., 28), параўн. іншыя назвы адцытнік, сыць; магчыма, да сыты, параўн. накосіла сытніку кобану (ПСл), або да сытны ’тлусты’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сіню́га ‘тоўстая кішка каля страўніка, кіндзюк’ (Бяльк.). Магчыма, запазычанае з рус. синю́га ‘тс’, дзе з’яўляецца тэрмінам мясаперапрацоўчай прамысловасці; зафіксавана ўжо ў 1852 г. (ССРЛЯ, 13, 843). Відавочна, ад сіні, паводле колеру.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарабосі́ць ’тараторыць, гаварыць абы-што’ (ТС). Звязана з тараба́ніць1 (гл.), утварэнне з экспрэсіўным суф. ‑ос‑, параўн. славен. trbosati ’стукаць дзвярыма’; першапачаткова, магчыма, у назоўніку *тарабос, як у фігос, п’янтос, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́ба ‘панос’ (пін., Сл. ПЗБ). Да утроба (гл.), параўн. утроба ‘хвароба органаў стрававання’ (Мат. Гом.). Магчыма, эўфемізм з адсячэннем пачатковага у‑, успрынятага як прыстаўка ці прыназоўнік, аналагічна балг. дыял. тро́ба ‘жывот’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)