шушу́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Гаварыць пра каго‑, што‑н. шэптам па сакрэту, нашэптваць. Шушукалі, хіхікалі Падсуседзі дасужыя, Назад вярнуцца клікалі — З натугі, бач, нядужае. Купала. І вось ён, Аляксандр Іванавіч Сідарчук, храбры камандзір партызанскага атрада, сядзіць цяпер у рэстаранчыку, дзе працуе яго жонка Ніна, пра якую шушукаюць яе сяброўкі па працы, што яна хоча пакінуць свайго Сашу, бо Саша не можа перастаць піць. Пестрак.

2. перан. Тое, што і шушукацца (у 2 знач.). Над страшнай працягла сасонка Шушукала з ветрам начным. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

compliment1 [ˈkɒmplɪmənt] n.

1. кампліме́нт, ухва́ла;

a backhanded/doubtful/left-handed compliment двухсэнсо́ўны кампліме́нт

2. pl. fml compliments прывіта́нне, пакло́н, віншава́нне;

Give my compliments to your wife. Перадайце прывітанне вашай жонцы.

make/pay a compliment гавары́ць/рабі́ць кампліме́нт;

return the compliment адка́зваць кампліме́нтам на кампліме́нт;

with the compliments of/with compliments from… з найле́пшымі пажада́ннямі ад…

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

hate2 [heɪt] v.

1. ненаві́дзець, не выно́сіць (каго-н./што-н.); адчува́ць агі́ду

2. ве́льмі шкадава́ць (аб чым-н.), ве́льмі не жада́ць (чаго-н.);

I hate troubling you. Мне вельмі не хочацца турбаваць вас;

I hate talking about it. Мне вельмі непрыемна гаварыць пра гэта.

hate smb.ʼs guts мо́цна ненаві́дзець каго́-н., адчува́ць агі́ду да каго́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

huff2 [hʌf] v. гавары́ць незадаво́леным, раздражнёным то́нам

huff and puff infml

1) сапці́, ця́жка ды́хаць ад сто́мы;

She huffed and puffed to keep up with the rest. Яна цяжка дыхала, даганяючы астатніх.

2) раздражня́цца, гне́вацца; кры́ўдзіцца, злава́цца;

After huffing and puffing a little, she agreed with his decision. Яна пакрыўдавала нядоўга і згадзілася з яго рашэннем.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Тро́мкаць1 ‘іграць на шчыпковым музычным інструменце’, ‘гаварыць неразборліва’, ‘няўмела іграць’ (ТСБМ, Янк. 3., Рагаўц.), тро́мкаты ‘тс’ (Клім., Сл. Брэс.), тры́мкаць ‘тс’ (Сцяц. Сл.). Гукапераймальнае ўтварэнне: trom‑trom ‘гук пры нацягванні струн у скрыпцы’ (ваўк., Федар. 4), параўн. укр. дыял. тромкат ‘каркаць’, тром ‘крык крумкача’ (Ніканч. Єндем.), польск. trom (прыспеў) і інш. (Фасмер, 4, 98; ЕСУМ, 5, 648).

Тро́мкаць2 (трёмкыць) ‘есці з апетытам, паспешліва’ (слаўг., Нар. словатв.). Гукаперайманне, магчыма, пераноснае ўжыванне папярэдняга слова, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыгада́ць, прыгадва́ць ’узнавіць у памяці; прыпомніць’ (ТСБМ), прыгадава́цьгаварыць, лічыць’ (брасл., Сл. ПЗБ). Сюды ж з далейшым развіццём семантыкі — ’прыдумаць; задумка’ (Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб., Растарг.), ’адшукаць; знайсці’: пригадай скорей верёвку, штоб взлезци (Нас.), таксама прыга́длівы ’знаходлівы’ (Нас.) і прыгада́ць ’дапамагчы; паспачуваць’: не плачь — мы твоей беде пригадаем (Дабрав., Кросны). Да гада́ць у значэнні (згодна з ТСБМ — размоўным) ’меркаваць’ (гл.), укр. пригада́ти ’ўзгадаць’, пригада́ти ’прыдумаць’. Спецыяльна гл. Булахаў, Развіццё, 43.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Журча́ць, журчэць ’цурчаць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. журча́ть, укр. журча́ти (параўн. дзюрча́ти ’тс’), в.-луж. žurčeć ’тс’, славац. žurčať ’тс’. Утворана ад гукапераймальнай асновы *geu‑, якая суадносіцца з *gō̆u̯‑ (гл. гук, гаварыць, гутарыць) з пашырэннем ‑r‑ і суфіксальным ‑k‑ (як гук) > ‑č‑ перад ‑ě‑ti. Гл. жук, жужэць. Паводле Шанскага (1, Д, Е, Ж, 300), гукапераймальнае журчь + ати (параўн. гурк, урчать, ворчать). Праабражэнскі (1, 238–239), Фасмер (2, 68) указваюць на гукапераймальны характар слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жэ́ґліць ’паліць’ (шчуч., З нар. сл., 42). В.-луж. žehlic ’прасаваць’, ’мігцець’, žehlić so ’тлець’, чэш. žehliti ’прасаваць’, разм. ’скардзіцца’, славац. zehliť ’прасаваць’. Улічваючы выбухны характар ґ і геаграфію, відаць, з польск., дзе зафіксавана żeglić ’слаба паліцца, тлець’. Паходжанне слова звязана з жэгаць, жыгаць, жгаць (гл.), прычым, калі дапускаць рэдуплікацыю, магчыма гаварыць і аб варыянтнасці l‑r (параўн. серб.-харв. жа̏грити ’паліць’, рус. дыял. жа́грить ’моцна паліць печ’), падобнай да вар’іравання журацьжуляць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наўве́це ’на прыкмеце; на чарзе да выканання; у думках, на ўвазе’ (Нас., Гарэц.), наўвеці (Бяльк.), наўвете (Растарг.). Да прасл. *veib, якое захавалася ў дэрыватах ветлы, вывет ’выключэнне’, савет, рус. ответ, паветка ’намёк, напамінак’ і інш., на думку ^Мельнічука (Восточносл. и общ. яз., 109), вытворнага ад *uetitiгаварыць’, для якога было характэрным першапачатковае значэнне ’адзначыць галінкай, памячаць’ (прасл. vetь ’галінка’); тады *на ў‑веце, як на ў‑вазе (гл. уви‑ га). Параўн. наўмёце (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́дарка ’божая кароўка’ (ст.-дар., Жыв. НС), педу́рка‑се́дурка (кам., Шатал.; З жыцця, 166; ЛА, 1) — вынік трансфармацыі асновы *bedr‑, першапачаткова прыметніка *bedrъ, утворанага ад дзеяслоўнай асновы *bed‑/*bod‑ ’калоць’, гл. бадаць1; у адносінах да божай кароўкі можна гаварыць пра значэнне ’наколаты, пакрыты сямю кропкамі’. Лексема ўзнікла ў выніку другасных асэнсаванняў у сувязі з імёнамі людзей — у дадзеным выпадку Фёдар/Пётр і Сідар. Гл. таксама федарка, петра-паўла (Трубачоў, Эт. сл., 1, 180–182).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)