Азо́рнік ’нахабны, шалапут’ (Нас.), азарнок (Сержп.), азарны (Касп., Нас.) да а‑зор‑нік, гл. рус. озорник, озорной. Першапачаткова ’той, хто сочыць за кім-небудзь, падглядвае’. Параўн. рус. озор у тым жа значэнні. Няправільна Ільінскі (PF, 11, 199) адносіць да кораня ‑ор‑ з наступнай дэкампазіцыяй прэфіксаў. Параўн. Фасмер, 3, 126.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Базано́вец ’расліна Lysimachia nummularia L., лазаніца’ (Кіс.). Рус. бажа́новец, база́новец, ст.-укр. базановець, укр. дыял. зановець (усечаная форма). Запазычанне з польск. bazanowiec ’тс’ (да bażant ’фазан’, параўн. семантычную паралель назвы расліны — ням. Fasanenkraut). Гук ‑z‑ замест ‑ż‑ тлумачаць польскім мазурэннем. Фасмер, 1, 104; Карловіч, Wyr. obce, 40 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Байда́рка ’від лодкі’. Рус. байда́рка, укр. байда́рка і г. д. Слова не вельмі яснага паходжання. Магчыма, як і байда́к (гл.), адносіцца да ба́йда ’барка’ (ад якога ўтворана суфіксам ‑ар(к)а). Такую магчымасць дапускаюць Фасмер, 1, 107, і Шанскі, 1, Б, 12 (апошні ба́йда выводзіць з бадья < цюрк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Канёк, парны лік канькі́ ’прыстасаванне для язды па лёдзе’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.), як і канёк ’вільчык’ (ТСБМ; лаг., бяроз. Шатал.), — дэмінутыўная форма ад конь (гл.). Названы паводле знешняга падабенства (Фасмер, 2, 316; Шанскі, 2 (К), 299; Слаўскі, 2, 446). Першая лексема запазычана з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капе́йка ’адна сотая рубля і манета гэтай вартасці’, капейкі ’дробныя разменныя манеты’, ’грашовыя сродкі’ (ТСБМ). З рус. копейка, якое з копейная деньга (XV ст.) — на манеце была выява князя на кані з дзідай у руцэ (съ копиемъ) < копьё (Фасмер, 2, 317; Шанскі, 2 (К), 303). Да кап’ё (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́тмістр ’афіцэрскі чын у кавалерыі, які адпавядае капітану ў пяхоце’, ’асоба ў гэтым чыне’ (ТСБМ), ст.-бел. ротмистръ ’камандзір роты’ (1507 г.) < ст.-польск. rotmistrz < ст.-в.-ням. rotemeisier (Булыка, Лекс. запаз., 62) альбо з с.-н.-ням. rotmester ’правадыр, верхавод, завадатар’ (Праабражэнскі, 2, 217; Фасмер, 3, 507).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саве́ць ’рабіцца вялым, санлівым ад зморанасці’ (ТСБМ), часцей асаве́ць (гл.). Рус. сове́ть ’быць ачмурэлым, падкочваць вочы’, польск. sowieć ’станавіцца асавелым, смутным’. Да сава, першапачаткова ’стаць такім, як сава’, таму што совы, актыўныя ноччу, днём становяцца апатычнымі і соннымі. Гл. Праабражэнскі, 1, 664; 2, 348; Фасмер, 3, 162; Борысь, 567.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саку́н ’чалавек, які постфікс ся ў зваротных дзеясловах вымаўляе як са’ (Серб., Шат., Скарбы). Ад незафіксаванага *сакаць з суф. ‑ун. Фасмер, 3, 548, гл. там жа і літ-py, як семантычную паралель прыводзіць егу́н, ягу́н — прозвішча беларусаў і інш. акаючага і якаючага рускага насельніцтва паводле характэрных асаблівасцяў маўлення.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саніта́р ’асоба малодшага медыцынскага персаналу ў лячэбных установах, якая даглядае хворых і раненых, сочыць за чысцінёй у палатах і пад.’ (ТСБМ). З рус. санита́р ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 89), якое, магчыма, з франц. sanitaire ’які мае дачыненне да аховы здароўя’ з дапамогай суф. ‑ар‑ (Гараеў, 451; Фасмер, 3, 557).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сасо́к ’знешняя частка малочнай залозы млекакормячых і чалавека ў выглядзе шышачкі, з якой дзіцё ссе малако’ (ТСБМ; в.-дзв., Сл. ПЗБ). Рус. сосо́к ’тс’, ст.-чэш. sesek, славац. sosok, sosec, ст.-слав. съсьць ’сасок’, ст.-рус. съсъкъ, съсъ ’сасок’. Да прасл. *sъsati ’ссаць’. Гл. Фасмер, 3, 725; Махэк₂, 538.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)