пада́ць кама́нду ein Kommándo gében* [ertéilen];
пада́ць ду́мкуéinen Gedánken éingeben*;
не пада́ць вы́глядуразм. sich (D) etw. nicht ánmerken lássen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
вінава́ты, ‑ая, ‑ае; ‑ват, ‑а.
1. Які правініўся ў чым‑н., зрабіў злачынства. Прызнаць вінаватым. □ [Толя:] — Тут не адзін дырэктар вінаваты. Не ўсе навучыліся дабро сваё, сваю працу як след шанаваць.Брыль.Віктар стаяў, апусціўшы галаву, і сапраўды адчуваў сябе вінаватым.Маўр.//узнач.наз.вінава́ты, ‑ага, м. Віноўнік. І правы і вінаваты.
2. Які з’яўляецца прычынай чаго‑н. Алеська.. скрыва пазірала і на Любу, быццам тая вінавата была ў яе гневе.Мурашка.Шышак — безліч, а спадчыны сасна не пакінула. Мабыць, вінавата проста месца.Навуменка.
3.толькіпоўн.ф. Які выяўляе ўсведамленне сваёй віны. Вінаваты голас. Вінаватая ўсмешка. □ Ліда спадылба вінаватым позіркам глядзіць на брата.Пальчэўскі.
4. Які вінен каму‑н., мае доўг. [Паўлік:] — Бацька мой.. не мог ніяк з даўгоў выбрацца — Сегенецкаму вінаваты быў гэтулькі, што маці.. па паўлета дарэмна яму жала.Чорны.//узнач.наз.вінава́ты, ‑ага, м. Той, хто вінен каму‑н., мае доўг. [Ціток:] — Хай мне паадрабляюць усе вінаватыя.Лобан.Не плаціць багаты, а вінаваты.Прыказка.
•••
Богу душою не вінаваты (вінны) — зусім не вінаваты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
знаёмы, ‑ая, ‑ае; знаем, ‑а.
1. Раней зведаны, спазнаны, прывычны. Знаёмы голас. Знаёмая мелодыя. □ Зося лёгка разбірала знаёмы почырк.Крапіва.Ішоў дзед Талаш не спяшаючыся, выбіраючы глухія лясныя сцежкі, так добра знаёмыя дзеду.Колас.
2.зчым або каму-чаму. Які зведаў, выпрабаваў што‑н., мае пазнанні ў чым‑н. Як чалавек, знаёмы з тутэйшымі парадкамі, .. [Кібрык] з самага пачатку сеў воддаль, на тахту.Шыцік.Рэдактар надзеў акуляры, паклаў на стол жылістыя рукі — ім, відаць, знаёма была ў свой час фізічная праца.Хадкевіч.
3. Які знаходзіцца з кім‑н. у знаёмстве (у 1 знач.). Мяркуючы па тым, як .. [юнакі] сустрэліся, як жартуюць, лёгка можна было заключыць, што яны даўно знаёмыя і паважаюць адзін аднаго.Анісаў.
4.узнач.наз.знаёмы, ‑ага, м.; знаёмая, ‑ай, ж. Той, (тая), хто знаходзіцца ў знаёмстве з кім‑н.; знаёмы чалавек. У цэнтры горада, ля крамы, на рагу, Знаёмая знаёмую спаткала.Корбан.Бацька і маці пайшлі да знаёмых у госці, а Віця застаўся дома.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
натура́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Уласцівы прыродзе, створаны прыродай; не штучны. Белавежская пушча — адзінае месца.. [на Беларусі], дзе зубры ў натуральных умовах жывуць.«Маладосць».[Бухгалтар:] — Адзіным натуральным рубяжом, які аддзяляў дрыгавічоў ад драўлян, з яўлялася Прыпяць.В. Вольскі.
2. Абумоўлены законамі прыроды. Натуральны прырост насельніцтва. Натуральная смерць.
3. Які існуе ад прыроды, прыроджаны. Натуральны колер твару. Натуральны імунітэт.
4. Сапраўдны, прыроднага паходжання; проціл. штучны. Натуральны шоўк. Натуральная кава.
5. Які адпавядае рэчаіснасці; сапраўдны. Натуральнае асвятленне. □ Зялёнае ўбранне .. [дрэў] станавілася амаль натуральным, калі месяц хаваўся.Кулакоўскі.Пасярэдзіне двара моўчкі стаіць мармуровая, у натуральную велічыню, копія з фларэнтыйскага Давіда.Караткевіч.
6. Нармальны, звычайны. Пакой зноў набыў свой натуральны выгляд.Мурашка.// Звычайны для каго‑н., просты. Глінскі ўвайшоў у сваю ролю, голас яго пагучнеў, жэсты сталі больш натуральнымі і выразнымі.Кулакоўскі.
7. Які ўтвараецца, атрымліваецца, аплачваецца натурай (у 4 знач.). Натуральны падатак. Натуральная аплата.
•••
Натуральная гаспадаркагл. гаспадарка (у 1 знач.).
Натуральная школагл. школа.
Натуральны адборгл. адбор.
Натуральны рад лічбаўгл. рад (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)