праны́ра, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай, ж.
Разм. Пранырлівы, прабіўны чалавек. Тут быў сам фельчар Мікіта Найдус, зухаваты хлопец-праныра. Колас. Міканор адчуў, што гэты праныра ўжо сёе-тое ведае: пранюхаў, відаць, і аб размове з новым дырэктарам. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасто́р, ‑у, м.
1. Свабоднае вялікае месца, абшар. Стэпавы прастор. □ Лес адшумеў, расступіўся: перада мною бясконцы ясны прастор. Скрыган.
2. перан. Свабода, раздолле. Прастор, чыстата, мякка і пах які духавіты. Лынькоў. Тут [на заводзе], спадзяваўся Андрэй, будзе большы, чым дзе, прастор для яго вынаходстваў і рацыяналізатарскіх прапаноў. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакланя́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
1. Слепа адносіцца да каго‑, чаго‑н., як да найвышэйшай сілы. [Сцёпка:] — Сотні гадоў пакланяліся вы «святому калодзежу», і сотні гадоў стаяла тут Гнілое балота, заражала паветра і разносіла хваробы. Колас.
2. Аддаваць перавагу каму‑н. у чым‑н., глыбока паважаць, шанаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папае́здзіць, ‑езджу, ‑ездзілі, ‑ездзіць; зак.
Разм. Ездзіць доўга, неаднаразова. [Юра:] — Ох, і люблю я на конях ездзіць! Я як гасціў гэтым летам у дзядзькі Міхася, — .. дык і папаездзіў! Васілевіч. Дарогу на Нясвіж Мікола ведаў добра: за тры гады вучобы ў семінарыі ён тут папахадзіў і папаездзіў. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накаламу́ціць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак., чаго.
1. Закаламуціць нейкую масу якой‑н. вадкасці.
2. перан.; і без дап. Разм. Нарабіць чаго‑н. непрыемнага; выклікаць сваркі, незадавальненне. [Ермаліцкі:] — Я думаю, што гэты злыдзень [Собіч] доўга не будзе. Накаламуціць тут у нас, папераварочвае ўсё дый дасць лататы яшчэ куды. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нарассыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Рассыпаць, раскідаць у многіх месцах. Нарассыпаць зярнят. □ Мінула ноч, і сонца ўстала, На ясны выйшла небакрай, Пялёсткаў скрозь нарассыпала. Глебка. Федзю раптам кінулася ў вочы, што на пажоўклай траве .. валяецца шмат каменняў, як быццам хто іх знарок нарассыпаў тут. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пары́ўны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і парывісты (у 1, 2 знач.). Тут, уварваўшыся аднекуль з поўначы, між двух бароў, прагульваўся слабы, але парыўны вецер. Асіпенка. Песня ішла і ішла поруч з маладосцю і сталасцю, радасцю і бядой, працай і адпачынкам: то бадзёрая, парыўная, то журботная, жаласлівая. Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патру́шчыць, ‑трушчу, ‑трушчыш, ‑трушчыць; зак., што.
Разм. Падушыць, паламаць, раздушыць, разбіць усё, многае. На дарозе стаялі мужчыны; вада замерзла, але колы машын і фурманак, ногі людзей патрушчылі слабы лядок. Шамякін. Магчыма, думала Каця, крушэння і не будзе, бо каменьчыкі невялікія. Патрушчыць іх поезд, і ўсё тут. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перабыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак. і незак.
1. зак. Тое, што і перабыць (у 2 знач.). Можна сказаць, усе тут [ля кузні] перабывалі за гэтыя дні. Чорны. — Шмат кніг у руках перабывала. Хто з паэтаў стаў мне бліжэй, не ведаю. Калачынскі.
2. Незак. да перабыць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непералі́ўкі, ‑лівак; адз. няма.
Разм. Тое, што і непярэліўкі. — З каменданта яго [пана Вячорыка] прагналі, але ён не разгубіўся. Як адчуў, што непераліўкі, хутчэй узяў ды і ажаніўся. Машара. Цыган, бачачы, што тут непераліўкі, завярнуўся і, засунуўшы рукі ў кішэні штаноў, пайшоў ад жанчын да цёшчынай хаты. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)