1.той, які́ знаходзіцца ў ця́жкім стано́вішчы (пра чалавека, фірму, арганізацыю і да т.п.)
2. акру́жаны, абкру́жаны (ворагамі)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
nay[neɪ]n. го́лас су́праць; той, хто галасу́е су́праць;
yeas and nays галасы́ «за» і «су́праць»;
The nays have it! Большасць супраць!
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
tributary2[ˈtrɪbjətri]adj.
1. (to) бакавы́;
a tributary lane бакава́я але́я
2. паднача́лены; той, хто пла́ціць дані́ну;
tributary states зале́жныя дзяржа́вы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
плыве́ц, плыўца, м.
1.Той, хто плавае; той, хто ўмее плаваць. Яны кінуліся ў адзежы ў глыбокія воды ракі. Каляда быў добрым плыўцом.Гурскі.// Спартсмен, які займаецца плаваннем.
2.Уст.Той, хто плавае на якім‑н. судне. Не ведаюць плыўцы пакоры, Калі ідуць у смелы рэйд.Пушча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАЛЕЙБО́Л (англ. volley-ball),
камандная спартыўная гульня з мячом. Гуляюць 2 каманды па 6 чал. на пляцоўцы 9 × 18 м, падзеленай на 2 роўныя ч. сеткай (выш. 2,43 м для мужчын і 2,24 м для жанчын). Пасля падачы мяча на пляцоўку саперніка той, скарыстаўшы не больш як 3 удары рукамі па мячы, прычым розных гульцоў, накіроўвае яго над сеткай на процілеглую пляцоўку так, каб мяч апусціўся на зямлю ў межах пляцоўкі ці сапернік у час прыёму мяча парушыў правілы. Гульня складаецца з 3—5 партый, у кожнай з якіх перамагае той, хто першы набярэ 15 ачкоў. Пры ліку 14:14 гульня доўжыцца да перавагі адной з камандаў у 2 ачкі.
Зарадзіўся валейбол у ЗША (1895), пазней пашырыўся ў краінах Усходу (Японія, Кітай), Еўропы. З 1947 дзейнічае Міжнар. федэрацыя валейбола (ФІВБ), з 1948 праводзяцца чэмпіянат Еўропы, з 1949 — свету. У праграме Алімпійскіх гульняў з 1964. У апошнія гады пашырыўся т.зв. пляжны валейбол.
На Беларусі развіваецца з пач. 1920-х г. (Віцебск, Гомель, Мінск). Жаночыя клубы з Мінска займалі 3-е месца ў чэмпіянатах СССР: «Спартак» (1966—67), «Камунальнік» (1986—87), апошні валодаў Кубкам уладальнікаў кубкаў еўрап. краін (1987). Сярод выхаванцаў бел. валейбола чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1988), свету (1977) А.Сапега, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў (1988) Ю.Сапега.