набале́ць, ‑ліць; зак.
1. Стаць вельмі балючым ад працяглага болю. Палец набалеў ад нарыву. // перан. Стаць вельмі адчувальным ад доўгіх пакут, змучыцца (аб сэрцы, душы). Мімаволі горкі ўсхліп Ускалыхнуў яе ўсё цела, Бо сэрца дужа набалела. Колас.
2. перан. Сабрацца, накапіцца (пра што‑н. пакутлівае, цяжкае, нясцерпнае). [Аграном:] — Калі ў чалавека што набалела, то ён скажа: знойдуцца і словы і голас. Кулакоўскі. З лёгкай Косцевай рукі студэнты пачалі горача гаварыць аб тым, што ім набалела. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наспе́ць, ‑ее; зак.
1. Стаць, зрабіцца спелым, паспець. Прыйшло лета залатое, Поўны колас наш паспеў. Русак. // Напоўніцца гноем (пра нарыў).
2. перан. Развіўшыся, стаць надзённым, патрэбным. Неабходнасць у шырокай прапагандзе ідэй аховы прыроды паспела. «Звязда». // З’явіцца, узнікнуць. [Дзед:] — Ну, расказвай! кажы смела, Мой музыка малады: Што ў цябе там зноў паспела? Можа песня для дуды? Колас.
3. перан. Надысці, настаць. Наспела рэвалюцыйная сітуацыя. □ [Мельнікаў:] — Хацеў .. [Лугавец] і сам з намі прыехаць, ды раптам паспелі неадкладныя справы. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засялі́цца, ‑сялюся, ‑селішся, ‑селіцца; зак.
Стаць заселеным. Я марыў, што пройдзе багата год і горад так заселіцца, што дойдзе па шашы аж да сяла, якое за дзве вярсты ад нас. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згарба́цець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць гарбатым, згорбіцца. І ўспомніў маці, .. якая ніколі не разгінала спіны то на сваім, то на калгасным полі і ад таго пад старасць зусім згарбацела. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асмяле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць смелым, пасмялець, набрацца адвагі. Хлопцу супакоіліся, асмялелі і адчувалі сябе значна лепш, як у цёмным небяспечным лесе. Маўр. І Андрэйка, пачуўшы голас чалавека, асмялеў. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ажыццяві́цца, ‑явіцца; зак.
Здзейсніцца, збыцца; стаць рэальнасцю. Задума ажыццявілася. □ А з ім [Цікаўным] ідзе рука ў руку, дачка з ім Сонца — Мілавіца. І будуць так ісці, — пакуль іх Слова не ажыццявіцца. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
азна́чыцца, ‑чыцца; зак.
1. Стаць прыметным; абазначыцца, вырысавацца. Пахмурнымі ценямі азначыліся маршчыны на лбе. Пестрак. Бялявыя валасы Алеся яшчэ выразней азначыліся на падушцы. Броўка.
2. перан. Намеціцца, вызначыцца. Азначыўся круг сяброў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павызваля́цца, ‑яецца; ‑яемся, ‑яецеся, ‑яюцца; зак.
1. Вызваліцца — пра ўсіх, многіх. Павызваляцца ад сацыяльнага ўціску. Павызваляцца з палону.
2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Стаць незанятым, пустым. Кватэры павызваляліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паглыбе́ць, ‑ее; зак.
Стаць, зрабіцца глыбейшым. Рака паглыбела. Разыходжанні паглыбелі. □ Неба над горадам ачысцілася, пацямнела, паглыбела. Галавач. Густыя, пасівелыя бровы.. [Антанюка] сышліся над пераносіцай, паглыбелі зморшчынкі пад вачамі і каля рота. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагну́цца, ‑гнецца; ‑гнёмся, ‑гняцеся, ‑гнуцца; зак.
1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Стаць, зрабіцца пагнутым. Пагнуліся, пакурчыліся бярозы. Скрыган.
2. Сагнуцца, скурчыцца — пра ўсіх, многіх. Людзі пагнуліся ад ветру.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)