селядзе́ц, ‑дца, м.

1. Марская рыба сямейства селядцовых, якая ўжываецца ў ежу ў салёным ці вэнджаным выглядзе. Селядзец быў тлусты, сакавіты, мяккі і духмяны. Новікаў. На стале стаялі прыгатаваныя селядзец з гарнірам, а поруч міска з гарачай сопкай бульбай, марынаваныя грыбы, кількі, шпроты, чорная ікра, фаршыраваная рыба, цяляціна, дамашняя свіная каўбаса, ад якой пахла ядлоўцам, паляндвіца і шмат іншай закускі. Гурскі.

2. Абл. Шабля. У земскага торгаюцца бровы, ён хапаецца рукою за свой «селядзец». Якімовіч.

•••

Як у бочцы селядцоў — пра вялікую колькасць людзей у цесным памяшканні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ухо́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Пазбавіць жыцця, забіць; загубіць. [Шура:] Зараз [Коля Дзееў] будзе тут. Тол нёс... Ахова за ім гналася. Ён аднаго ўходаў. Кучар. Аж пабялеў [Гаркун] ад злосці і з пенай у роце закрычаў: — Я яе [Ніну] уходаю... У турму пасаджу!.. Гроднеў.

2. Змардаваць, знясіліць, змучыць. Для кожнага, хто яго бачыў упершыню, было відавочна, як уходала.. [Міклашэвіча] тая хвароба. Быкаў.

3. Патраціць, расходаваць. Уходаць усе грошы. □ Я ўспамінаю працавіты свой народ, Які ў пясок нямала сілы ўходаў. Лойка. // З’есці. Дзеці хутка ўходалі гаршчок кашы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фэст, ‑у, М ‑сце, м.

Царкоўнае прастольнае свята (часцей каталіцкае). Увесну, у дзень Ефрасінні — заснавальніцы манастыра.. наладжваўся квяцісты і шумлівы фэст, на які прыязджаў народ з шырокага наваколля. Хадкевіч. // Наогул свята з кірмашамі і пагулянкамі. Яны [дочкі] думаюць, што тут па-ранейшаму спраўляюць старыя фэсты, і пераходзяць па чарзе з хаты ў хату сваёй шматлікай радні. Ракітны. // Разм. Якое‑н. мерапрыемства пад гэтай назвай. — Мы свой «фэст» наладзім, — казаў Сцёпка, бо моладзь згаварылася пусціць канал якраз у гэты дзень, калі збярэцца народ каля «святога калодзежа». Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лоб (род. ілба́, (после гласных) лба) м. лоб;

у лоб — в лоб;

л. у л. — лоб в лоб;

з-пад ілба́ — исподло́бья;

ме́дны л.презр. ме́дный лоб;

на лбе напі́сана — на лбу напи́сано;

хоць у л. страля́й — хоть в лоб стреля́й;

запіса́ць на лбе — записа́ть на лбу;

сутыкну́ць ілба́мі — столкну́ть лба́ми;

забры́ць л. — (каму) забри́ть лоб (кому);

аж во́чы на л. ле́зуць (выла́зяць) — глаза́ на лоб ле́зут;

пусці́ць (сабе́) ку́лю ў лоб — пусти́ть (себе́) пу́лю в лоб;

падста́віць (свой —) л. подста́вить (свой) лоб;

ілбо́м сцяну́ не праб’е́шпосл. лбом стены́ (сте́ну) не прошибёшь;

заста́ў ду́рня бо́гу малі́цца, дык ён і лоб разаб’е́посл. заста́вь дурака́ бо́гу моли́ться — он и лоб расшибёт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

не́сці I несов.

1. в разн. знач. нести́; (убытки — ещё) терпе́ть;

н. дзіця́ на рука́х — нести́ ребёнка на рука́х;

н. адка́знасць — нести́ отве́тственность;

н. ва́рту — нести́ карау́л;

н. пакара́нне — нести́ наказа́ние;

н. культу́ру ў ма́сы — нести́ культу́ру в ма́ссы;

н. лухту́ — нести́ вздор;

2. (увлекать за собой) нести́, уноси́ть, мчать;

ве́цер нясе́ пыл — ве́тер несёт пыль;

3. безл. (о холоде, запахе и т.п.) тяну́ть; нести́;

4. разг. держа́ться, держа́ть себя́;

высо́ка сябе́ н. — держа́ться (держа́ть себя́) высокоме́рно;

нясе́ як з бо́чкі — несёт (тя́нет) как из бо́чки;

н. свой крыж — нести́ свой крест;

куды́ но́гі нясу́ць — куда́ но́ги несу́т

не́сці II несов. (класть яйца — о птицах) нести́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

varnish

[ˈvɑ:rnɪʃ]

1.

n.

1) ляк -у m., паліту́ра f.

2) лякіро́ўка f.

The varnish on the table has been scratched — Лякіро́ўка на стале́ была́ паскрэ́баная

3) гля́нец -цу, бляск -у m., паліту́ра f.

4) Figur. прыкрыцьцё n., ма́ска f.

She covers her selfishness with a varnish of good manners — Яна́ прыкрыва́е свой эгаі́зм ма́скай до́брых мане́раў

2.

v.t.

лякава́ць, палі́раваць

3.

v.i.

маскава́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

within

[wɪˈðɪn]

1.

prep.

1) у ме́жах, на праця́гу чаго́

within the man’s powers — у ме́жах людзкі́х сі́лаў

within a week — на праця́гу ты́дня

2) у сярэ́дзіне, уну́тры чаго́

2.

adv.

1) у сярэ́дзіне, унутры́

The house has been painted within and without — Дом быў пафарбава́ны ўсярэ́дзіне й зво́нку

2) у сабе́, у душы́

to keep one’s grief within — трыма́ць свой боль у сабе́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

check2 [tʃek] v.

1. правяра́ць, кантралява́ць; рэвізава́ць; параўно́ўваць;

check with звяра́ць; супада́ць

2. спыня́ць; стры́мліваць;

check oneself стры́млівацца;

check one’s anger/laughter стры́мліваць свой гнеў/смех;

check the enemy’s advance прыпыня́ць рух праці́ўніка напе́рад

3. chess аб’яўля́ць шах

4. AmE здава́ць бага́ж у ка́меру захо́ўвання

5. AmE ста́віць пту́шачку (знак праверкі)

check in [ˌtʃekˈɪn] phr. v. рэгістрава́цца (у гасцініцы, гатэлі, аэрапорце)

check out [ˌtʃekˈaʊt] phr. v. расплаці́цца за гасці́ніцу/гатэ́ль і з’е́хаць, вы́пісацца з гасці́ніцы/гатэ́ля

check up [ˌtʃekˈʌp] phr. v. правяра́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Пі́льна, пі́льня, пі́льно, пі́лна, пілне, пілно ’вельмі, настойліва’, ’неаслабна’, ’уважліва’, ’тэрмінова’, ’не адрываючыся, не паднімаючыся з гнязда’, ’старанна’, ’абавязкова’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Мядзв., Юрч., Яруш., Мал., Варл., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС; бялын., Янк. Мат.; Карскі, Труды; Мат. Маг.; Бяльк.), пі́льненечка ’ўважліва’ (Ян.); пільнава́ць, пілнава́ць, пільнява́ць, пільнува́ць, пільнова́ті, пільнува́тэ, пілмава́ць ’наглядаць, вартаваць, сцерагчы, сачыць, падпільноўваць, падсцерагаць’, ’старацца’, ’пасціць’, ’няньчыць’, ’марудзіць’; ’старанна працаваць’, ’трымацца гаспадаркі’ (ТСБМ, Шн. 1, Мядзв., Гарэц., Мал., Яруш., Нас.; барыс., Шн. 2; Бір. Дзярж.; Сцяшк. Сл., Шат., Касп., Варл., ТС, Сл. ПЗБ); пільнава́цца ’асцерагацца’ (Варл.), ’прытрымлівацца чаго-н.’ (Шат.), пільнява́цца ’тс’ (шальч., Сл. ПЗБ); пільнува́ння ’падсцераганне’, пільнасць ’асцярожнасць’ (Варл.), ’уважлівасць’ (шальч., Сл. ПЗБ), ’нагляд’ (Скарбы); пільноўка ’вартаванне, нагляданне за чым-н.’ (Нас.); пільны ’неадкладны, тэрміновы’ (навагр., Нар. словатв.), ’акуратны’, ’патрэбны, неабходны’, ’старанны’ (Нас., Шат.) — утворана ад дзеяслова *piliti (Насовіч, 414) > пілі́ць2 (гл.): прасл. *pil‑ьnъ(jь) > укр. пи́льний, рус. пил́ьный, пи́лен, польск., н.-, в.-луж. pilny, чэш., славац. pilný, ц.-слав. пильнъ; *pil‑ьnъ > *pilьno; *pil‑ьnъ > *pil‑ьn‑ova‑ti: укр. пильнува́ти, рус. паўд. пильнова́ть, польск. pilnować, pilować, н.-луж. pilnowaś se, чэш. ляш. piľovať, славац. pilnovať; не выключана магчымасць запазычання з польск. pilnować (Цвяткоў, Запіскі, 60; Мядзведскі; Булыка, Лекс. запазыч., 185). Тэдэска (Language, 27, 18) мяркуе, што прасл. pil‑ьnъ узнікла шляхам рэдукцыі з *pri‑lьg‑ьnъ, параўн. рус. приле́жный ’які старанна прыкладаецца да чаго-н., аддана прысвячаецца чаму-, каму-н.’ Міклашыч (246) супастаўляе pilьnъ з літ. pil̃nas ’старанны, уважлівы’, якое, аднак, з польск. pilny (Фрэнкель, 1, 591). Ондруш (SlW, 1975, 119) узводзіць прасл. *pil‑ьnъ(jь) ад незахаванага дзеяслова *piti ’рэзаць’ з наступным развіццём семантыкі ’баявы, змагар’ > ’настойлівы, старанны’; Шустар-Шэўц (14, 1064) звязвае лексему з літ. pìlti ’ліць, сыпаць’ > ’хутка цячы’ > ’хуткі, імклівы’; Станкевіч (Зб. Бірнбаўму, 1985, 412) выводзіць прасл. *pilьnъ ад *piliti, а апошняе — ад *pil‑/*pyl‑ ’певень’ (пры першаснай сувязі дзеяслова з семантыкай сексуальнага ўзбуджэння). Прымаючы пад увагу канкрэтныя значэнні ў некаторых слав. прыметнікаў: польск. piliсвой, родны’, niepili ’чужы, незнаёмы, няродны’, чэш. pile ’клопат’, якое Шаўр (Etym. Brunensia, 109 і наст.) уводзіў у і.-е. гняздо *pei̯t‑ ’клапаціцца’, в.-луж. pilny ’тоўсты, тлусты’. Варбот (БСИ–1998–1999. М., 2000, 24–26) уключае ў кола вытворных гняздо і.-е. *pei̯(ə)‑/*pī̆‑ ’тлусцець’, ’знаходзіцца ў вялікай колькасці’ і прасл. *pilъ(jь), пазней — pilь(jь) са значэннем ’тлусты, тоўсты’ = ’адкормлены’, адсюль — ’свой, родны’. Ад *pilъ(jь) паходзіць дзеяслоў *piliti ’клапаціцца, старацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

долг

1. (обязанность) абавя́зак, -зку м.; доўг, род. до́ўгу м.;

гражда́нский долг грамадзя́нскі абавя́зак;

э́то не то́лько наш долг, но и обя́занность гэ́та не то́лькі наш доўг, але і абавя́зак;

счита́ть свои́м долгом лічы́ць сваі́м абавя́зкам;

нару́шить свой долг пару́шыць свой абавя́зак;

2. (взятое взаймы) доўг, род. до́ўгу м.;

возврати́ть долг вярну́ць доўг;

пе́рвым долгом пе́ршым чы́нам; (прежде всего) найпе́рш, перш за ўсё;

по долгу па абавя́зку, з абавя́зку;

отда́ть после́дний долг адда́ць апо́шні доўг (адда́ць апо́шнюю паша́ну);

брать в долг пазыча́ць (у каго);

дава́ть в долг пазыча́ць (каму);

быть, оста́ться в долгу быць, заста́цца ў даўгу́;

долг платежо́м кра́сен посл. што ві́нен, адда́ць паві́нен;

в долгу́ как в шелку́ погов. у даўгу́ як у шаўку́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)