непахі́снасць, ‑і, ж.

Уласцівасць непахіснага. Непахіснасць ідэйных асноў. □ Калі [Галынскі] гаварыў, усё здавалася ясным, непахісна верным. Але варта было хоць каму запярэчыць яму, як знікала гэтая непахіснасць. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабраза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абрэзаць усё, многае. Паабразаць вяроўкі. □ Усё тут было прыбрана, дагледжана. На яблынях паабразалі сухія галіны, сабралі ў кучы мінулагодняе лісце. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патлі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць патлівага. Патлівасць рук. □ Кірыла адчуў, што ўдарыла ў пот. Пацяклі раўчакі за каўнер, залівала вочы. Ніколі не было ў яго такой патлівасці. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахму́ра, прысл.

Тое, што і пахмурна. Наўкол было пахмура і ціха. Грахоўскі. — Можа, у ліпені і падсохне, але як дажыць да гэтага часу? — пахмура казаў Віктар. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перадаве́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Даверыць другому тое, што было даверана самому. Галоўны бухгалтар калгаса.. рэдка бываў у канторы і ўсе справы перадаверыў [Шуры] Яцык. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́шшу, прысл.

Разм. Пяшком. Байцы ішлі пешшу, і ўсё на ўсход, на ўсход. Васілеўская. Па малінаўскай вуліцы нельга было ні пешшу прайсці, ні з возам праехаць. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́рцік, ‑а, м.

Галерэя з калонамі, якая амаль заўсёды з’яўляецца часткай вялікага будынка. Новы гмах з каланадай і порцікам пры ўваходзе сапраўды можна было назваць палацам. Хведаровіч.

[Лац. porticus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прад’яўні́к, ‑а, м.

Той, хто прад’яўляе што‑н. У мандаце, выдадзеным Мінскім губрэўкомам, было сказана, што прад’яўнік яго, Мешчаракоў Васіль Сцяпанавіч, прызначаецца старшынёй Навагрудскага павятовага рэўкома. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пражыццё, ‑я, н.

У выразе: на пражыццё — тое, што і на пражытак (гл. пражытак). Як бы там ні было, прыбыткаў з дома павінна хапіць.. [Амілі] на пражыццё. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прылітава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Тое, што і прыпаяць. У гэты ж дзень да .. [механіка] прыкаціў свой веласіпед Несцер Іпатавіч, у якім трэба было нешта прылітаваць. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)