Абрыўкі, кавалкі, асобныя часткі чаго‑н.; шкуматы. Са старой елкі.. пасыпалася леташняя ігліца, шкумаццё пасохлага моху і розная другая пацяруха.Лынькоў.І страсаюць з галін снегавое шкумаццё і іней дрэвы, выпростваюцца насустрач сонцу.Хадкевіч./уперан.ужыв.І ўжо не сядзіцца ў ціхім Зацішку Таму, хто прачытвае Леніна кніжку, Хто скінуў старога жыцця шкумаццё, Хто новае творыць на вёсцы жыццё.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раздзе́лм.
1. (дзеянне) Téilung f -, -en, Áufteilung f;
раздзе́л на дзве ча́сткі Zwéiteilung f;
раздзе́л маёмасці die Áufteilung des Besítzes, Vermögensteilung f;
2. (у кнізеі г. д.) Teil m -s, -e, Ábschnitt m -(e)s, -e; Rubrík f -, -en (у часопісе)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
падзяля́ццанесов.
1.в разн. знач. разделя́ться; дели́ться;
п. на ча́сткі — разделя́ться (дели́ться) на ча́сти;
пры абмеркава́нні ду́мкі ўвесь час ~ля́ліся — при обсужде́нии мне́ния всё вре́мя разделя́лись;
геаме́трыя ~ля́ецца на планіме́трыю і стэрэаме́трыю — геоме́трия разделя́ется (де́лится) на планиме́трию и стереоме́трию;
2.страд. разделя́ться; дели́ться; см. падзяля́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Напамке́ ’ні ў галаве’ (Жд. 1). Як відаць з ілюстрацыі (Я паляджу, але мне ні напамке запытацца) > значэнне іншае ’ў галаве, на памяці’. З прыназоўнікавай канструкцыі *на памні, назоўнік у форме він. скл. мн. л. ад незафіксаванага *памок, аднак не выключана ўтварэнне па мадэлі тыпу напрасткі, нацямкі і г. д., дзе ў якасці структурнай часткі выступае каранёвая марфема адпаведнага прыметніка, дзеяслова, назоўніка і г. д. Гл. пимяць, памятиць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кулі́са1 ’плоскія часткі тэатральнай дэкарацыі, размешчаныя па баках сцэны адна за другой’ (ТСБМ). Запазычанне з франц.coulisse ’тс’ праз рус.кулиса ’тс’.
Кулі́са2 ’бор, парослы мохам і папараццю’ (Сцяшк. Сл.), ’прасека ў лесе’ (Бяльк., Яшк.), ’заезджаная паласа як сродак захавання глебы’, ’паласа лесу паміж дзялянкамі’ (ТСБМ). Магчыма, недакладна вызначана першае значэнне: «Сʼонʼна ў кулисʼе, мабыцʼ, шмат грыбоў нарасло, дажджы прайшлʼи». Ілюстрацыя можа адпавядаць другому значэнню. Да куліса1?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пералётнік1 ’пухоўка, рагоз, Typha latifolia L.’ (гродз., ЛА, 1). Да пера‑лятаць: насенне (у выглядзе пуху) з верхняй часткі кіяха ў канцы лета адлятае з яго, параўн. і пералётнік ’дзьмухавец’ (Сцяшк. Сл.).
Пералётнік2 ’гарычка, Gentiana L.’ (жытк., Мат. Гом.), сюды ж, відаць, і саколлі пералёт ’гарычка крыжападобная, Gentana cruciata L.’ (мін., Кіс.). Няясна. Да пера‑лята́ць (?). Магчыма, ад накрыж проціпастаўленых лістоў, якія (у пары) выглядаюць, як распушчаныя крылы птушкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разбіра́ць1 ’разнімаць на састаўныя часткі’, ’сартаваць’ (ТСБМ), ’парадкаваць мясную тушу’ (ТСБМ; трак., дзятл., гарад., Сл. ПЗБ), ’разбураць’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), розбіра́ць ’разумець, цяміць’, ’раздзіраць, расскубваць’, ’разнімаць тушу пасля забою’ (ТС). Ад раз- і браць (гл.)
Разбіраць2 ’слаць пасцель’ (ваўк., Сл. ПЗБ), розбіра́ць ’распранаць’ (ТС), разбіра́цца ’распранацца’ (Сцяшк.), разабра́цца ’распрануцца’ (воран., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.). З польск.rozbierać ’распранаць’, ’слаць ложак’, rozbierać się ’распранацца’, rozebrać się ’распрануцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БІЯСТРО́МЫ (ад бія... + грэч. stroma подсціл),
1) арганагенныя пабудовы, утвораныя арганізмамі жывёльнага і расліннага паходжання (сцелюцца па дне вадаёмаў). Бываюць слаістыя, радзей масіўныя пластападобныя. Марфалагічна біястромы як геал. целы — пласты, серыі пластоў або сплюшчаныя лінзы, палеагеаграфічна — падводныя зараснікі, лугі. Біястромы, якія развіваюцца адна над адной, могуць утвараць біястэпы. У асадкавых адкладах Беларусі вядомы выкапнёвыя, пераважна складзеныя з сіне-зялёных водарасцяў (страматаліты) бістромы ва ўтварэннях верхняга пратэразою і сярэдняга дэвону Аршанскай упадзіны, сілуру і ніжняга дэвону Брэсцкай упадзіны, верхняга дэвону і карбону Прыпяцкага прагіну. У Прыпяцкім прагіне бістромы цікавыя як пасткі нафты і газу.
2) Сучасныя каралавыя рыфы. Пры жыцці арганізмаў біястромы могуць уваходзіць у склад рыфа або яго лагуннай часткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́НСКІЯ АРБІТРА́ЖЫ 1938 і 1940,
трацейскія рашэнні міністраў замежных спраў Германіі І.Рыбентропа і Італіі Г.Чыяна аб задавальненні тэр. дамаганняў Венгрыі (вынесены ў Вене, адсюль назва). Паводле 1-га Венскага арбітражу (2.11.1938) пад націскам Германіі і Італіі Чэхаславакія ўступіла Венгрыі паўд. і паўд.-зах. раёны Славакіі і паўд.ч. Закарпацкай Украіны (11 927 км², больш за 1 млн.чал.). Паводле 2-га Венскага арбітражу (30.8.1940) ад Румыніі да Венгрыі адышлі паўн. і паўн.-ўсх.часткі Трансільваніі (43 тыс.км², 2577 тыс.чал., у т. л. больш за 1 млн. румынаў). Другі Венскі арбітраж выкарыстаны Гітлерам для ўмацавання ўласных пазіцый у Румыніі і Венгрыі. Рашэнні абодвух арбітражаў юрыдычна скасаваны паводле Парыжскіх мірных дагавораў 1947.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАМЕ́ЙСКАЯ МО́ВА,
адна з семіцкіх моў. У 14—11 ст. да н. э. арамеі сяліліся ў Сірыі і Месапатаміі, адкуль арамейская мова распаўсюдзілася на ўвесь Б. Усход. Стараж. пісьмовыя помнікі датуюцца 9—8 ст. да н. э. У 7—4 ст. да н. э. арамейская мова — міжнародная мова Б. і Сярэдняга Усходу. На ёй напісаны асобныя часткі Бібліі і Талмуда. Складалася са шматлікіх дыялектаў, у т. л. стараарамейскіх пальмірскага і набатэйскага, мандэйскага (мовы рэліг. кніг мандэйцаў 3—8 ст.), эдэскага, на аснове якога ўзнікла сірыйская, а пазней новасірыйская (асірыйская) мова. Пасля арабскіх заваяванняў паступова выцясняецца арабскай мовай. Некаторыя дыялекты арамейскай мовы ўжываюцца толькі ў асобных рэгіёнах Сірыі, Паўн. Месапатаміі, Ірака і Ірана.