горад у Свярдлоўскай вобл., у Расіі. Размешчаны на ўсх. схіле Сярэдняга Урала, на р. Тагіл. Засн. ў 1725. 407,3 тыс.чал. (1996). Чыг. вузел. Прам-сць: чорная металургія, машынабудаванне (з-ды вагонабудаўнічы, кацельна-радыятарны, медыка-інстр. і інш.), хім. і коксахім., лёгкая. Здабыча меднай руды. Пед.ін-т, філіял Уральскага тэхн. ун-та. 2 тэатры. Музеі: гіст.-рэв., выяўл. мастацтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЗУНО́Ў (Іван Іванавіч) (1728, г. Екацярынбург, Расія —27.5.1766),
расійскі цеплатэхнік, адзін з вынаходнікаў цеплавога рухавіка. Скончыў першую рус. горназаводскую школу ў Екацярынбургу (1742). У 1763 прапанаваў праект універсальнага паравога рухавіка — першай у свеце двухцыліндравай паравой машыны бесперапыннага дзеяння, ажыццявіць які не ўдалося. У 1765 пабудаваў па інш. праекце першую ў Расіі заводскую парасілавую ўстаноўку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ТАМСКАЕ НАГО́Р’Е.
У Забайкаллі, у міжрэччы р. Віцім і Чара ў Іркуцкай вобл.Расіі. Сістэма сярэднягорных масіваў выш. 1200—1300 м (найб.выш. да 1924 м), расчлянёных глыбокімі далінамі. Складзены з крышт. сланцаў, вапнякоў і кварцытаў. Шматгадовая мерзлата. Да выш. 1100 м — хваёва-лістоўнічная тайга, з дамешкамі кедру, вышэй — зараснікі кедравага сланіку і хмызняковыя бярозкі. Вышэй за 1200 м — камяністыя тундры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАВАВО́ГА ПАРА́ДКУ ПА́РТЫЯ,
партыя буйных прадпрымальнікаў і землеўладальнікаў у Расіі ў 1905—07. Узнікла ў кастр. 1905. Праграма (ліст. 1905): увядзенне «прававога парадку» (канстытуцыі), «адзінства і непадзельнасць» Рас. імперыі, «моцная дзярж. ўлада», умацаванне аўтарытэту манархіі, скасаванне абшчыннага землеўладання ў вёсцы, забарона забастовак пры паляпшэнні жыцця рабочых і «магчымым скарачэнні рабочага дня». У 1906—07 распалася: частка далучылася да акцябрыстаў, частка да манархістаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ШКІНСКІЯ ГО́РЫ,
пасёлак гар. тыпу ў Пскоўскай вобл. ў Расіі. Засн. ў 16 ст. 7,1 тыс.ж. (1998). Ільноапр., хлеба- і масларобны з-ды, харч. камбінат і інш. Радовішчы вапняку, гліны. Музей-запаведнік А.С.Пушкіна, у склад якога ўваходзяць сёлы Міхайлаўскае, Трыгорскае, Пятроўскае, гарадзішчы Вароніч і Саўкіна Горка, Святагорскі манастыр (засн. ў 1569), магіла паэта. Штогадовае Пушкінскае свята. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЖЭЎ,
горад, цэнтр раёна ў Цвярской вобл., у Расіі, на р. Волга. Размешчаны на ўскраіне Валдайскага ўзв. Вядомы з 11 ст. 70,4 тыс.ж. (1996). Чыг. вузел. Прам-сць: машынабудаванне, льноперапр., харч.; з-ды: аўтатрактарнага эл. абсталявання, дрэнажных труб, эл.-мех.; камбінаты: мэблевы, нярудны (вытв-сць даламітавай мукі), жакардавага ткацтва; ільночасальная ф-ка. Музеі: краязнаўчы, Вял.Айч. вайны. Арх. помнікі 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́СКАЯ РЫСІ́СТАЯ ПАРО́ДАлёгказапражных коней.
Выведзена ў Расіі ў 19 ст. скрыжаваннем арлоўскай рысістай пароды і амерыканскіх рысакоў. Зацверджана ў 1949. Выкарыстоўваецца ў племянной рабоце і конным спорце. На Беларусі гадуюць на Гомельскім конным з-дзе.
Коні буйныя (выш. ў карку да 163 см), сухой канстытуцыі, з добра развітой мускулатурай. Масць гнядая, радзей вараная, рыжая. шэрая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЕХА́РД,
горад, цэнтр Ямала-Ненецкай аўт. акругі Цюменскай вобл. ў Расіі. Засн. ў 1595. Да 1933 Абдорск. 32 тыс.ж. (1999). Рачны порт на р. Палуй пры ўпадзенні яе ў р. Об, каля Паўн. палярнага круга. На процілеглым беразе р. 06 — чыг. станцыя Лабытнангі. Аэрапорт. З-ды: рыбакансервавы, малочны; домабуд. к-т. Дрэваапр.прам-сць.
Краязн. музей. Цэнтр геолагаразведачных экспедыцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛІКА́МСК,
горад у Пермскай вобл.Расіі. Засн. ў 1430. 106 тыс.ж. (2000). Прыстань на р. Кама. Чыг. станцыя. Буйны цэнтр хім. і нафтахім. прам-сці, здабычы і перапрацоўкі калійных солей, вытв-сці калійных і калійна-магніевых угнаенняў, тэхн. солі; цэлюлозна-папяровы камбінат; з-ды: гумава-тэхн. прадукцыі, магніевы, суднарамонтны; дрэваапрацоўчая прам-сць. Пед.ін-т. Краязн. музей. Арх. помнікі 17—19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЛЬСКАЕ НАСЕ́ЛЬНІЦТВА,
пастаянныя жыхары сельскіх паселішчаў катэгорыя насельніцтва. У большасці эканамічна развітых краін С.н. складае 15—25% (напр., у Канадзе, ЗША, Францыі, Швецыі, Японіі), да 15% (напр., у Вялікабрытаніі, Ізраілі, Нідэрландах), у Расіі — 27%. На Беларусі паводле перапісу насельніцтва 1999 С.н. складае 31% (3084 тыс.чал.). Колькасць насельніцтва, маладзейшага за працаздольны ўзрост — 20%, пенсіённага ўзросту — 34%. Гл. таксама Перапіс насельніцтва.