штэ́мпельны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да штэмпеля; зроблены штэмпелем. Штэмпельны адбітак. // Які прызначаны, служыць для штэмпелявання. Штэмпельная падушка. Штэмпельны прэс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эмігра́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да эмігранта, прызначаны для яго. Эмігранцкі пашпарт. Эмігранцкае становішча. // Які складаецца з эмігрантаў. Эмігранцкі гурток.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ю́нкерскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да юнкера, належыць яму. Юнкерскі мундзір. // Прызначаны для падрыхтоўкі афіцэраў у дарэвалюцыйнай арміі. Юнкерскае вучылішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́гі
(англ. buggy = кабрыялет)
адна- або двухмесны спартыўны аўтамабіль са здымным адкрытым кузавам і цвёрдай рамай, прызначаны для спаборніцтваў на перасечанай мясцовасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
геліёграф
(ад гр. helios = сонца + -граф)
1) аўтаматычны апарат для запісу працягласці сонечнага свячэння;
2) тэлескоп з фотаапаратам, прызначаны для фатаграфавання Сонца.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
публі́чны
(лац. publicus = грамадскі)
1) адкрыты, даступны для публікі (напр. п-ая лекцыя);
2) прызначаны для грамадскага карыстання (напр. п-ая бібліятэка).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВІСАРЫЁН (Bessarion; 2.1.1403?, г. Трабзон, Турцыя — 18.11.1472),
візантыйскі царк. дзеяч, гуманіст. У 1423 прыняў манаства пад імем Вісарыён. Вывучаў філасофію і інш. навукі пад кіраўніцтвам Пліфана. З 1437 епіскап Нікеі (цяпер г. Ізнік, Турцыя). Прымкнуў да лацінафільскай групоўкі візант. знаці, лічыў неабходным саюз Візантыі з Захадам у мэтах сумеснай барацьбы супраць туркаў. На Фларэнційскім саборы 1438—45 спрыяў заключэнню уніі паміж каталіцкай і правасл. цэрквамі (1439). Перайшоў у каталіцтва, у 1439 прызначаны кардыналам. Пасля правалу уніі ў Візантыі вымушаны перасяліцца ў Італію (1440). Пасля падзення Канстанцінопаля (1453) быў адным з ініцыятараў крыжовага паходу супраць туркаў, дзеля чаго ездзіў з пасольствам да германскага імператара Фрыдрыха III і франц. караля Людовіка XI. Беспаспяхова выстаўляў сваю кандыдатуру на папскі прастол. У 1463 прызначаны патрыярхам Канстанцінопаля. У філас. поглядах быў паслядоўнікам Платона. У працы «Супраць паклёпніка на Платона» сцвярджаў, што ў трыядзе Платона (Бог, розум, сусветная душа) ужо быў зародак хрысц. вучэння аб Тройцы. На думку Вісарыёна, у канцэпцыі паходжання свету Платон таксама блізкі да хрысціянства, бо вучыў пра ўзнікненне «ўсяго з нічога». Значная роля Вісарыёна ў прапагандзе грэч. культуры ў Італіі. Пераклаў з грэч. мовы на латынь 14 кніг «Метафізікі» Арыстоцеля, «Метафізіку» Тэафраста, творы Ксенафонта, прамовы Дэмасфена. У 1468 перадаў у дар Венецыянскай рэспубліцы сваю унікальную бібліятэку грэч. рукапісаў.
Літ.:
Удальцова З.В. Жизнь и деятельность Виссариона Никейского // Византийсккй временник. 1976. Т. 37;
Яе ж. Византийская культура. М., 1988.
Н.К.Мазоўка.
т. 4, с. 194
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тра́ктарны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да трактара, прызначаны для трактара. Трактарны рухавік. Трактарны генератар. // Які прыводзіцца ў рух пры дапамозе трактара. Трактарныя граблі. Трактарная сеялка. // Які выконваецца пры дапамозе трактара. Трактарныя работы. Трактарная сяўба. // Які мае адносіны да работы на трактары. Трактарная брыгада. // Прызначаны для вырабу трактароў. Трактарны завод.
•••
Трактарная калона гл. калона.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ахаладжа́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для ахаладжэння чаго‑н. Ахаладжальная сумесь. Ахаладжальная камера.
2. Які ахалоджвае, асвяжае (пераважна пра напіткі). Ахаладжальныя напіткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́нкурсны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да конкурсу, звязаны з конкурсам. Конкурсная выстаўка. Конкурсныя экзамены. // Прызначаны для конкурсу. Конкурсная работа. Конкурсная камісія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)