помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваны ў 1818 (арх. І.Дзячкоў з удзелам арх. Дж.Кларка). Быў гал. будынкам комплексу пач. школы (арганізавана па ініцыятыве графа М.П.Румянцава), дзе выкладанне вялося па сістэме ўзаемнага навучання, распрацаванай англ. педагогам Дж.Ланкастэрам. Мураваны 2-павярховы прамавугольны ў плане будынак. Сярэдняя частка гал. фасада вылучана 8-калонным порцікам іанічнага ордэра, завершаным трохвугольным франтонам. Бакавыя часткі гал. фасада мелі невял. рызаліты, сцены якіх на 1-м паверсе былі руставаныя.
В.Ф.Марозаў.
Гомельскай ланкастэрскай школы будынак. З чарцяжа 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВАРА́НСКІ ІНСТЫТУ́Т,
закрытая мужчынская сярэдняянавуч. ўстанова для дваранскіх дзяцей у Рас. імперыі ў 19 ст. Паводле рэформы 1828 ствараліся як дзярж.навуч. ўстановы на базе гімназій і высакародных пансіёнаў. Рыхтавалі да стацкай і дыпламат. службы, паступлення ва ун-т. Навучанне платнае. Існавала 5 Д.і.: у Маскве (1833—49), Вільні (1838—63), Пензе (1843—63), Ніжнім Ноўгарадзе (1844—1917) і Высакародны ін-т у Варшаве (1844—63). Не набылі пашырэння з-за таго, што дваране традыц. імкнуліся ўладкаваць сваіх дзяцей у ваен.навуч. ўстановы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́МЖАРЫЦКАЕ БАЛО́ТА,
на ПдЗ Лепельскага р-на Віцебскай вобл., у вадазборы р. Бярэзіна. Вярховага, нізіннага, пераходнага і мяшанага тыпаў. Асобныя ўрочышчы на балоце маюць назвы Вокны, Глухая Быкаўка, Жылая Быкаўка, Святая Лука, Доўгі Востраў, Казіны Пераскок, Конскае, Паўлава, Шэры Востраў і інш.Пл. 10,9 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 9,4 тыс.га. Глыб. торфу да 6,9 м, сярэдняя 2,4 м. Балота ў натуральным стане, з’яўляецца ч.Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Занята лесам з хвоі і бярозы. На Пд пераважаюць асокі і сфагнавыя імхі. Трапляюцца пясчаныя грады з ялова-шыракалістым лесам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́НКАЎСКІ,
летні сорт яблыні селекцыі Бел.НДІ пладаводства. Атрыманы з сеянцаў сорту Лаўфам свабодным апыленнем. На Беларусі перспектыўны для вырошчвання ў прамысл. і прысядзібных садах.
Дрэва сярэднярослае, з кронай сярэдняй гушчыні, круглаватай формы, расце хутка. Сорт высокаўраджайны, сярэднеўстойлівы да паршы. Пладаносіць на клонавых прышчэпах на З-і год пасля пасадкі, на насенных — на 5-ы год. Плады буйныя (сярэдняя маса 160 г), правільнай круглавата-канічнай формы. Асн. афарбоўка зялёная, покрыўная — размытая цёмна-чырвоная. Мякаць белая, сярэдняй шчыльнасці, сакаўная, салодкая, са слабым пахам. Збор пладоў у жн.; захоўваюцца месяц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́НДАЛЬ-ЯЛО́ВЕЦ-ВО́ЛЬХАВА,
балота ў Лельчыцкім, Петрыкаўскім і Жыткавіцкім р-нах Гомельскай вобл. ў вадазборы р. Прыпяць, паміж ніжнімі цячэннямі р. Убарць на У і канавы Крушынная на 3. Нізіннага, вярховага і мяшанага тыпаў. Пл. 27,9 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 21,5 тыс.га. Глыб. торфу да 7 м, сярэдняя 2,5 м. На балоце лес з хвоі і бярозы. Ёсць рэдкія рэліктавыя расліны (сальвінія плывучая, альдраванда пухіраватая, вадзяны арэх, рададэндран жоўты). На У балота часткова асушана, выкарыстоўваецца пад сенажаць, зах.ч. ў межах нац. парку Прыпяцкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ПСКІЯ ГО́РЫ,
горы на Пд Афрыкі, у Паўд.-Афр. Рэспубліцы, паміж г. Порт-Элізабет на У і вусцем р. Оліфантс на З. Даўж. каля 800 км. Некалькі паралельных хрыбтоў (Свартберг, Лангеберг і інш.). Сярэдняявыш. каля 1500 м, найб. 2326 м. Складзены з пясчанікаў і кварцытаў. На З клімат міжземнаморскага тыпу, з зімовымі ападкамі больш за 600 м, на У ападкі больш раўнамерныя — каля 800 мм за год. Зімой на вяршынях снег. На наветраных схілах, звернутых да Індыйскага ак., зараснікі вечназялёных хмызнякоў і мяшаныя лясы, падветраныя схілы і ўнутр. даліны паўпустынныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́НІНА,
вёска ў Добрушскім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе г.п. Церахоўка — в. Кругавец-Калініна. Да 1930 наз. Папоўка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 50 км на ПдУ ад г. Добруш, 60 км ад Гомеля, 2 км ад чыг. ст. Кругавец. 895 ж., 495 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз.
сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Свята-Мікалаеўская царква. За 3 км на ПдУ ад вёскі — гарадзішча. Каля вёскі Ленінскае радовішча пяскоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ЎЧАНКА (Зінаіда Мікалаеўна) (3.3.1925, г. Новачаркаск, Расія — 16.5.1980),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1971). Скончыла Харкаўскі інж.-буд. ін-т (1949). З 1975 працавала ў ін-це «Брэстграмадзянпраект». Асн. работы ў Брэсце: жылы дом на пл. Леніна (1959), кавярня па вул. Савецкай (1960), Дом буд. арг-цый (1966), комплекс Брэсцкага інж.-буд. ін-та (цяпер Брэсцкі політэхн.ін-т), эксперым.сярэдняя школа па вул. Маскоўскай (1979, абодва ў сааўт.); праекты размяшчэння жылога і культ.-быт.буд-ва (1959—65), дэталёвай планіроўкі Паўд. жылога р-на (1962).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПЕНЬ,
вёска ў Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Свіслач, каля аўтадарогі Асіповічы — в. Свіслач. Цэнтр сельсавета і калект.-далявой гаспадаркі «Ліпень». За 20 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Асіповічы, 126 км ад Магілёва. 1000 ж., 401 двор (1999). Лясніцтва, участак Асіповіцкага лясгаса, цэх па перапрацоўцы драўніны, швейны цэх. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магіла ахвяр фашызму. Каля вёскі селішча банцараўскай культуры (6—8 ст.) і эпохі Кіеўскай Русі (10—13 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́НДАНСКІ БАСЕ́ЙН,
раўніна на ПдУ Вялікабрытаніі, па ніжнім цячэнні р. Тэмза. Выш. да 100 м. З’яўляецца сінклінальным паніжэннем паміж мелавымі ўзгоркамі Чылтэрн-Хілс (выш. да 261 м) на Пн і хр. Норт-Даўнс (выш. 296 м) на Пд; запоўнена трацічнымі глінамі, пяскамі, гравіем. Клімат умераны, марскі. Сярэдняят-растудз. +4 °C, ліп. +18 °C, ападкаў больш за 600 мм за год. Глебы бурыя лясныя. Захаваліся рэшткі дубовых лясоў, на пясках — хвоя і верасоўнікі. Культурныя ландшафты (палі, агароды, паркі); высокая шчыльнасць насельніцтва. У Л.б. — г.Лондан.