*Ахі́лкі, охі́лкі ’шафран Гейфеля, Crocus Heuffelianus Herb.’ (Бейл.). Ад хілы ’схілены, пахілы’, хілі́ць ’пахіляць’, ахіляць ’закрываць’, параўн. іншыя назвы: бабін сон, сон, соннік, характэрныя для раслін, якія на ноч ці на дождж схіляюцца ці «засынаюць».
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
завіто́км.
1. Lócke f -, -n, Lóckenringel m -s, -;
2. (почырку) Schnörkel m -s, -;
3. (укалонаў) Schnécke f -, -n, Spirále f -, -n;
4. (упаўзучыхраслін) Ránke f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
гаро́шак, ‑шку, м.
1.Памянш.-ласк.да гарох.
2. Назва некаторых травяністых раслін сямейства бабовых. Пахучы гарошак. Мышыны гарошак.
3. Круглыя крапінкі, кружочкі на тканіне. Сукенка ў гарошак.
•••
Зялёны гарошак — няспелае насенне гароху, якое ужываецца як прыправа да стравы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асако́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да асакі. Навокал агню і дуба насцелена многа асаковага сена, каб мякчэй было адпачываць касцам.Пестрак.
2.узнач.наз.асако́выя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца асака, падвей, чарот і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЎКСІ́НЫ,
прыродныя і сінтэтычныя рэчывы, рэгулятары росту раслін з групы фітагармонаў. Уздзейнічаюць на рост, дзяленне і дыферэнцыяцыю клетак. З прыродных (у асн. вытворныя індолу, фенілвоцатнай кіслаты) найб. пашыраны гетэрааўксін, які сінтэзуецца раслінамі з трыптафану бактэрыямі і грыбамі. Сінт. аналагі аўксінаў стымулююць утварэнне каранёў і чаранкоў, з іх дапамогай атрымліваюць плады без насення, прадухіляюць ападанне лісця.
У малых канцэнтрацыях дзейнічаюць як стымулятары (роставыя рэчывы), у вялікіх — як гербіцыды, дзеянне якіх заснавана на парушэнні абмену рэчываў з наступнай гібеллю раслін. Выкарыстоўваюцца ў раслінаводстве, навук. практыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́НТАМ ((Bentham) Джордж) (22.9.1800, Сток, каля г. Плімут, Вялікабрытанія — 10.9.1884),
англійскі батанік і падарожнік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1862). Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1872), чл. Парыжскай АН (1875). Вучыўся ў Францыі, Вялікабрытаніі. З 1861 праводзіў даследаванні ў бат. садзе ў К’ю (Лондан). Аўтар (разам з Дж.Д.Гукерам) фундаментальнай працы «Роды кветкавых раслін» (т. 1—3, 1862—83), дзе прыведзена апісанне ўсіх вядомых на той час родаў кветкавых раслін. Склаў таксама апісанне флоры Аўстраліі (разам з І.П.Мюлерам), Індыі, наваколля Ганконга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЎСТО́РЫІ (ад лац. haustor чарпальны, паглынальны) у біялогіі, 1) прысоскі, з дапамогай якіх расліны-паразіты высмоктваюць пажыўныя рэчывы з раслін-гаспадароў.
2) Спец. часткі гіфаў паразітычнага фітапатагеннага грыба, што месцяцца ўнутры жывой клеткі расліны-гаспадара і праз якія пажыўныя рэчывы клетак арганізма-гаспадара трапляюць у цела грыба.
3) Шматклетачныя цяжы або асобныя клеткі, якія служаць для высмоктвання пажыўных рэчываў з нуцэлуса і покрыва семязавязі і перамяшчэння іх да зародка і эндасперму пакрытанасенных раслін.
4) Ніжняя частка ножкі імхоў, што ўкараняецца ў тканку гаметафіта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАФІ́ТЫ [ад геа... + ...фіт(ы)],
шматгадовыя расліны, у якіх пупышкі ўзнаўлення і запасныя пажыўныя рэчывы знаходзяцца ў органах (цыбулінах, карэнішчах, клубнях), захаваных у глебе, што дазваляе ім перажываць засушлівы або халодны перыяд года. Адна з жыццёвых формаўраслін; адносяцца да крыптафітаў. Да геафітаў належаць цыбульныя (цыбуля, цюльпан, нарцыс), карэнішчавыя (ландыш, спаржа, многія злакі і асокі), клубнецыбульныя (шафран і інш.), клубняносныя (бульба, батат і інш.). Часткі раслін, якія перажываюць неспрыяльныя ўмовы ў зімовы перыяд, ахаваны таксама ападам з адмерлых наземных органаў і снегам. Геафітаў найбольш у сухіх стэпах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫПЛАДЫЁЗЫ,
хваробы раслін, якія выклікаюцца недасканалымі грыбамі з роду Diplodia. Пашкоджваюць каля 40 відаў раслін, у т. л. кукурузу, рыс, бавоўнік, вінаград, бахчавыя, цытрусавыя і інш. трапічныя і субтрапічныя культуры, развіваюцца таксама на плодаагародніннай прадукцыі пасля ўборкі.
Напр., пры Д. кукурузы на пачатках утвараецца белы налёт, хворыя зярняўкі робяцца цёмна-карычневыя; на сцёблах каля ніжніх вузлоў — пераломы міжвузелляў, белы налёт і чорныя пладовыя целы. Лісце і ліставыя похвы пакрываюцца цёмна-карычневымі плямамі. Ураджайнасць значна зніжаецца, пагаршаюцца харч. якасці зерня і ўсходжасць насення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЖАКВЕ́ТНЫЯ КЛАПЫ́ (Eurydema),
род насякомых сям. шчытнікаў атр. паўцвердакрылых. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы. На Беларусі найб. трапляюцца К.к. гарчычны (E. ornata), капусны (E. ventralis) і рапсавы (E. oleracea). Шкоднікі культ. крыжакветных раслін, у асн. капусты.
Даўж. да 10 мм. Афарбоўка яркая, стракатая: белыя, жоўтыя або чырв. плямы і палосы на чорным, сінім ці зялёным фоне; трапляецца сезонная змена афарбоўкі. Ротавыя органы сысучыя. Кормяцца сокамі раслін. 1—4 пакаленні за год.