Вы́цубіць ’не спяшаючыся, неадрыўна выпіць чаго-небудзь многа’ (Янк. III). Відавочна, сапсаваная форма выцудзіць ад цудзіць, цуджу ’цадзіць, піць многа’ (гл.), рус. цедить ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́спун ’свавольнік, гарэза’ (ТС). Літаратурная форма был& б *нёспын (дыялектны пераход ы > у тыпу пул ’пыл’ і п&д.), ад спыніцца датрымацца, супакоіцца’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бамбэ́нак ’бубен’. Запазычанне з польск. bębenek ’тс’ (памяншальная форма да bęben ’бубен’, слав. bǫbъnъ, bǫbьnъ, гл. бу́бен). Аб польскім слове гл. Слаўскі, 1, 31.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кудэ́ркаць ’забаўляць’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, да кудзер (гл.). Зыходная форма, тады *кудзеркаць ’цягаць за валасы’ — дзеяслоў з суфіксацыяй на ‑ка‑ (SP, 1, 49–50).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бычовны́к ’бераг (канавы, сажалкі і інш.)’ (Клім.). Відавочна, палеская форма (з фанетычным развіццём > ы пасля губных) слова бічаўні́к ’бераг, берагавая паласа’ (Яшкін), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палі́та, полі́та ’гліняны паліваны гаршчок для масла’ (Сл. Брэс.; З нар. сл., палес.). Субстантываваная форма залежнага дзеепрыметніка на ‑т‑ ад паліць ’паглузараваць’ < ліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўсю́дых ’усюды’ (Нас.). Да па‑ (гл.) і ўсюдых. У апошнім канчатак ‑ых — гэта форма Р. скл. мн. ліку слова ўсюды (гл. Карскі, 1, 67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сару́к ’шарпак’ (Мат. Гом.). Не вельмі ясна. Мабыць, дыялектная форма ад серан, шэрань, дзе ‑ан, ‑ань успрымалася як суфікс і было заменена суф. ‑ук.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

капіго́льд

(англ. copyhold, ад сору = копія + hold = валоданне)

асноўная форма феадальна-залежнага сялянскага валодання ў Англіі ў 15—17 ст., на права якога селяніну выдавалі копію з судовага пратакола.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

макімо́на

(яп. makimono)

малюнак на паперы або шоўку з адлюстраваннем гістарычнага або рэлігійнага сюжэта і тлумачэннем; вядомы ў Японіі і Кітаі з 11 ст. як старэйшая форма ілюстраванай кнігі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)