ПЛА́ТНЕР (Ісак) (Айзік Хаімавіч; 17.11.1895, г. Саколаў-Падляскі, Польшча — 26.7.1961),
яўрэйскі пісьменнік. З 1918 у ЗША. Скончыў яўр. настаўніцкую семінарыю ў Нью-Йорку (1927). З 1932 у СССР. З 1933 у Мінску, працаваў у Бел. радыёкамітэце, у 1937—41 — у газ. «Октобэр» («Кастрычнік»). У 1949 рэпрэсіраваны, рэабілітаваны ў 1956. Друкаваўся з 1918. Пісаў на яўр. і бел. мовах. Першая кн. «Пра што расказвае дзень» (1930, Нью-Йорк). Аўтар зб-каў вершаў «З Амерыкі» (1934), «Сонца на парозе» (1940), кнігі апавяд. «Самае дарагое» (1948), паэм і інш. Яго творам уласціва гуманіст. накіраванасць, імкненне перадаць унутр. свет чалавека. Пісаў для дзяцей, перакладаў з англ. і ням. моў. На бел. мову яго асобныя вершы пераклалі М.Аўрамчык, А.Вольскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫХО́ДЗЬКА (Пятро) (Пётр Фёдаравіч; н. 25.2.1920, в. Альшоў Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. паэт і перакладчык. Скончыў Магілёўскую газетную парт. школу (1938), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1956). З 1954 працаваў у час. «Беларусь», газ. «Звязда», «Літаратура і мастацтва», на Мінскай студыі навук.-папулярных і хранікальна-дакумент. фільмаў; з 1967 у выд-ве «Беларусь», у 1972—80 — «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1936. Аўтар зб-каў вершаў і паэм «Голас сэрца» (1947), «Салдаты міру» (1951), «Ранак над Эльбай» (1952), «Цёплы каравай» (1960), «Вішнёвы агонь» (1963), «Сонца раней узышло» (1967), «Калінавыя зоры» (1969), «Не здадзеныя вышыні» (1972), «На пераправе» (1974), «Плацдарм» (1978), «Вячэрняя паверка» (1982), «Парог памяці» (1984), «Апаленыя вёрсты» (1986), «Водгулле грому» (1989), у якіх тэмы вайны і асабіста перажытага на ёй, праблемы сучаснасці. Паэзіі П. ўласцівы публіцыст. страснасць, шчырасць пачуццяў, даверлівасць выказвання. Піша для дзяцей: зб-кі «Сустрэча з маленствам» (1967), «Сын камунара» (1973), «Каляка-маляка» (1981).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭФЛЕ́КТАР (ад лац. reflecto адбіваю),
1) у тэхніцы — адбівальнік, прылада для змены кірунку эл.-магн., светлавых ці гукавых хваль. Складаецца з аднаго або некалькіх люстраў, якія забяспечваюць амаль поўнае адбіццё хваль, што падаюць на іх (шурпатасці адбівальнай паверхні меншыя за даўжыню хвалі). Для канцэнтрацыі адбітых хваль паверхня люстраў увагнутая (сферычная, парабалічная і г.д.). Выкарыстоўваецца ў акустыцы, астраноміі, радыётэхніцы (антэны), быце.
2) У астраноміі — тэлескоп з люстраным аб’ектывам. Відарысы свяціл (зорак, планет, Сонца і інш.), якія ствараюцца гал. увагнутым люстрам і сістэмай дапаможных люстраў (выпуклых ці плоскіх), разглядаюць у акуляр, фатаграфуюць ці рэгіструюць інш. святлопрыёмнікамі. Адрозніваюць некалькі тыпаў Р. У параўнанні з рэфрактарам у Р. адсутнічае храматычная і меншыя астаткавыя аберацыі (гл.Аберацыі аптычных сістэм). Самы вялікі ў свеце Р. знаходзіцца ў Спец.астр. абсерваторыі Рас.АН на Паўн. Каўказе (дыяметр гал. люстра 6 м).
Аптычныя схемы рэфлектараў: 1 — з галоўным фокусам; 2 — сістэмы Ньютана; 3 — сістэмы Касегрэна; 4 — сістэмы Грэгары; 5 — сістэмы Мерсена; 6 — сістэмы Несміта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САГА́Н ((Sagan) Франсуаза) (н. 21.6.1935, г. Кажарк, Францыя),
французская пісьменніца. Вучылася ў Сарбоне. Зведала ўплыў М.Пруста, А.Жыда. Тыповы персанаж раманаў «Дзень добры, смутак» (1954, экранізаваны ў 1957), «Ці любіце вы Брамса?» (1959, экранізаваны ў 1961), «Крыху сонца ў халоднай вадзе» (1969), «Сінякі на душы» (1972), «Згублены профіль» (1974), «Надакучыла трываць» (1985), «Рыбіна кроў» (1987), «Павадок» (1989) і інш. — жанчына ў пошуках кахання, паразумення і шчасця. Яе творы адметныя аўтабіяграфічнасцю, паглыбленасцю ў душэўна-духоўны свет гераіні, драматызмам сітуацый, лірызмам. Аўтар шэрагу п’ес, у т. л. «Скрыпкі часам...» (1962), «Бэзавая сукенка Валянціны» (1963), «Піяніна ў траве» (1966), зб. навел «Аксамітавыя вочы» (1975), шматлікіх эсэ, кніг успамінаў. На бел. мову асобныя яе навелы пераклаў Л.Казыра. У Брэсцкім т-ры драмы і музыкі пастаўлена п’еса «Калі конь траціць прытомнасць» (1993).
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Французская навела XX ст.Мн., 1992;
Рус.пер. — Избр. произв.Т. 1—4. М., 1992—93;
Ангел-хранитель: Романы, эссе. М., 1999;
Приблуда. М., 1999.
Літ.:
Уваров Ю.П. Современный французский роман, 60—80-е гг.М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Марэна1 ’травяністая (паў)кустовая расліна Rubia, з якой атрымліваюць чырвоную фарбу’ (ТСБМ). Рус.марена́, паўд.-сіб., іркуцк.маря́ный ’чырвоны, пунсовы (аб небе на захадзе сонца)’, польск.marzana, чэш.mařena, mořena, ст.-чэш.mařana. Да мара́ць (Фасмер, 2, 573), Махэк₂ (352) лічыць, што гэта лексема няяснага паходжання, магчыма, яшчэ праеўрапейскага.
Марэна2 ’рыба марона, Barbus barbus (L.)’ (Днепр, Жук.; Крыв.), паўд.-рус., волж.ма́рена, марена́ ’тс’. Да марона (гл.). Булыка (Лекс. запазыч., 144) прыводзіць ст.-бел.марена — назва іншай рыбы — ’ласось’ (пач. XVIII ст.), якое лічыць запазычаным з лац.marena праз ст.-польск.marena ’рыба сіг, Coregonus lavaretus marena’. Няпэўна. Гэта назва паходзіць з новав.-ням.Maräne. Параўн. таксама серб.-харв.мо̀руна ’бялуга’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тыта́н1 ‘бажаство з ліку волатаў, якое змагалася з багамі Алімпа’, перан. ‘чалавек вялікага таленту, надзвычайнага розуму’ (ТСБМ), ст.-бел.титанъ ‘тс’. Паходзіць ад ст.-грэч.Τιτάν (ад τιτώ ‘сонца, дзень’) (Арол, 4, 73; ЕСУМ, 5, 575). Запазычана ў сучасную мову, хутчэй за ўсё, праз польск.tytan ‘тс’.
Тыта́н2 ‘хімічны элемент’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Запазычана з ням.Titan, названы так ад н.-лац.Titanium вынаходнікам М. Клапротам паводле распаўсюджанай мадэлі хімічных тэрмінаў, параўн. ст.-грэч.Τιτάν ‘сын Урана і Геі’ і uranium, гл. уран (Арол, 4, 74).
Тыта́н3 ‘вялікі кіпяцільнік’ (ТСБМ). Назва ўзнікла як фабрычная марка, у якой адлюстравалася ідэя магутнасці (параўн. тытан1). З рус.тита́н ‘тс’ (Арол, 4, 74).
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
In oriente domo
У доме ўзыходзячага сонца (г. зн. у шчаслівых абставінах).
В доме восходящего солнца (т. е. при счастливых обстоятельствах).
бел. Нарадзіцца ў чапцу. Нарадзіцца ў кашулі. Шчаслівы ‒ у чапцу нарадзіўся.
рус. Родиться под счастливой звездой/в сорочке.
фр. Être coiffé (Родиться в чепце). Être né sous une bonne étoile (Родиться под хорошей звездой).
англ. To be born under a lucky star (Родиться под счастливой звездой). То be born with a silver spoon in the mouth (Родиться с серебряной ложкой во рту). То be born within the sound of Bow bell (Родиться под звуки колоколов). То be born with a caul on one’s head (Родиться в колпаке).
нем. Unter einem glücklichen Stern geboren sein (Быть рождённым под счастливой звездой).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
прыгрэ́ць, ‑грэю, ‑грэеш, ‑грэе; зак.
1. Пачаць грэць. Падзьмуў паўднёвы вецер, прыгрэла сонца і ўвачавідкі пастракаціла поле на чорныя плямы.Пальчэўскі.Па-вясноваму прыгрэла сонца.Васілеўская.
2.каго-што. Нагрэць, сагрэць каго‑, што‑н. Красавік прыйшоў. Палі Сонейка прыгрэла, І на леташняй раллі Жыта зарунела.Грахоўскі.— Пакінь, Пакінь мне дачушку маю, Я ў салому яе спавію, Я прыгрэю яе сваім целам.Глебка.
3.перан.; каго. Разм. Аказаць прытулак каму‑н., праявіць чулыя адносіны да каго‑н., паклапаціцца аб кім‑н. Прыгрэць сірату. □ [Шота:] Ну, чаго ты прычапіўся: я, я! І я! Абодва добрыя цацы! Рады, што добрыя людзі прыгрэлі, даглядаюць.Губарэвіч.Мы свой кут у слязах пакідалі, Да цябе нас твой голас пазваў, Ты ўсіх нас прыгрэла, Масква!Броўка.
•••
Прыгрэць змяю (гадзюку) на (сваіх) грудзях — зрабіць дабро чалавеку, які пазней адплачвае няўдзячнасцю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фаэто́н
(гр. Phaethon = імя сына бога сонца ў старажытнагрэчаскай міфалогіі)
1) уст. лёгкі чатырохколавы экіпаж з адкідным верхам;
2) кузаў аўтамабіля з мяккім верхам (тэнтам), які можна адкідаць;
3) акіянічная птушка сям. весланогіх, якая добра лятае, але дрэнна плавае і з цяжкасцю перамяшчаецца па сушы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)