Скрыпе́ць ‘утвараць скрыпучыя гукі; рыпець’, ‘жыць абы-як, з цяжкасцю падтрымліваючы свае сілы’ (ТСБМ), скры́паць ‘тс’ (Байк. і Некр.). Укр.скрипі́ти, рус.скрипе́ть, ст.-рус.скрипати, польск.skrzypać, в.-луж.křipać, н.-луж.kśipaś, чэш.skřípati, славац.škripať, škripieť, серб.-харв.шкри́пати, славен.škrípati, балг.скрѝпя ‘тс’. Прасл.*skripati, *skripěti ‘скрыпець’. Фасмер (3, 657 і наст.), Махэк₂ (550) лічаць гукапераймальным. Параўноўваюць з лат.skripstêt ‘хрусцець, скрыпець, грымець’, kripš(k)êt ‘тс’, літ.krípštereti ‘ціха шамацець’, ст.-в.-ням.scrîan, screiôn ‘крычаць’; гл. Мюленбах-Эндзелін, 2, 280; Вальдэ-Гофман, 1, 291–292. Сной₁ (637) удакладняе, што гэта да і.-е. базы *(s)krei‑p, *krei‑k (параўн. крычаць, што азначала хрыплыя натуральныя гукі). Варбат (Этимология–1981, 16 і наст.) падцвярджае гіпотэзу Цупіцы (Gutturale, 126) аб роднасці слав.*skripati з групай ст.-ісл.hrīfa ‘рэзаць’ і далей з гняздом і.-е.*(s)ker‑ ‘рэзаць’ на матэрыяле паўднёваславянскіх дзеясловаў і імён са значэннем ‘шчыліна, расшчэп’, а таксама назваў пазоў, блокаў і г. д. Гл. яшчэ БЕР, 6, 799; Шустар-Шэўц, 701; Борысь, 555.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́русы ‘грукат ад хуткай язды, тарахценне’, ‘пустое плявузганне’ (Нас.), туру́сы на калёсах ‘лухта, бязглуздзіца’ (Юрч. Фраз.), туру́сы, туро́сы ‘тс’ (Растарг.), турэ́сы ‘тс’: пачынае свае баі‑турэсы (С. Кухараў); відаць, сюды ж тру́сты на калёсах ‘выдумкі’ (Мат. Маг. 2), гл. Параўн. укр.туроса́ ‘шум, пагалоска, чутка?’; рус.туру́c ‘нешта цікавае, займальнае’, туру́сы: турусы на колёсах развозить (разводить) ‘весці пустыя размовы’. Словы спрэчнага паходжання. Традыцыйна пад увагу прымаюцца спалучэнні са словам калёсы, хаця яшчэ Карскі (2–3, 187) зазначыў, што ў зборніку беларускіх прыказак Насовіча го́ніць туру́сы (трэск) на коле́сах ‘гаворыць лухту’ апошняе слова азначае ‘воз’, а не ‘колы’, параўн. тыпалагічна падобнае польск. разм. bujda na resorach ‘лухта, хлусня’ (Ніч, Wybór pism, 2, 157). Вывядзенне з лац.turris ambulatoriae ‘вежа, якая рухаецца’, г. зн. абложная вежа (Міхельсон, Рус. мысль, 2, 394), у існаванні якіх звычайна сумняваліся (Лепешаў, ЭСФ, 370), нягледзячы на меркаванне Трубачова (Дадаткі, 125; гл. таксама Арол, 4, 120), застаецца малапераканальным (Фасмер, 2, 125). Семантыка сведчыць хутчэй пра гукапераймальнае паходжанне, на што звяртаў увагу яшчэ Насовіч (644), гл. турыць ‘гнаць’. Параўн. ЕСУМ, 5, 684.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прысвяці́ць, ‑свячу, ‑свеціш, ‑свеціць; зак.
1.каго-што. Прызначыць каму‑, чаму‑н., для каго‑н., якой‑н. дзейнасці. Прысвяціць жыццё мастацтву. □ Надзея рашыла прысвяціць сябе любімай справе, якой так і не здолеў аддацца яе муж.Васілёнак.//што. Затраціць, выкарыстаць на што‑н. Другую палавіну дня напярэдадні адлёту касманаўты прысвяцілі развітанню з Масквой.Шыцік.Некалькі вечароў прысвяціў ксёндз Пацейкоўскі, каб улажыць казанне на першае набажэнства.Колас.У клас Віктар Паўловіч прыйшоў узбуджана вясёлы, увесь урок прысвяціў падагульненню.Шамякін.//што. Напоўніць пэўным зместам, зрабіць адпаведным якой‑н. тэме, якім‑н. пытанням. Чарговыя свае заняткі Зіна прысвяціла чытанню новых рашэнняў партыі і ўрада аб уздыме сельскай гаспадаркі.Кавалёў.
2.што. Зрабіць, стварыць што‑н. у гонар каго‑, чаго‑н., прызначыць каму‑, чаму‑н. (звычайна мастацкі твор) як знак павагі, пашаны да каго‑н. Прысвяціць раман памяці маці. Прысвяціць рэкорд гадавіне Кастрычніка. □ Перад ад’ездам на фронт .. [Пасмітны і Лыкоўскі] прысвяцілі адзін аднаму свае вершы.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́ля, -і, ж.
1. Здольнасць ажыццяўляць свае жаданні, пастаўленыя перад сабой мэты.
Сіла волі.
Выхаванне волі.
2.да чаго. Свядомае імкненне да ажыццяўлення чаго-н.
В. да перамогі.
3. Жаданне, патрабаванне.
Дыктаваць сваю волю.
Апошняя в. (запавет).
4. Улада, права.
Гэта ў тваёй волі.
Ваша добрая в. або в. ваша (рабіце, як лічыце патрэбным). На волю лёсу (без падтрымкі, дапамогі, нагляду).
5. Свабода ў праяўленні чаго-н.
Даць волю пачуццям.
Рукам волі не давай (не біся).
6. Свабода, незалежнасць; проціл. няволя.
Змагацца за волю і незалежнасць народа.
7. Становішча, пры якім жыццё чалавека, жывёл, птушак не абмежавана ўмовамі зняволення.
Выйсці на волю.
Выпусціць жураўля на волю.
8. Прастор, прыволле.
Тут дзецям в.
|| прым.валявы́, -а́я, -о́е (да 1 і 4 знач.).
Валявыя рашэнні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разві́ць, -заўю́, -заўе́ш, -заўе́; -заўём, -заўяце́, -заўю́ць; -звіў, -звіла́, -ло́; -зві́; -звіты (да 1 знач.) і -звіты́; зак.