фацэ́тны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Камічны, забаўны. На гэты раз дзверы расчыніліся болей урачыста, павольна і стала, і парог пераступіла даволі фацэтная і маляўнічая постаць штацкага чалавека. Колас. Ва ўкраінскім мястэчку, куды, асмялеўшы, Сяргей завітаў, цырульнік зрабіў яму фацэтную прычоску. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчаня́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да шчаняці, належыць яму. Раптам зноў пачуўся брэх, цяпер ужо куды бліжэй, і таму мацнейшы. Звонкі, шчанячы. Ваданосаў. // Які прызначаны для шчаняці. Шчанячая посцілка.

2. Такі, як у шчаняці, уласцівы шчаняці. Шчанячы голас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыро́ка, прысл.

1. Прысл. да шырокі.

2. у знач. вык. Пра вялікую адлегласць да чаго‑н., працягласць куды‑н. — Я тут! — данёсся знізу глухі голас. — Тут сцежка... Шырокая! Во! Пяць крокаў.. Лезьце сюды смела... Тут шырока, я вам кажу... Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эвакуі́раваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад эвакуіраваць.

2. у знач. наз. эвакуі́раваны, ‑ага, м.; эвакуі́раваная, ‑ай, ж. Той (тая), каго эвакуіравалі куды‑н. Па вуліцах ходзіць шмат эвакуіраваных і франтавікоў. Грамовіч. На захад.. вярталіся на радзіму эвакуіраваныя. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ю́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Імклівым спрытным рухам пранікнуць куды‑н., схавацца дзе‑н.; шмыгнуць. У норку ля ракіты юркнула палявая мышка. Даніленка. Валодзя па баразне, каля градак, падышоў да хаты, пераступіў невысокі плоцік і юркнуў у сенцы. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́сачка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑чцы, Т ‑ай (‑аю); Р мн. ‑чак; ж.

Абл. Ласкавы зварот да каго‑н. Шэпчуць нечыя вусны: — Як цябе я люблю, мая ясачка. Зарыцкі. — Куды ж ты, мая ясачка, пойдзеш? Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хілі́ць

1. (нахіляць) néigen vt, (níeder)béugen vt;

2. марск., ав. krängen vt, kíelen vt, auf die Séite légen;

3. безас. (ахопліваць, адольваць):

мяне́ хі́ліць на сон ich bin schläfrig;

4. перан. (да чаго, куды-н.) zíelen vi (auf A);

было́ незразуме́ла, куды ён хі́ліць es war nicht klar, woráuf er ábzielt;

5. перан. (прывабліваць, прыцягваць) ánziehen* vt, Ánziehungskraft besítzen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

засадзі́ць, -аджу́, -а́дзіш, -а́дзіць; -а́джаны; зак.

1. што. Заняць якую-н. плошчу пад пасадку раслін.

З. участак бульбай.

2. каго (што). Пасадзіць куды-н. прымусова; зняволіць (разм.).

З. льва ў клетку.

З. у турму.

3. каго (што) за што. Прымусіць працягла займацца чым-н. (разм.).

З. за ўрокі.

З. за работу.

4. што. Глыбока ўваткнуць (разм.).

З. сякеру ў калодку.

|| незак. заса́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарну́ць, гарну́, го́рнеш, го́рне; гарні́; незак., каго-што.

1. Выцягваць, выграбаць што-н. дробнае, збіраючы ў адно месца.

Г. бульбу з печы.

2. перан. Набываць надта многа чаго-н. для сябе; прагна хапаць.

Ён горне да сябе ўсё.

3. Пяшчотна прыхіляць, туліць да сябе.

Маці гарнула сына да грудзей.

Ведаю, куды ты горнеш (перан.: схіляеш думку, справу).

4. Прыцягваць, прывабліваць (разм.).

Тэатр гарнуў і вабіў моладзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́клік, -у, мн. -і, -аў, м.

1. гл. выклікаць.

2. Патрабаванне, запрашэнне з’явіцца куды-н.

З’явіцца па выкліку.

В. у суд.

3. Запрашэнне, прапанова ўдзельнічаць у чым-н.

В. на спаборніцтвы.

В. на дуэль.

4. каму-чаму. Выражанае позіркам, словамі, учынкамі і пад. жаданне ўступіць у барацьбу.

Кінуць в. грамадству (звычайна пра ўчынак, што ідзе ўразрэз з чым-н. агульнапрынятым). У яго словах прагучаў в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)