агрэгат (комплекс машын і механізмаў) для апрацоўкі металаў ціскам спосабам пракаткі з дапамогай вярчальных валкоў пракатных; адзін з асн. відаў абсталявання металургічнай прамысловасці. Акрамя пракаткі П.с. транспартуюць зліткі ці загатоўкі да награвальных печаў і валкоў стана, перадаюць пракат ад адной рабочай клеці да другой, робяць кантоўку загатовак, ахаладжэнне і інш.
Прамысл. пракатка жалеза пачалася з 18 ст. У Расіі асабліва шырока развівалася на Урале. З 1960-х г. у СССР, ЗША, ФРГ і Італіі ствараюць ліцейна-пракатныя агрэгаты, у якіх сумяшчаюцца працэсы бесперапыннага ліцця і пракаткі ў адзіным непарыўным патоку. П.с. падзяляюць на 5 асн. відаў, сярод якіх вызначаецца некалькі тыпаў: абціскальныя і загатовачныя (блюмінгі, слябінгі, загатовачныя сартавыя, трубазагатовачныя); сартавыя (рэйкабэлечныя, буйна-, сярэдне- і дробнасартавыя, драцяныя; ліставыя — гарачай і халоднай пракаткі; трубапракатныя; спецыяльныя для асаблівых відаў пракату (колапракатныя, шарапракатныя, для зубчастых колаў і інш.) Паводле колькасці валкоў П.с. дзеляць на 2-валковыя (стан-дуа), З-(стан-трыо), 4-(стан-кварта) і шматвалковыя, у т. л. планетарныя; паводле колькасці рабочых клецей — на 1-, 2-, 3-, 4-, 5-, 6-, шматклецевыя. П.с. для вытв-сці сартавога пракату характарызуецца дыяметрам валкоў, для вырабу ліставога пракату — даўжынёй бочкі валкоў, для вытв-сці труб — вонкавым дыяметрам валкоў. Прадукцыйнасць бесперапыннага загатовачнага П.с. складае каля 4—6 млн.т загатовак за год, аўтам. трубапракатнага 50—70 т бясшвовых труб за гадзіну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Прыві́ць, прывіва́ць ’прымусіць, засвоіць, надаць (якую-небудзь уласцівасць, звычку і пад.)’, прыві́цца ’замацавацца, укараніцца, стаць звычайным’ (ТСБМ), прыві́цца ’прыкруціцца (калі ўюць вяроўку, то ў вяроўку можа ўкруціцца, увіцца што-небудзь пабочнае)’, ’назойліва прычапіцца (напр., пра пчалу)’ (Янк. 3.), прывіва́цца ’часова жыць’ (Юрч.). Да віць2 (гл.). Сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі са сферы ткацкай лексікі: прывытні́к ’верацяно, на якое змотваецца пража з некалькіх — звычайна з 2–3, радзей з большай колькасці верацён для прасушкі’, прыві́вак ’верацяно, з якога звіваюць пражу на другое для прасушвання’ (Уладз.), прыві́ванка ’дзве ручайкі пражы на адным верацяне’ (ТС); а таксама прыво́й ’(часовае) месцазнаходжанне’ (Мат. Маг.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сек ‘даўняя мера вагі сыпкіх цел ёмістасцю 12 кг’ (Сл. ПЗБ; в.-дзв., Нар. сл.). Ст.-бел.секъ (ссекъ) пераважна ў магілёўскіх актах ‘адзінка колькасці мяса’ (Скурат, Меры, 145; Ст.-бел. лексікон), ‘мера сыпкіх цел’: семенʼя лняного секов два (Яблонскіс, 210). Скурат (там жа) лічыць вытворным ад *sěkti ‘сячы’, што сумніўна ў сувязі з вышэй прыведзеным значэннем. Хутчэй за ўсё, балтызм, параўн. літ.síekas ‘мера вагі (зерня) = 6 гарцаў, г. зн. каля 20 л’, лат.síeke ‘тс’, якія далей звязаны з літ.síekti ‘спрабаваць дасягнуць чаго-небудзь’, seikʼti ‘вымяраць мерамі’. Аб апошніх словах гл. Фрэнкель, 781; Мюленбах-Эндзелін, 3, 857.
адзінка вымярэння колькасці інфармацыі ў дваічнай сістэме злічэння, адпавядае інфармацыі, якую атрымліваюць пры ажыццяўленні адной з дзвюх роўнаверагодных падзей.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
падаць, ападаць, спадаць, валіцца / у вялікай колькасці: валіць, сыпацца, асыпацца / пра нешта дробнае: церусіць, церушыць, церушыцца; ляцець, злятаць (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
гра́фік1, ‑а, м.
1. Схема, на якой наглядна супастаўлены асобныя моманты якога‑н. працэсу. Графік росту прамысловай прадукцыі. Графік змянення колькасці ападкаў па порах года.
2. План работы з дакладнымі паказчыкамі нормы і тэрмінаў выканання. Працаваць з апярэджаннем графіка. Графік дзяжурства.
[Ад грэч. graphikos — начэрчаны.]
гра́фік2, ‑а, м.
Мастак, які працуе ў галіне графікі (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дагавары́цца, ‑варуся, ‑ворышся, ‑верыцца; зак.
1. Прыйсці да згоды шляхам перагавораў; дамовіцца. Лабановіч канчаткова дагаварыўся з гаспадыняю, што будзе праз дзень прыходзіць сюды і займацца з Лідаю.Колас.
2. У размове ці разважаннях дайсці да якой‑н. крайнасці. Англійскі дэлегат, напрыклад, дагаварыўся да таго, што палічыў за прагрэс у калоніях павелічэнне колькасці аслаў.Філімонаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
1. Абвіць, абкруціць што‑н. вакол чаго‑н. Наматаць нітак на шпульку. □ Познышаў памагаў на руку провад. Вось паравоз дабег да ўзрыўчаткі...Краўчанка.Нырнуў хлопец [у раку], памагаў лёску на руку, торгаў, торгаў,.. кручка не адарваў.Б. Стральцоў.
2. Матаючы, прыгатаваць у нейкай колькасці. Наматаць пяць клубкоў пражы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Скубучы, набраць або сабраць у нейкай колькасці. Наскубці пер’я. □ [Партызаны] наскублі сена і нацерушылі яго пакрыху на міну і на сцежку аж да самага берага.Федасеенка.//каго. Разм. Нацягаць, натузаць каго‑н. І заўсёды вось гэтак: прыбягуць [хлопчыкі і дзяўчынкі], напацвельваюцца, наглумяцца, наскубуць [Ігнася] за валасы — і пабеглі.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
начы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціні, ‑чысціць; зак.
1.што. Старанна вычысціць. Язэп папрасіў Дашу прышыць белы каўнерык, а сам да бляску начысціў гузікі, спражку на рамяні, зорку на пілотцы, медалі.Асіпенка.
2.чаго. Чысцячы, нарыхтаваць у якой‑н. колькасці. Начысціць рыбы. □ Маці з Маняй начысцілі бульбы, расклалі на камінку агонь і паставілі чыгунок на трыножнік.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)