ГРЫГАРЫ́ШЫНА (Ірына Валер’еўна) (н. 5.4.1966, Мінск),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Дачка В.І.Грыгарышынай. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1981), Бел.АМ (1993). Працуе пераважна ў фарфоры. Сярод твораў: кампазіцыі «Метамарфозы», «Зімовы сад», серыі анімалістычнай пластыкі «Знакі задыяка», дэкар. блюд «Папараць-кветка», кубкаў «Адвечнае», сервізы «Тэатральны», «Перламутр», «Рэтра», «Святочны», «Брыганціна» і інш. (усе 1992—96). Валодае вытанчаным пачуццём колерапластыкі, стварае адметную вобразнасць і стылістыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬІ́НСКАЯ (Таіса Паўлаўна) (н. 11.5.1921, г. Самара, Расія),
бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Д-рбіял.н. (1971). Скончыла Маскоўскую вет. акадэмію (1949). З 1960 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па пытаннях штучнага асемянення жывёлы. Прапанавала спосаб вызначэння апладняльнай здольнасці спермы, метады яе крыякансервавання.
Тв.:
Глубокое замораживание спермы сельскохозяйственных животных. Мн., 1972;
Физиологические основы рационального использования производителей сельскохозяйственных животных. Мн., 1975 (разам з В.С.Антанюком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́РГЕР (Юлій Маркавіч) (4.6.1897, Мінск — 26.5.1941),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1928), праф. (1934). Засл. дз. нав.БССР (1939). Скончыў Маскоўскі ун-т (1922). З 1934 у Мінскім мед. ін-це, з 1932 адначасова кіраўнік Бел.НДІ пералівання крыві. Навук. працы па пытаннях агульнай, клінічнай і аперацыйнай хірургіі, уралогіі, анатоміі і пераліванні крыві.
Тв.:
Пасляаперацыйная і пасляродавая затрымка мачы. Мн., 1932.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАЛАСКІ́»,
бел. часопіс для дзяцей. Выдаваўся ў 1952—61 у Мюнхене (Германія) на бел. мове штомесячна як дадатак да газ.«Бацькаўшчына». Рэдактар — З.Станкевіч. Меў 8 (часам 16) старонак кніжнага фармату. Друкаваў казкі, творы Я.Коласа, Я.Купалы, М.Багдановіча, З.Бядулі, Н.Арсенневай, загадкі, прыказкі, матэрыялы на рэліг. і гіст. тэмы, інфармаваў пра асн. падзеі з Беларусі, змяшчаў малюнкі, ілюстрацыі, фотаздымкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Л,
трынаццатая літара бел. і некаторых інш.слав. алфавітаў. Паходзіць з кірыліцкай λ («людзі»), што ўзнікла на аснове грэка-візант. устаўнай λ («ламбда»). У старабел. графіцы абазначала гукі «л», «л’» («лавра», «львица»). Мела лікавае значэнне «трыццаць». У 16 ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае санорныя змычнапраходныя ротавыя пярэднеязычныя зычныя гукі «л», «л’» («волат», «ільгота» — «йіл’гота», «хваля» — «хвал’я»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ПА (Віталій Вітальевіч) (н. 21.6.1951, в. Сугакі Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аграхіміі. Д-рс.-г.н. (1995), праф. (1997). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1972). З 1977 у Бел.НДІ глебазнаўства і аграхіміі (з 1989 нам. дырэктара), адначасова з 1997 у БСГА. Навук. працы па рацыянальным выкарыстанні ўгнаенняў на дзярнова-падзолістых глебах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМАРО́ЎСКІ (Алесь Адамавіч) (н. 1.3.1947, в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1970). З 1973 працаваў у Літ. музеі Я.Коласа, у Рэсп. праўленні аматараў кнігі, на Бел. тэлебачанні. З 1990 у час. «Маладосць».
Друкуецца з 1961. Аўтар кніг «Пачатак» (1975), «Зямля маіх надзей» (1988), аповесцей для дзяцей «Адкрытая тайна» (1979), «Заварожаны мяч» (1989). Творам характэрны лірызм, публіцыстычнасць, грамадз. пафас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КРЫНІ́ЦА»,
культуралагічны штомесячны часопіс. Выдаецца з 1988 у Мінску на бел. мове (да 1994 на бел. і рус. мовах). Засн. як літ.-маст. часопіс для моладзі. Змяшчае арыгінальныя творы паэзіі і прозы, пераклады, публіцыстыку, матэрыялы па выяўл, мастацтве, кіно, тэатры і інш., артыкулы па культуралогіі і філасофіі. У рубрыцы «Постаці» асвятляе эстэт. прынцыпы, інтэлектуальную спадчыну айчынных і замежных дзеячаў гісторыі, культуры мінулага і сучаснасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛАКО́Ў (Генадзь Ціханавіч) (н. 18.7.1941, с. Чарнігаўка Прыморскага краю, Расія),
бел. вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі. Д-ртэхн.н. (1992). Скончыў БПІ (1963). З 1976 у Бел.політэхн. акадэміі (з 1993 праф.). Навук. працы па аўтам. кіраванні і рэгуляванні цеплаэнергет. аб’ектаў на ЦЭС. Распрацаваў сістэмы аўтам. рэгулявання магутнасці энергаблокаў (укаранёны на Лукомскай ДРЭС).
Тв.:
Инженерные экспресс-методы расчета промышленных систем регулирования: Справ. пособие. Мн., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПУ́К (Андрэй Андрэевіч) (н. 24.9.1944, в. Акцябр Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. матэматык. Канд.фіз.-матэм.н. (1974), праф. (1993). Скончыў Брэсцкі пед.ін-т (1966). З 1967 у Брэсцкім інж.-буд. ін-це, з 1972 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па матэм. фізіцы. Аўтар падручнікаў і дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Высшая математика. [Ч. 1—2.] Мн., 1992—93 (разам з Р.М.Жаўняком).