форма праўлення, пры якой кіраўніком дзяржавы з’яўляецца манарх. Яго ўлада, як правіла, з’яўляецца пажыццёвай і перадаецца ў парадку прастоланаследдзя. Захоўваюцца 2 гіст. тыпы М. — абсалютная і канстытуцыйная. Абсалютная М. характарызуецца юрыд. і фактычным сканцэнтраваннем усёй паўнаты дзяржаўнай, а таксама духоўнай (рэліг.) улады ў руках манарха. У наш час у свеце 8 краін з абсалютнай М.: ААЭ, Аман, Бахрэйн, Бруней, Ватыкан, Катар, Кувейт, Саудаўская Аравія. Пры канстытуцыйнай М. ўлада манарха абмежавана канстытуцыяй, ёсць выбарны заканад. орган — парламент і незалежныя суды; манарх пазбаўлены права самастойна ажыццяўляць фармальна захаваныя за ім паўнамоцтвы, і ўсе акты, што зыходзяць ад яго імя, патрабуюць ухвалення кабінета міністраў. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад, які нясе адказнасць перад парламентам. Прыкладам такой М. з’яўляецца Вялікабрытанія. Асобая разнавіднасць М. — выбарная, якая спалучае элементы М. і рэспублікі. Такая М. існуе ў Малайзіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕ́СКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1918—19,
выступленне партызан і насельніцтва Пінскага і Ровенскага пав. супраць аўстра-герм. акупантаў, войск укр. гетмана П.П.Скарападскага і Дырэкторыі за аднаўленне Сав. улады. У кастр. 1918 у раёне Лунінец—Сарны дзейнічалі партыз. атрады. Да канца 1918 яны аб’яднаны ў 1-ы, 2-і Палескія і 1-ы Дубровіцкі палкі і кантралявалі чыг. ўчасткі Сарны—Лунінец—Парахонск. 25.12.1918 у Століне абвешчана Сав.ўлада, перавыбраны Палескі рэўком, створаны Ваен. савет паўстанцкіх камуніст. войск Беларусі і Зах. Украіны. У студз. 1919 паўстанцы вялі баі супраць пятлюраўцаў, якія пацяснілі дубровіцкіх партызан і 1-ы Палескі полк. Ням. камандаванне перадало ўладу ў Пінску войскам урада Дырэкторыі, раззброіла атрады Чырв. Арміі і партызан. У адказ паўстанцы спынілі пропуск ням. эшалонаў праз Лунінец, што вымусіла немцаў вярнуць зброю чырвонаармейцам і паўстанцам. 25.1.1919 Пінск вызвалены і на Зах. Палессі ўстаноўлена Сав.ўлада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
неабмежава́ны, ‑ая, ‑ае.
Такі, якому не ўласціва абмежаванне ў чым‑н. Неабмежаваная колькасць. Неабмежаваная ўлада. □ Мастацкая літаратура заклікана адлюстроўваць усе сферы дзейнасці чалавека, значыць, і выяўленчыя сродкі яе практычна неабмежаваныя.Юрэвіч.[Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя] стварыла ўсе ўмовы для неабмежаванага росквіту творчых сіл і магчымасцей чалавека.Шматаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэнтралізава́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад цэнтралізаваць.
2.узнач.прым. Які мае цэнтральную дзяржаўную ўладу, сканцэнтраваны ў руках дзяржавы. Цэнтралізаваная ўлада. Цэнтралізаваная дзяржава.
3.узнач.прым. Які выходзіць з аднаго цэнтра (у 3 знач.). Цэнтралізаваная бухгалтэрыя. Цэнтралізаванае забеспячэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мана́рхія
(лац. monarchia, ад гр. monarchia)
форма дзяржаўнага кіравання, пры якой вярхоўная ўлада належыць адной асобе — манарху, а таксама дзяржава з такой формай кіравання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бязві́нны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае віны; нявінны. [Лазарэўская:] — Самае важнае, што ў нас Савецкая ўлада, а яна не дазволіць нікому крыўдзіць бязвіннага чалавека.Паслядовіч.[Вера] песціцца ў яго [Карызны] абнімках, забаўляецца, як чыстае, бязвіннае дзіця.Зарэцкі.Жудасна было глядзець, як гінулі гэтыя бязвінныя, бездапаможныя стварэнні [пінгвіны].Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаўла́дства, ‑а, н.
1. Сістэма аднаасобнага кіравання дзяржавай, калі правіцель карыстаецца неабмежаванай уладай. Царскае самаўладства. □ Гераічная барацьба лепшых сыноў рабочага класа падарвала ўстоі самаўладства.Купала.// Поўная ўлада над кім‑, чым‑н.; дэспатызм. Выступленне сялян супраць самаўладства пана.
2. Схільнасць падпарадкоўваць сваёй волі; уладалюбства. Бацькоўскае самаўладства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спекуля́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. Той, хто займаецца спекуляцыяй 1 (у 1 знач.). Спекулянтаў Савецкая ўлада не гладзіла па галоўцы.«ЛіМ».Спекулянты і пастаўшчыкі харчоў нажывалі на народнай нястачы велізарныя прыбыткі.«Весці».
2.перан. Той, хто імкнецца выкарыстаць што‑н. у карыслівых мэтах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
электрыфіка́цыя, ‑і, ж.
Прымяненне электрычнай энергіі ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, вытворчасці і ў быце ў якасці асноўнага віду энергіі. Камунізм ёсць Савецкая ўлада плюс электрыфікацыя ўсёй краіны, бо без электрыфікацыі ўзняць прамысловасць немагчыма.Ленін.// Перавод чаго‑н. на электрычную энергію. Электрыфікацыя чыгуначных ліній.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
executive
[ɪgˈzekjətɪv]1.
adj.
1) выкана́ўчы (камітэ́т, ула́да)
2) адміністрацы́йны
2.
n.
выкана́ўчая ўла́да, во́рган
•
- Chief Executive
- the chief executive
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)