По́йсаваць ’паўторна малаціць каласы пры малацьбе коннай малатарняй і ўручную’ (Мат. АС, Варл.), по́ясаваць, поі́саваць, по́льсаваць, по́йсаваць, пэ́йсаць ’аддзяляць зерне ад асцюкоў (пра ячмень)’, ’біць каго-небудзь’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). З літ.paisýti ’тс’ (Грынавяцкене, там жа; Лаўчутэ, Балтизмы, 48). Параўн., аднак, рус.дыял.полсова́ть ’моцна біць; паласаваць’, полысать ’рваць на часткі; біць, хвастаць’, арэальна не звязаныя з балтыйскай тэрыторыяй, паходжанне якіх застаецца нявысветленым.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АДНАГАДО́ВЫЯ РАСЛІ́НЫ, адналетнікі,
травяністыя расліны, жыццёвы цыкл якіх (ад насення да насення) заканчваецца на працягу аднаго года (найб. кароткі ён у эфемераў, часцей ахоплівае ад 2 да 5 месяцаў). Вядома больш за 100 тыс. відаў, пашыраных на ўсім зямным шары, з іх на Беларусі каля 270 відаў.
Аднагадовыя расліны падзяляюцца на яравыя і азімыя формы. Насенне яравых прарастае вясной або летам і да восені (ва ўмераных шыротах) пасля плоданашэння расліны адміраюць (яравая пшаніца, лён, авёс, ячмень, кукуруза, каноплі, гарох, проса, грэчка, рыс і інш.). Азімыя прарастаюць восенню, зімуюць, на наступны год цвітуць, пладаносяць і адміраюць (азімыя пшаніца і жыта, віка, рапс, васілёк, стрэлкі і інш.). Аднагадовыя расліны (асабліва эфемераў) значна больш у пустыннай зоне і найменш у тундравай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РЫ СВО́ЙСКІЯ (Gallus),
птушкі атр. курападобных. Паходзяць ад дзікага банкіўскага пеўня, прыручаны каля 4 тыс. гадоў назад у Індыі. Пароды К.с. падзяляюць на яйцаноскія, мясныя і мяса-яечныя. На Беларусі з.яйцаноскіх парод гадуюць легорнаў, з мясных — карнуэльскіх курэй і плімутрокаў, з мяса-яечных — нью-гемпшыраў і аўстралорпаў. У асабістых гаспадарках гадуюць таксама пароды першамайскую, род-айленд, сусекс.
Маса яйцаноскіх парод да 2,2—3 кг, мясных — да 3,5—5, мяса-яечных — да 3—4 кг. К.с. нясуцца да 10 гадоў. Куры яйцаноскіх парод нясуцца 11—12 мес, мясных парод — да 9 мес у год. Маса яйца 55—65 г. Мяса бройлераў — дыетычны прадукт На прамысл. птушкафабрыках курэй кормяць сухімі камбікармамі, зернем (кукуруза, ячмень і інш.), рыбнай, мяса-касцяной, травяной мукой і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫЧУА́НЬ,
правінцыя на ПдЗ Кітая, у бас. верхняга цячэння р. Янцзы. Пл. 570 тыс.км². Нас. каля 110 млн.чал. (2000). Адм. цэнтр г.Чэнду. Усх. яе ч. — узгорыстая Сычуаньская катлавіна, акаймаваная гарамі; на З — ч. Тыбецкага нагор’я выш. да 7590 м (г. Гунгашань). Клімат субтрапічны мусонны, вільготны. Рэкі (Янцзы і яе прытокі) мнагаводныя, багатыя гідраэнергіяй. Асн. земляробчы раён — Сычуаньская катлавіна.
Гал. збожжавая культура — рыс. Вырошчваюць кукурузу, пшаніцу, ячмень, бабовыя, батат, рапс, цукр. трыснёг, чай, бавоўнік, тунг, цытрусавыя. Шаўкаводства. Гадуюць на З якаў, авечак, коз, на У буйвалаў, свіней. Здабыча нафты, каменнай солі, каменнага вугалю, жал. руды, азбесту і інш.Прам-сць: маш.-буд., хім., баваўняная, харчовая; чорная і каляровая металургія. Асн.прамысл. цэнтры: Чунцын, Чэнду, Цзыгун. Транспарт чыг. і рачны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХОЛАДАЎСТО́ЙЛІВАСЦЬраслін,
здольнасць раслін вытрымліваць нізкія дадатныя тэмпературы (1—5 °C) без зніжэння прадукцыйнасці. Адносіцца да генетычна абумоўленых прыкмет. Холадаўстойлівыя расліны (ячмень, авёс, віка, лён, буракі) здольны пад дзеяннем нізкіх дадатных т-р перабудоўваць структурную і функцыян. арганізацыю клетак, што суправаджаецца тармажэннем росту, павелічэннем колькасці бялкоў, амінакіслот і асабліва цукроў. Цеплалюбівыя расліны (агуркі, памідоры, кукуруза, перцы, баклажаны, фасоля) пры нізкіх т-рах пашкоджваюцца і гінуць ад неабарачальных парушэнняў у абмене рэчываў, што праяўляецца ў страце тургару, зменай афарбоўкі лісця і інш. Пункты росту і маладое лісце больш устойлівыя да холаду, усходы пашкоджваюцца мацней, чым дарослыя расліны, Х. павышаецца ўнясеннем калійных угнаенняў, у ахаваным грунце — вырошчваннем раслін пры паніжанай вільготнасці і добрым асвятленні, загартоўваннем. Гл. таксама Зімаўстойлівасць, Марозаўстойлівасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭСТРЭМАДУ́РА (Extremadura),
гістарычная і аўтаномная вобласць на З Іспаніі. Пл. 41,6 тыс.км². Нас. 1,1 млн.чал. (1992). Уключае правінцыі Бадахос і Касерэс. Адм. цэнтр — г.Бадахос. Рэльеф гарысты. На ПнУ адгор’і Цэнтр. Кардыльер, на ПдУхр. Сьера-дэ-Гуадалупе, Сан-Педра, Сан-Мамед. Клімат міжземнаморскі, летам засушлівы. Ападкаў 400—600 мм за год. Гал. рэкі Таха і Гвадыяна. Лясы пераважна дубовыя. На схілах гор зараснікі з маквісу. Э. — агр. вобласць. Асн. галіны гаспадаркі авечка- і свінагадоўля. Вырошчваюць пшаніцу, ячмень, рыс (на арашальных землях), бавоўнік, тытунь. Вінаградарства і насаджэнні аліўкавых дрэў. Збор кары коркавага дуба. Прам-сць: харч. (алейная, вінаробная, мясная, сыраробная, плодакансервавая), лёгкая (гарбарная, тэкст.), хім. (вытв-сцьмінер. угнаенняў), фаянсавая. Здабыча каляровых металаў і фасфарытаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІХА́Р,
штат на ПнУ Індыі. Пл. 173,9 тыс.км². 86,3 млн.чал. (1994), каля 2/3 — біхарцы. Адм. ц. — г. Патна. На Пн — частка Інда-Гангскай раўніны, на Пд — пласкагор’е Чхота-Нагпур (макс.выш. больш за 1000 м). Клімат трапічны мусонны з сухой зімой і вільготным летам. Ападкаў каля 1000 мм за год. На Пд штата — гал. раён Індыі па здабычы каменнага вугалю, жал. і меднай руды, слюды (буйнейшае ў свеце радовішча; гл.Біхарскі слюданосны раён), уранавай сыравіны, баксітаў. Развіты металургічная (Бакара, Ранчы, Джамшэдпур), маш.-буд., цэментная, папяровая, хім., нафтахім., харч.прам-сць. Пад пасевамі каля 50% пл., значная ч. зямель арашаецца. Гал. культура — рыс. Вырошчваюць таксама кукурузу, пшаніцу, ячмень, зернебабовыя, бульбу, на ПнУ — джут, на левабярэжжы Ганга — цукр. трыснёг. Гадуюць буйн. раг. жывёлу і буйвалаў. Транспарт чыгуначны і рачны.
на Пн Польшчы. Пл. 12,3 тыс.км², нас. 738,6 тыс.чал., гарадскога 58% (1987). Адм. цэнтр — г.Ольштын. Найб. гарады: Ольштын, Кентшын, Ілава, Шчытна, Аструда. Большую частку Альштынскага ваяводства займаюць Мазурскае і Ілаўскае паазер’і, на Пн — Старапруская нізіна. У сярэдняй і паўд.-зах. частках марэнныя ўзвышшы (да 312 м над узр. м.). Клімат умераны, марскі. Сярэдняя т-растудз. -3,5 °C, ліп. 17,5 °C, ападкаў 550 мм за год. Шматлікія рэкі бас. Віслы і Прэголі, найб. азёры — Язёрак, Нара, Ланскае і інш. Глебы дзярнова-падзолістыя. Вядучая галіна эканомікі — сельская гаспадарка. Вырошчваюць кармавыя культуры, жыта, ячмень, авёс, бульбу; гадуюць свіней і буйн. раг. жывёлу, пераважна малочнага кірунку. Прам-сць: маш.-буд., лёгкая, хім., дрэваапр., харчовая. Турызм (азёры, поле Грунвальдскай бітвы 1410).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лучок1 ’наморднік для цяляці’ (ТС), ’вілачкі ля касы, якія падбіраюць пры касьбе скошаныя расліны (грэчку, віку, ячмень)’ (Юрч., Сцяшк., ТС) — першапачаткова быў лучок, на які магло быць нацягнута палатно для адкідвання збожжавых (в.-дзв.; Шатал., Шат.) ’чаўнок для вязання сетак’ (Дэмб. 2). Да лук1 (гл.).
Лучок2 ’лучка, лука, утвораная загібам ракі’ (Бяльк.), ’невялікі залом, выступ берага ў малой рэчцы’ (слаўг., Яшк.). Да лука́ (гл.). Канчатак аформлены пад уплывам лужок < луг (гл.).