Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
kristállena крышта́льны (у розн. знач.); чы́сты [празры́сты] як крышта́ль
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пава́л, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. паваліць 1.
2. Тое, што павалена; павалены лес, буралом. У лесе няма ні павалу, ні галля — ён чысты, як падмецены.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бланк. Рус.бланк, укр.бланк. Запазычанне з франц.blanc або ням.Blanko. Франц. слова < blanc ’белы’ (> ’чысты, незапоўнены’). Гл. Фасмер, 1, 172; Праабражэнскі, 1, 28; Шанскі, 1, Б, 135–136.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АФІНА́Ж (ад франц. affinage ачыстка),
працэс атрымання высакародных металаў высокай чысціні шляхам ачысткі ад дамешкаў; адзін з відаў рафінавання металаў. Золата і серабро ачышчаюць электролізам (чысты метал асядае на катодзе); атрыманае золата мае пробу не ніжэй за 999,9. Плаціну і металы плацінавай групы ачышчаюць т.зв. «мокрым» спосабам: раствараюць у мінер. кіслотах і асаджаюць спец. рэагентамі (хлорысты амоній, аміяк, цукар). Афінаж золата робяць і «сухім» спосабам: расплаўляюць, насычаюць хлорам, хларыды невысакародных металаў выпарваюць, хларыды серабра ўсплываюць на паверхню. Проба золата 996,5, серабра, адноўленага з хларыдаў, 999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ІНТЭРНЭ́ШАНАЛ БІ́ЗНЕС МЭШЫ́НС КАРПАРЭ́ЙШЭН»
(International Business Machines Corporation),
электронная кампанія ЗША. Засн. ў 1911. Штаб-кватэра размешчана ў г. Арманк (штат Нью-Йорк). Адна з найб. у свеце прамысл. кампаній па вытв-сці офіснага абсталявання, выліч. тэхнікі, камп’ютэраў, размнажальных машын, дыктафонаў і інш. У сярэдзіне 1980-х г. кантралявала каля 60% сусв. вытв-сці ЭВМ, у кампаніі было занята 387 тыс.чал. Абарот складаў 59,7 млрд.дол., чысты прыбытак — 5,8 млрд. долараў. Сярод распрацовак кампаніі — жорсткі магнітны дыск (т.зв. вінчэстэр), найб. папулярная мадэль персанальнага камп’ютэра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМУНА́РСКАЕ РАДО́ВІШЧА МЕ́РГЕЛЮ І МЕ́ЛУ.
У Касцюковіцкім р-не Магілёўскай вобл., каля чыг. ст. Камунары. Пластавы паклад звязаны з верхнемелавымі адкладамі. Вылучаюцца 3 участкі: Высокае, Камунары Заходнія і Камунары Усходнія. Мергель шэры з рознымі адценнямі, шчыльны, вязкі, месцамі з лінзамі глін, тонкадысперсны, ніжэй па разрэзе пераходзіць у белы чысты мел. Разведаныя запасы 385,5 млн.т, перспектыўныя 75,9 млн.т. Агульная магутнасць карыснай тоўшчы 18,7—29 м, ускрышы (супескі, пяскі, гліны) 1,6—20,9 м. Мергель і мел прыдатныя на выраб партландцэменту. Радовішча распрацоўваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
я́драны, -ая, -ае.
1. 3 буйным спелым ядром.
Я. арэх.
2.перан. Які адрозніваецца ў якіх-н. адносінах: здаровы, моцны, мажны (пра чалавека), свежы, чысты (пра паветра, надвор’е), моцны, які настояўся (пра напіткі), пругкі, сакавіты (пра плады, зелень), грубаваты, але яркі і выразны (пра слова, мову і пад.) і г.д.
Я. мужчына.
Ядранае паветра.
Ядранае збожжа.
|| наз.я́дранасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
unsullied
[ʌnˈsʌlɪd]
adj.
незапэ́цканы, незапля́млены, чы́сты
an unsullied reputation — чы́стая незапля́мленая рэпута́цыя
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
virtuous
[ˈvɜ:rtʃuəs]
adj.
1) до́бры; мара́льны; пра́ведны
2) мара́льна чы́сты, цнатлі́вы, сумле́нны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)