радзі́на, ‑ы, ж.

Разм. Радня, сям’я. Новая лазня з часам стала занадта раскошнай для Кагутовай радзіны. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ют, ‑а, М юце, м.

Кармавая надбудова судна, дзе размяшчаюць жылыя, службовыя, а часам і грузавыя памяшканні.

[Гал. hut.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

какцыдыёз

(ад какцыдыі)

хвароба жывёл, часам чалавека, якая выклікаецца какцыдыямі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Пу́нтамічасам, перыядамі’: пуншамі прыстае хвароба (Цых.), ’час ад часу, прыступамі’ (іўеў., Сл. ПЗБ) ’з перапынкамі’ (валож., ЛА, 2; Сцяц., Жд. 3), параўн. літ. punktais ’тс’. Да пунт (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кладаўшчы́к, ‑а, м.

Работнік склада. [Паўлюк] насыпаў зерне ў мяшкі, глядзеў на вагі, каб кладаўшчык часам не памыліўся. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зме́еў, змеева.

Нар.-паэт. Які належыць змею. Тым часам змеевы служкі — цівуны ды гайдукі — самі панамі парабіліся. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паямчэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑ае; зак.

Разм. Зрабіцца ёмкім, ямчэйшым. [Жана:] — Сонька твая, бачыла неяк, паямчэла апошнім часам, пасталела. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цямра́ны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і цямравы. Тым часам сонейка з-за лесу Зняло цямраную завесу. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dazwschen adv

1) між гэ́тым, між тым

2) ча́сам, час ад ча́су

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

inzwschen adv між тым, тым ча́сам;

~ wrde es dnkel між тым сцямне́ла

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)