1) від выяўленчага мастацтва, заснаваны на стварэнні малюнка лініямі і штрыхамі, а таксама твор, выкананы такімчынам;
2) сістэма знакаў для перадачы гукавога складу мовы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
праламля́цца, ‑яецца; незак.
1.Незак.да праламацца (у 2 знач.).
2.перан.Кніжн. Атрымліваць, набываць іншы, новы сэнс, змест у чым‑н. Хораша, такімчынам, раскрываў крытык эвалюцыю светаўспрымання Брусава, заўважаючы, як супярэчліва праламлялася яна ў змесце і форме яго паэзіі.Лойка.
3.Зал.да праламляць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
well5[wel]interj.
1. ну, ну вось, ну дык што (выражае здзіўленне, згоду, сумненне, уступку і да т.п.);
Well, you do surprise me! Ну і дзіва!;
Well, here we are at last! Ну вось, нарэшце мы тут!;
Well done! Здорава! (выражае адабрэнне);
Well met! Якая прыемная сустрэча!
2. так, такі́мчы́нам (ужываецца як уступнае слова пры заўвазе або для ўзнаўлення размовы);
Well, the next day…Такімчынам, на наступны дзень…
♦
well I never (did)!dated ну і ну! (выражае здзіўленне)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Расста́нне ’расставанне’ (ТСБМ), раста́не, у выразе нет раста́ня ’вельмі прыемна’ (брасл., Сл. ПЗБ) семантыка, імаверна, іншая, менавіта ’развітанне’, г. зн. нет раста́ня ’не хочацца развітвацца’; такімчынам, да ростань (гл.), параўн. і растанкі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГАЛІЛЕ́Я ПЕРАЎТВАРЭ́ННІ,
пераўтварэнні каардынат і часу рухомай часціцы пры пераходзе ад адной інерцыйнай сістэмы адліку (ІСА) да іншай у класічнай механіцы.
Для дзвюх ІСА K (x, y, z) і K′ (x′, y′, z′), якая рухаецца адносна K з пастаяннай скорасцю уздоўж восі Ox, Галілея пераўтварэнні маюць выгляд:
,
,
,
, дзе x, y, z і x′, y′, z′ — каардынаты, t і t′ — моманты часу ў сістэмах K і K′ адпаведна. Такімчынам, у класічнай механіцы прамежкі часу паміж пэўнымі падзеямі і адлегласці паміж фіксаванымі пунктамі аднолькавыя ва ўсіх ІСА. З Галілея пераўтварэнняў вынікае закон складання скарасцей
, а таксама аднолькавасць паскарэнняў
ва ўсіх ІСА. Апошняе з улікам пастаянства масы прыводзіць да інварыянтнасці ўраўненняў класічнай механікі ва ўсіх ІСА, што і з’яўляецца матэм. абгрунтаваннем Галілея прынцыпу адноснасці. Пры скарасцях руху, блізкіх да скорасці святла ў вакууме, Галілея пераўтварэнні замяняюцца Лорэнца пераўтварэннямі.
А.І.Болсун.
Да арт.Галілея пераўтварэнні. Інерцыяльныя сістэмы адліку K і K′.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫВІЛЕ́Й 1432,
заканадаўчы акт ВКЛ, выдадзены ад імя караля польскага Ягайлы як вярх. князя літоўскага і рускага яго ўпаўнаважанымі пасламі са згоды новага вял.кн.ВКЛЖыгімонта Кейстутавіча ў Гродне 15.10.1432, у дзень заключэння новай уніі паміж Польшчай і ВКЛ. Меў на мэце схіліць на бок Жыгімонта баярства, што падтрымлівала вял.кн.Свідрыгайлу. Паводле П. правасл.бел. і ўкр. князі і баяры ўраўноўваліся ў асабістых і маёмасных правах з феадаламі-католікамі. Ім гарантавалася недатыкальнасць маёнткаў як спадчынных, так і дадзеных вял. князямі, права вольнага распараджэння землямі, дазвалялася займаць дзярж. пасады ў Віленскім і Трокскім ваяв., уступаць з літ. баярамі ў гербавае братэрства (набываць гербы). Такімчынам, на правасл. баярства былі пашыраны Прывілей 1387 і Гарадзельскі прывілей 1413. Аднак фактычна П. 1432 дзейнічаў толькі на тэр.зах. часткі Беларусі. Бел. і ўкр. феадалы ў сваёй масе не падтрымалі Жыгімонта і выступілі супраць падпарадкавання Польшчы. Яны ўступалі ў войска Свідрыгайлы, разгаралася феад. вайна (гл.Свідрыгайлы паўстанне 1432—39). Гэта вымусіла Жыгімонта выдаць Прывілей 1434. П. 1432 напісаны на лац. мове.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Такса́ма ’такім самым, падобным чынам, гэтак жа’ (ТСБМ, Гарэц., Некр. і Байк., Бяльк., Нік. Очерки), ’такім спосабам’ (Сл. ПЗБ), ’аднолькава’ (Варл.), такса́мо ’гэтак, падобным чынам’ (ТС). Параўн. укр.такса́мо ’тс’, польск.tak samo ’тс’. Спалучэнне так (гл.) і сама (гл. сам) у ідэнтыфікацыйнай функцыі, параўн. такіса́мы ’гэтакі ж, такі ж’ (Вруб.), такі самы ’тс’ (Сцяшк. Сл.), што, паводле ESSJ (SG, 2, 590), прадстаўляе т. зв. агульнаеўрапейскі тып спалучэнняў, параўн. ням.derselbe ’той жа, той самы’, англ.the same ’тс’, франц.le même ’тс’, фін.tämä sama kirja ’тая самая кніга’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
WéiseIIf -, -n спо́саб, мане́ра;
die Art und ~ спо́саб (дзеяння);
auf díese ~такі́мчы́нам;
auf wélche ~? які́м чы́нам?;
in gróßzügiger ~ шыро́ка, шчо́дра;
in líebenswürdiger ~ ласка́ва, ве́тліва, прыя́зна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
*Вешчанец, маг.вешчаніц ’званочак скучаны, Campanula glomerata L.’ (Кіс.). Іншыя разнавіднасці Campanula L. на Беларусі называюцца яшчэ званкі, званкі лугавыя, званок, звонка (Кіс.) і звязаны, такімчынам, са словам звон ’царкоўны звон, у які білі, калі трэба было паведаміць нейкую вестку’. У такім разе вешчаніц — гэта семантычны перанос, паводле формы, з лексемы звон ’царкоўны звон’ → ’званочак’ у дэмінутыўным значэнні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сіне́кдаха, ‑і, ДМ ‑дасе, ж.
Стылістычны прыём, калі назва часткі, прыватнага выкарыстоўваецца замест назвы цэлага, агульнага і наадварот (напрыклад: «галава» замест «чалавек» і пад.), а таксама слова і зварот, ужытыя такімчынам. Разваламі часам называліся самі сані — характэрны прыклад сінекдахі: назва часткі прадмета пераносіцца на ўвесь прадмет.«Помнікі».
[Грэч. synekdochē — суаднясенне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)