Лы́хва ’жанчына, якая вывіжоўвае’ (навагр., Нар. словатв.). Відаць, да лы́хаць ’шнырыць’ (гл. лых!). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 34).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэхтар ’вынашаная падраная адзежына фабрычнага вырабу’ (КЭС, лаг.). Да лэх < ла́хі (гл.). Аб суфіксе ‑ар гл. Сцяцко (Афікс. наз., 148).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляпя́нік ’ганчар’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да ляпі́ць (гл.). Аб суфіксе ‑янік (які з ‑яннік) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 56–57.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лідаві́ны, лідакі ’ўчасткі зямлі, пакрытыя лёдам’ (паст., Сл. паўн.-зах.). Да лёд (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 119).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вясня́чка ’яравая пшаніца’ (слонім., Сцяшк. МГ) — вузка-рэгіянальнае ўтварэнне ад вясна́ (гл.) і суф. ‑ячк‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 182).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падкру́чча ’топкая балоцістая мясціна, зарослая кустамі’ (Бяльк.). Канфіксальнае ўтварэнне ад круча (гл.), суф. ‑je (‑ja) Параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 234.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазані́на ’мазня, нядбайна напісанае ці намаляванае’ (ТС) — аддзеепрыметнікавае ўтварэнне з суф. ‑ін‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 42). Да ма́заць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малька́ч ’мянтуз’ (навагр., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, табуістычная назва ад малёк1. Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 149–150.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́нтух ’гультай’ (Ян.). Да ме́нта (гл.). Утворана ад мянтаць ’балбатаць, малоць языком’. Аб суфіксе ‑ух гл. Сцяцко, Афікс. наз., 70.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мотачкі ’анучкі, якімі закручвалі ногі нябожчыка’ (ганц., Сл. ПЗБ). Да мата́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ачк‑ гл. Сцяцко, Афікс. наз., 32.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)