ЛЕ́БЕДЗЕЎ (Пётр Мікалаевіч) (8.3.1866, Масква — 14.3.1912),
расійскі фізік-эксперыментатар, стваральнікнавук.фіз. школы ў Расіі. Скончыў Страсбургскі ун-т (1891). У 1892—1911 у Маскоўскім ун-це (з 1900 праф.). Навук. працы па эксперым. абгрунтаванні эл.-магн. тэорыі святла. Першым атрымаў міліметровыя эл.-магн. хвалі (1895) і даследаваў іх уласцівасці. Выявіў ціск святла на цвёрдыя целы (1899) і газы (1907) і правёў адпаведныя вымярэнні. Выканаў арыгінальныя эксперыменты па магнетызме вярчальных цел, выказаў гіпотэзу аб паходжанні каметных хвастоў. Яго імем названы Фіз.ін-тРас.АН.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАЎ (Пётр Сяргеевіч) (28.8.1901, Масква — 9.1.1975),
расійскі матэматык, стваральнік школы матэм. логікі. Акад.АНСССР (1960). Скончыў Маскоўскі ун-т (1925). З 1929 у Маскоўскім хім.-тэхнал. ін-це, з 1934 у Матэм. ін-це імя У.А.Сцяклова АНСССР, з 1945 праф. Маскоўскага пед. ін-та імя Леніна. Навук. працы па тэорыі мностваў, матэм. логіцы, тэорыі алгарытмаў і тэорыі груп. Прапанаваў метад даследавання праблем дэскрыптыўнай тэорыі мностваў, метад доказу несупярэчнасці фармальных сістэм. Даказаў невырашальнасць праблемы тоеснасці, спалучанасці і ізамарфізму ў тэорыі груп. Ленінская прэмія 1957.
Тв.:
Избр. труды: Теория множеств и функций. Математическая логика и алгебра. М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАЖЫ́НСКІ ((Pierożyński) Леан) (каля 1753—1827),
польскі і бел. акцёр, рэжысёр, антрэпрэнёр. Творчую дзейнасць пачаў як акцёр у Варшаўскім Нац. т-ры (у В.Багуслаўскага). Стваральнік і кіраўнік (1783—84) прыдворнай прафес. трупы Нясвіжскага тэатра Радзівілаў (у рэпертуары, акрамя драм. спектакляў, оперы-буфа «Джаніна і Бернардоне» Д.Чымарозы, «Вясковыя сцэны рэўнасці» Дж.Сарці, оперы «Салдат-чарнакніжнік, або Д’ябальскі пачастунак» Гаэтані, «Фраскатанка» Дж.Паізіела і інш.). Вядомы як перакладчык камедый і оперных лібрэта. У 1795 выступаў у Дзярэчыне (Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл.) і Вільні. Узначальваў гастролі «Кампаніі артыстаў польскай камедыі», якая наведала Украіну, Польшчу. Разглядаў тэатр як сродак эстэт. выхавання, школу грамадзянскіх дабрачыннасцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКАПЧУ́К (Мікалай Раманавіч) (н. 7.2.1948, г. Магілёў),
бел. фізікахімік, стваральнікбел.навук. школы па прагназіраванні ўласцівасцей палімерных матэрыялаў. Д-рхім.н. (1990), праф. (1992). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1971). З 1971 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АН Беларусі. З 1992 у Бел.тэхнал. ун-це (з 1995 заг. кафедры). Навук. працы па хіміі высокамалекулярных злучэнняў, хім. тэхналогіі і тэхналогіі перапрацоўкі палімераў. Распрацаваў асновы новага кірунку ў прагназіраванні ўласцівасцей палімерных матэрыялаў, метады сінтэзу поліамідакіслот. Прапанаваў спосаб атрымання поліімідных супервалокнаў, экспрэс-метады прагназіравання даўгавечнасці гумы і пластмас.
Літ.:
Салдатаў У.С. Хімія высокамалекулярных злучэнняў // Весці Нац.АН Беларусі. Сер. хім.навук. 1998. №4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭГЛЬ ((Pregl) Фрыц) (3.9.1869, г. Любляна, Славенія — 13.7.1930),
аўстрыйскі хімік і фізіёлаг, стваральнікарган. мікрааналізу. Скончыў мед.ф-т ун-та ў г. Грац (1894), дзе і працаваў да 1910 і з 1913 (праф.). Навук. працы па колькасным элементным мікрааналізе арган. злучэнняў. Распрацаваў метады вызначэння элементаў (вугляроду, азоту, серы і інш.) і функцыян. груп пры аналізе малой колькасці (2—10 мг) рэчыва (1911—17). Сканструяваў спец. апаратуру, у т. л. мікрахім. вагі з адчувальнасцю ~10−6г. Прапанаваў прынцыпова новыя спосабы раскладання арган. рэчываў для элементнага аналізу. Нобелеўская прэмія 1923.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ЎСКІ (Іван Георгіевіч) (19.1.1901, г. Сеўск Бранскай вобл., Расія — 15.1.1973),
расійскі матэматык, стваральнікнавук. школы па агульнай тэорыі сістэм дыферэнцыяльных ураўненняў. Акад.АНСССР (1946, чл.-кар. з 1943). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі ун-т (1927), дзе і працаваў з 1929 (з 1951 рэктар). У 1947—51 акад.-сакратар Аддз.фіз.-матэм. навук АНСССР. Навук. працы па тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў з частковымі вытворнымі, тэорыі імавернасцей, алг. геаметрыі, тапалогіі, матэм. фізіцы і інш.Дзярж. прэміі СССР 1946, 1952.
Тв.:
Избр. труды: Системы уравнений с частными производными. Алгебраическая геометрия. М., 1986;
Избр. труды: Дифференциальные уравнения. Теория вероятностей. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУДЖА́ВА (Булат Шалвавіч) (н. 9.5.1924, Масква),
расійскі пісьменнік, аўтар і выканаўца песень. Скончыў Тбіліскі ун-т (1950). Аўтар зб-каў вершаў «Лірыка» (1956), «Астравы» (1959), «Вясёлы барабаншчык» (1964), «Арбат, мой Арбат» (1976), «Песні і вершы» (1989), «Дары лёсу» (1993) і інш. Для іх характэрна зліццё размоўнай і песеннай інтанацый, празаізмаў і патэтыкі. Стваральнік своеасаблівага выканаўчага стылю — аўтарскай песні («Возьмемся за рукі, сябры», «Лёнька Каралёў», «Паўночны тралейбус», «Ах, Арбат, мой Арбат...» і інш.). Напісаў раманы «Падарожжа дылетантаў» (кн. 1—2, 1976—78), «Спатканне з Банапартам» (1983); «Скасаваны тэатр» (1994); аповесці «Будзь здаровы, шкаляр» (1961), «Бедны Аўросімаў» (1969), «Паходжанні Шыпава, ці Старадаўні вадэвіль» (1971).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭ́КАЎ (Барыс Дзмітрыевіч) (21.4.1882, г. Міргарад, Украіна — 9.9.1953),
расійскі гісторык. Акад.АНСССР (1935). Д-ргіст.н. (1934). Ганаровы чл.АНБССР (1947). Скончыў Маскоўскі ун-т (1907). З 1910 выкладаў у ВНУ Пецярбурга, Пярмі, Сімферопаля, Масквы. Дырэктар Ін-та гісторыі (з 1937), Ін-та гісторыі матэрыяльнай культуры (1944—46), Ін-та славяназнаўства (1947—51) АНСССР. Акад.-сакратар Аддзялення гісторыі і філасофіі АНСССР (1946—53). Аўтар падручнікаў для ВНУ, прац па гісторыі Ноўгарада, Кіеўскай Русі (стваральнік яе сав. канцэпцыі—феад. дзяржава, агульная радзіма рускіх, украінцаў, беларусаў і інш.), рас. сялянства, паўд. і зах. славян, крыніцазнаўстве і гістарыяграфіі Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ЛЬТАН, Долтан (Dalton) Джон (6.9.1766, Іглсфілд, каля г. Уэркінгтан, Вялікабрытанія — 27.7.1844), англійскі хімік і фізік, стваральнікхім. атамістыкі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1822). Адукацыю атрымаў самастойна. У 1781—93 выкладаў матэматыку ў школе ў Кендалі, з 1793 — фізіку і матэматыку ў Новым каледжы ў Манчэстэры. Адкрыў кратных адносін закон (1803), газавыя законы, названыя яго імем (гл.Дальтана законы). Прапанаваў і абгрунтаваў тэорыю атамнай будовы. ці хім. атамістыку, якая тлумачыла эмпірычны закон пастаянства саставу. Аўтар працы «Новая сістэма хімічнай філасофіі» (т. 1—2, 1808—27). Апісаў дэфект зроку, што атрымаў назву дальтанізм.
Літ.:
Крицман В.А. Роберт Бойль, Джон Дальтон, Амедео Авогадро. Создатели атомно-молекулярного учения в химии. М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́НАВІЧ ((Домановић) Радоэ) (4.2.1873, Оўсіштэ, каля г. Крагуевац, Сербія — 4.8.1908),
сербскі пісьменнік. Скончыў Белградскі ун-т (1894). За выступленне супраць абсалютызму дынастыі Абрэнавічаў зазнаў ганенні. Раннім аповесцям і апавяданням Д. ўласціва ўвага да побыту жыцця тагачасных горада і вёскі («Дзень нараджэння», «Сны і ява», «На раздарожжы» і інш.). З канца 1890-х г. — пачынальнік сербскай сатыры, стваральнік жанру алегарычна-сатыр. прозы: апавяданні «Не разумею!» (1898), «Кляймо» (1899), «Каралевіч Марка другі раз між сербаў» (1901), аповесць «Страдыя» (1902) і інш. Творы Д. на бел. мову перакладаў І.Чарота.
Тв.:
Бел.пер. — Сны і ява. Сербская ініцыятыва. Бессардэчныя людзі // Далягляды. Мн., 1979;