БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ АРХІ́Ў НАВУКО́ВА-ТЭХНІ́ЧНАЙ ДАКУМЕНТА́ЦЫІ (БДАНТД). Створаны ў 1968. Зберагае навук.-тэхн. дакументацыю праектна-канструктарскіх, тэхнал. і н.-д. устаноў і арг-цый, асабістыя фонды дзеячаў навукі і тэхнікі Рэспублікі Беларусь. Мае (1996) 160 фондаў (больш за 90 тыс. адзінак захоўвання за 1887—1941 і 1944—90). Дакументы архіва адлюстроўваюць буд-ва і рэканструкцыю гарадоў і інш.нас. пунктаў, прамысл. прадпрыемстваў, чыг. і шашэйных дарог, культ.-асв., адм. і інш. збудаванняў на Беларусі, распрацоўку вырабаў прамысл. прадукцыі і быт. тэхнікі. Сярод дакументаў ген. планы гарадоў, праекты па жыллёва-грамадз., прамысл. і сельскім будаўніцтве, чарцяжы станкоў, машын. Аддзелы: забеспячэння захавання і ўліку дакументаў; ведамасных архіваў, камплектавання і экспертызы каштоўнасці дакументаў; інфарм.-пошукавых сістэм і навук. выкарыстання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСІЯ́ЛЬНА-ПО́РШНЕВАЯ ПО́МПА,
помпа ротарнага тыпу з вярчальным рухам ротара і зваротна-паступальным рухам поршняў (звычайна 7—9). Прызначана для нагнятання мінер. масла ў гідрасістэмы станкоў, транспартна-цягавых машын і абсталявання. Можа выкарыстоўвацца як гідраўлічны рухавік.
Пры вярчэнні ротара галоўкі поршняў слізгаюць па апорнай шайбе (пліце) і рухаюцца адносна ротара ўздоўж яго восі. Велічыня падачы масла вызначаецца рухам поршняў. Масла ўсмоктваецца і нагнятаецца праз размеркавальны дыск, злучаны каналамі з масляным бакам. Прадукцыйнасць да 800 л/мін, ціск да 30 МПа, аб’ёмны ккдз да 0,96.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мі́німум,
1.‑у, м. Найменшая колькасць. [Зыбін:] — Шлях наш правільны, я ўпэўнен. Трэба прастоі станкоў скараціць да мінімуму.Мележ.
2.‑у, м. Сукупнасць ведаў або мерапрыемстваў, неабходных у якой‑н. галіне. Кандыдацкі мінімум. Тэхнічны мінімум.
3.узнач.прысл. Сама менш; мінімальна. Як мінімум, трэба было разведаць, ці сапраўды фон Крубер спыніўся ў Сінілаве.Шахавец.
4.узнач.нязм.прым. (ужываецца пасля азначаемага слова). Тое, што і мінімальны. Праграма-мінімум.
•••
Пражытачны мінімум — мінімальныя сродкі, неабходныя для існавання.
[Лац. minimum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДРЭВААПРАЦО́ЎЧЫЯ МАШЫ́НЫ,
машыны і абсталяванне, якія выконваюць розныя тэхнал. аперацыі апрацоўкі драўніны або драўняных матэрыялаў. Падзяляюцца на дрэварэзальныя станкі (аснашчаюцца розным дрэварэзальным інструментам), гнутарныя, зборачныя, для нанясення клею, аддзелачныя станкі і прэсы.
На гнутарных станках загатоўкам надаюць пэўную форму без парушэння сувязей паміж часцінкамі драўніны (выгінаннем па шаблоне, з прапарваннем і праварваннем, з наступнай сушкай у замацаваным становішчы). Зборачныя станкі выкарыстоўваюць для злучэння (шыпамі, шрубамі, цвікамі і інш.) дэталей у вузлы і гатовыя вырабы (зборка рамак, корпусных вырабаў і інш.; гл.Шчытазборачныя станкі). Станкі для нанясення клею аснашчаюць клеемяшалкамі, упырсквальнымі механізмамі, клеенамазвальнымі вальцамі і інш. На аддзелачных станках рыхтуюць паверхню вырабаў (грунтуюць, шпаклююць, наносяць фарбу і тэкстурны рысунак), наносяць лакафарбавыя матэрыялы, шліфуюць і аздабляюць паверхню, робяць плёначныя і дэкар. пакрыцці. На прэсах вырабляюць шматслойную фанеру, драўнянастружкавыя пліты і інш. У дрэваапрацоўчай прамысловасці карыстаюцца таксама агрэгатнымі станкамі, станкамі-аўтаматамі і паўаўтаматамі, аўтам. і паўаўтам. станочнымі лініямі. Рабочыя органы Д.м. падзяляюцца на галоўныя (выконваюць прыёмы, якія вызначаюць працэс апрацоўкі, напр. рэзанне, падачу) і дапаможныя (выконваюць функцыі базіравання, напрамку, фіксацыі, пагрузачна-разгрузачныя, кантрольныя і інш.).
Літ.:
Амалицкий В.В., Санев В.И. Оборудование и инструмент деревообрабатывающих предприятий. М., 1992.
А.А.Барташэвіч.
Схемы дрэваапрацоўчых машын: а — даўбёжных станкоў (ланцуговафрэзернага і з гнездавой фрэзай); б — драбільных станкоў; в — шліфавальнага цыліндрычнага станка; г — гнутарнага станка (1 — шаблон, 2 — дэталь, 3 — шына, 4 — прасавальны ролік); д — вальцоў для нанясення клею (1 — дазіравальны ролік, 2 — валец, які наносіць клей 3 на дэталь 4); е — прэса (1 — матрыца, 2 — пуансон, 3 — дэталі, якія склейваюцца); ж — вальцовага станка для нанясення лаку (1 — дазіравальны ролік, 2 — валец, які наносіць лак на дэталь 3); з — лаканаліўной машыны (1 — транспарцёры, 2 — дэталь, 3 — лаканаліўная галоўка, 4 — слой лаку, 5 — лаказліўны латак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́БІЧ (Вячаслаў Францавіч) (н. 10.6.1936, в. Канюшаўшчына Валожынскага р-на Мінскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Канд.эканам.н. (1990). Засл. машынабудаўнік Беларусі (1978). Скончыў БПІ (1958), Мінскую ВПШ (1984). З 1978 ген. дырэктар Мінскага вытв. аб’яднання імя Кірава па выпуску працяжных і адразных станкоў. У 1980—85 2-і сакратар Мінскіх гаркома, абкома КПБ, заг. аддзела цяжкай прам-сці ЦККПБ. У 1985—90 нам. старшыні СМ, старшыня Дзяржплана БССР. У 1990—94 Старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 1994 прэзідэнт Бел.гандл.-фін. саюза. Нар.дэп.СССР у 1989—91, дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь у 1990 і 1995—96, Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь з 1996. Чл.ЦККПБ у 1986—91, чл.ЦККПСС у 1990—91. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
манта́ж, ‑у, м.
1. Зборка і ўстаноўка машын, збудаванняў з гатовых частак у адпаведнасці з планамі і чарцяжамі. Галя вельмі любіла ўвесь працэс наладкі лініі — ад мантажу станкоў да наладкі інструментаў на дэталі.Арабей.Сёння .. [Максім Сцяпанавіч] вырашыў пачаць абход з ліцейнага: трэба было праверыць, як ідзе мантаж новых, больш магутных вагранак.Карпаў.
2. Падбор і аб’яднанне асобных частак фільма, літаратурных або музычных твораў у адно цэлае ў мастацкіх і сэнсавых адносінах. // Фільм, літаратурны твор і пад., складзеныя такім чынам. Падрыхтаваць літаратурны мантаж. Фатаграфічны мантаж.
[Фр. montage.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУ́ФАЛА (Buffalo),
горад на ПнУ ЗША, штат Нью-Йорк. Засн. ў канцы 18 — пач. 19 ст. 323,4 тыс.ж., з прыгарадамі 1,19 млн.ж. (1992). Размешчаны каля ўсх. берага воз. Эры і вытоку р. Ніягара, на суднаходным канале, які злучае Вял. азёры праз р. Гудзон з Атлантычным ак. Порт на воз. Эры, даступны для марскіх суднаў. Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог. Міжнар. аэрапорт. Праз Буфала адбываецца значная ч. гандлю ЗША з Канадай. Буйны прамысл. і гандл.-фін. цэнтр краіны. Чорная металургія, металаапрацоўка. Разнастайнае машынабудаванне (вытв-сць цеплавога і інш.прамысл. абсталявання, станкоў, аўтамабільных дэталяў і вузлоў, авіяц. тэхнікі, электронных кампанентаў і сродкаў сувязі і інш.). Хім., цэлюлозна-папяровая, харч. (пераважна мукамольная і мясакансервавая) прам-сць. 2 ун-ты. Цэнтр ядзерных даследаванняў. Музей навукі. Маст. галерэя Олбрайт-Нокс. Каля Буфала — ГЭС на р. Ніягара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́БКА ПЕРАДА́Ч, каробка скарасцей,
механізм, з дапамогай якога рэгулююць частату вярчэння выхаднога вала ў сілавых перадачах трансп. машын, станкоў і інш. Размяшчаецца ў асобным корпусе (каробцы) ці ў агульным з інш. механізмамі. Бывае бесступеньчатая (варыятар), ступеньчатая (мае зубчастыя перадачы) і камбінаваная. Канструкцыя залежыць ад прызначэння К.п., спосабу пераключэння перадач і тэхн. характарыстык машыны ці станка. К.п., прызначаная для змены падачы (перамяшчэння інструменту адносна апрацаванай загатоўкі) у металарэзных, дрэваапрацоўчых і каменярэзных станках, наз. каробкай падач.
В.А.Сяргеенка.
Схема трохступеньчатай каробкі перадач: 1 — вядучы вал; 2 — вядучая шасцярня пастаяннага зачаплення; 3 — кулачковая муфта; 4 — шасцярня 2-й перадачы; 5 — шасцярня 1-й перадачы і задняга ходу; 6 — выхадны вал; 7 — прамежкавая шасцярня задняга ходу; 8, 9, 10 — вядучыя шасцерні задняга ходу, 1-й і 2-й перадач; 11 — прамежкавы вал; 12 — выхадная шасцярня пастаяннага зачаплення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́ЎЛЕНД (Cleveland),
горад на ПнУ ЗША, у штаце Агайо, порт на паўд. беразе воз. Эры. Засн. ў 1796. 492,9 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 2,8 млн.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйны гандлёва-фін. і культ. цэнтр краіны. Адзін з буйнейшых у ЗША цэнтраў чорнай і каляровай металургіі, металаапрацоўкі, машынабудавання. Найб. развіта аўтамаб. і ваен.прам-сць. Вытв-сць штампаваных дэталей, буд. канструкцый, станкоў і інструментаў, кампанентаў для ракет і самалётаў, прамысл. і быт. электрапрылад, дарожна-буд. машын, абсталявання для горнай, харч., паліграф. прам-сці, кантрольна-вымяральных прылад, рознага прамысл. абсталявання. Прадпрыемствы хім., паліграф., харч. прам-сці. Метрапалітэн. 8 ун-таў і каледжаў. Музеі. Тэатры, у т. л. адзін з старэйшых у краіне. У К. працуе некалькі арг-цый бел. эміграцыі.
Літ.:
Кушнер В., Сяргеева Г. Беларусы ў Кліўлендзе // Бел.гіст.часоп. 1993. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эксплуата́цыя, ‑і, ж.
1. Бязвыплатнае прысваенне аднымі людзьмі прадуктаў працы іншых людзей, заснаванае на прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці. [Лаўрыновіч:] — Савецкая ўлада вызваліла сялянскую беднату ад эксплуатацыі і памагла ёй стаць на ногі.Лобан.Сацыялістычны прынцып свабоды і роўнасці ўсіх рас і нацый атрымаў верх над капіталістычным прынцыпам эксплуатацыі і прыгнечання.«Звязда».
2. Пастаяннае, сістэматычнае выкарыстанне (зямлі, яе нетраў, чыгунак, дарог, машын, агрэгатаў і пад.) для якіх‑н. практычных мэт. Эксплуатацыя станкоў. □ У горадзе ўведзена ў эксплуатацыю новая аўтаматычная тэлефонная станцыя на 4 тысячы кропак.«Звязда».
[Фр. exploitation.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)