Станкі́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Станкі́
Р. Станко́ў
Д. Станка́м
В. Станкі́
Т. Станка́мі
М. Станка́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

станкабудава́нне, -я, н.

Галіна прамысловасці, звязаная з вырабам станкоў.

|| прым. станкабудаўні́чы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стано́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. стано́к станкі́
Р. станка́ станко́ў
Д. станку́ станка́м
В. стано́к станкі́
Т. станко́м станка́мі
М. станку́ станка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абслуго́ўваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. каго-што. Выконваць работу, звязаную з задавальненнем чыіх-н. бытавых патрэб.

А. хворых.

А. пакупнікоў.

2. што. Выконваць работу, звязаную з эксплуатацыяй машын, станкоў і пад.

А. некалькі станкоў.

|| зак. абслужы́ць, -лужу́, -лу́жыш, -лу́жыць; -лу́жаны.

|| наз. абслуго́ўванне, -я, н..

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нала́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па наладцы машын, станкоў, механізмаў.

Працаваць наладчыкам.

|| ж. нала́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́парт, -а, М -рце, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Рухомы вузел металарэзных і дрэваапрацоўчых станкоў з разцом.

|| прым. су́партны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стано́к-аўтама́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. стано́к-аўтама́т станкі́-аўтама́ты
Р. станка́-аўтама́та станко́ў-аўтама́таў
Д. станку́-аўтама́ту станка́м-аўтама́там
В. стано́к-аўтама́т станкі́-аўтама́ты
Т. станко́м-аўтама́там станка́мі-аўтама́тамі
М. станку́-аўтама́це станка́х-аўтама́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адначасо́вы, -ая, -ае.

Які адбываецца, робіцца ў адзін час з чым-н.

Адначасовыя падзеі.

Адначасовае абслугоўванне шасці станкоў.

|| наз. адначасо́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трансмі́сія, -і, ж. (спец.).

Сукупнасць механізмаў для перадачы вярчальнага руху ад рухавіка да рабочых частак станкоў, машын.

|| прым. трансмісі́йны, -ая, -ае.

Т. пас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднатыпо́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць аднатыповага. Аднатыповасць станкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)